Тапе́шка ’тоўстая жанчына’ (Бяльк.). Няясна, параўн. рус. тапе́шка ’ляпёшка’, якое Фасмер (4, 19) выводзіць з *топежка (< *топи́ть, відаць, са значэннем ’растапляць, раствараць’, гл. тапіць2); магчыма, з таўпешка ад то́ўпіць ’набіваць, папаўняць’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́бель ‘від гэбля’: тубелям дзелаюць філінговыя дзверы (свісл., Шатал.), ту́блі выбіраюць вузкія фальцы на абшыўцы (Сцяшк.). Не зусім ясна. Відаць, з ням. dóppelt, ці ⁺Doppelhobel ‘гэбель, які выбірае падвойныя пазы’ (гл. яшчэ дубальт).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тубэ́льны ‘перакананы’ (Мат. Гом.). Няясна; магчыма, звязана з польск. tubalny ‘гучны, зычны, прарэзлівы’ (Варш. сл.) з семантычным пераходам ‘гучны’ > ‘перакананы (які гучна адстойвае свае погляды)’, што, відаць, да tuba ‘музычны інструмент’, гл. туба.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Памя́ля, помелья ’дробная кастрыца’ (Сл. ПЗБ). Ад памяць < мяць (гл.) з суф. -ля, у другім выпадку ўскладненага суф. зборнасці ‑ja (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 53, 204). ‑Е‑ у слове помелья, відаць, пад уплывам мелкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасалюбава́цца ’палюбавацца’ (паст., Сл. ПЗБ). Да любавацца < любіць (гл.). Устаўка ‑са‑, якая, відаць, з ‑ся‑, ужыта тут накшталт (ці пад уплывам) літ. поўнага варыянта зваротнага фарманта ‑si‑ ў прэфіксальных дзеясловах, напр., pasimyliti ’цешыцца каханнем’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пастройка, постройка, пострбикі, пустрбика ’будынак, будынкі’ (Янк. 1, Тарн., Сл. Брэс., Ян.; лудз., Сл. ПЗБ). З рус. постройка ’тс’. Пашырэнне слова, відаць, было звязана з уключэннем Беларусі ў тэрыторыю Расійскай імперыі ў XVIII ст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасядзе́льня ’памяшканне для збруі калгасных коней’ (смарг., Сцяшк. Сл.). Да сядло (гл.). Аб суфіксе ‑ня гл. Сцяцко (Афікс. наз., 165). Прыстаўка па-, відаць, ад слова памяшканне, з якім + сядзёльня магло уступіць у кантамінацыйныя адносіны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пацю́піцца ’скурчыцца (ад холаду)’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Відаць, з ⁺пацюпціцца, параўн. ваўк. цю́пціцца ’імкнуцца да цяпла, укрывацца цёплым’ (Сл. ПЗБ), — апошняе Грынавяцкене генетычна звязвае з літ. čiupà ’марудны’ (там жа, 5, 380), čiupnà ’капун’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Поі́сткам ’па парадку’ ’па праўдзе’, ’праўдзіва, так, як было’ (Стан.), ст.-бел. поистине ’сапраўды, па праўдзе’. Зыходная форма, відаць, у ст.-бел. исте ’тс’ (Сл. Скар.), параўн. і́стаць ’шчырасць’ (Нас.). Гл. яшчэ пайстком, існасць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мэткі ’кулік з саломы для пакрыцця страхі’ (пруж., Нар. сл.). Не зусім ясна. Відаць, з ⁺мэнткі, якое з літ. merita ’лапатачка’: плоскія снопікі з саломы падобны да лапаты. Выпадзенне ‑н‑ параўн. у мэтэнька (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)