Мірт, мі́рта ’паўднёвая расліна, Myrtus communis’ (ТСБМ, Яруш., Сл. ПЗБ), ст.-слав. мирътъ ’тс’ (Пацлава, Paleoslovenica, 120). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 88), запазычана з рус. мовы. Аднак яшчэ ст.-бел. мирта ’тс’ (XVII ст.), якое было запазычана са ст.-польск. mirta < лац. mirta, myrta (Булыка, Лекс. запазыч., 148)- < ст.-грэч. μύρτος ’дрэва мірта’ < μύῤῥα — гл. мі́рра. Сюды ж ст.-бел. мирсина (Булыка, БЛ, 9, 30).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Надса́днік ’талакнянка’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), рус. надсаднай ’увярэднік балотны’. Відаць, да надсадны ’сумны, цяжкі’ (Ян.), параўн. рус. надсадно ’балюча, сумна’ і надсадная трава ’нейкая лекавая расліна’, надсадка ’тс’, саднить ’шчымець’, досада ’прыкрасць’; усё да садзіць (Фасмер, 1, 531), параўн. размоўнае надсадзіць ’надарваць, нашкодзіць’, надсада ’надарванасць, хвароба ад цяжкай работы’, пра гэта ж сведчыць і ілюстрацыя да слова: Натсаднікяк бруснічнік, ат почак (Сл. ПЗБ, 188).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Няту́пнік ’старасцень вясенні, Sėnetio vernalis W. et К.’ (віц., Кіс.), nietupnik ’тс’ (гродз., Ажэшка). Ад тупаць, ту́птаць ’таптацца, хадзіць’? Магчыма, ’расліна, якая не мнецца’, гл. іншыя назвы — несмяртэльнік, сухавей. Фармальнае падабенства да папярэдняга слова, гл. нятубіц (іншая назва — бяссмертнік), дазваляе выдзеліць элемент туб‑, няяснага паходжання, прадстаўлены і ў тубачнік ’крапінец чубаты’ (Сл. ПЗБ). Паводле Будзішэўскай (SOr, 39, 3–4, 273), таго ж паходжання, што і нятубіц (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прышчаўнік, прышчатнік, прышчынец ’казялец пякучы, Ranunculus flammula L.’ (Кіс.). Да прышч (гл.). Укр. прищинець, прищирник ’казялец’, рус. дыял. прыщенецрасліна казялец’, чэш. pryskyřnik, польск. pryskirnikчэш.Махэк, Jména, 49), pryszczenica, pryszczniecукр.?), славац. pľuskiernik ’тс’ (< pľuskier ’прышч, пухір’). Назва дадзена паводле уласцівасці расліны, пры дотыку да якой узнікаюць пухіры на скуры. Гл. аб гэтым Махэк₂, 489; Банькоўскі, 2, 807; ЕСУМ, 4, 585.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Размары́н1 ’вечназялёная духмяная расліна’ (Некр. і Байк.), ст.-бел. розмаринъ (1710), рус. розмари́н, розмари́н, польск. rozmaryn, чэш. rozmarýna, славац. rozmarín, в.-луж. rósmarja, н.-луж. rosmar(i)ja, славен. rọ̑žmarin, харв. rozma(ri)n. Праз ням. Rosmarin з лац. rōsmarīnus ’тс’ < rōs marīnus ’марская раса’.

Размары́н2 ’стома’ (КЭС). Назоўнік, утвораны ад дзеяслова размары́ць ’давесці да расслабленага, санлівага стану’, як ме́шань ад мяша́ць. Гл. ма́рыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смарга́нец, смаргане́црасліна Holcus L.’ (Байк. і Некр., Кіс.), ‘метлюжок, Poa pratensis L.’ (Кіс.). Няясна, магчыма, да смо́ргаць ‘ірваць’ (гл.), параўн. смарга́ць ‘тузаць’, смарга́ны ‘пацёрты’ (Байк. і Некр.), аднак матывацыя застаецца няяснай. Відаць, звязана нейкім чынам з сморг ‘гарачая пара, прыпар’ (гл.), смарго́вы (гл. наступнае слова), што суадносяць слова з іншай назвай расліны — пажарніца (гл.), параўн. смарганец росце на погорэлом полі (лельч., Арх. ГУ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сухаве́йка ’цмін пясчаны, Helichrysum arenarium (L.) D. С.’ (Кіс., Сл. ПЗБ), сухаве́я ’тс’ (Сл. ПЗБ), ’старасцень вясенні, Senecio vernalis W. et K.’ (Кіс.), сухаве́йко ’бяссмертнік, лекавая травяністая расліна’ (Цых.), сухаве́йка ’тс’ (Сцяшк. Сл.), сухаве́йкі ’тс’: усю зіму стаяць (гродз., ашм., іўеў., ЛА, 1). Несумненна, у народных уяўленнях звязваецца з суха, сухі. Параўн. іншую назву: пасушыла сухоткаў (Сцяшк. Сл.), з-за лекавых уласцівасцей назва падлягае табуізацыі, гл. сухавей.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Іване́црасліна Melampyrum nemorosum’ (Кіс.), ’кветкі, якія рвалі на Івана–Купалу і ставілі на кут’ (Інстр. II). Утварэнне ад Іван пры дапамозе суф. ‑ец. Семантычная мадэль ’уласнае імя’ — ’назва расліны’ сустракаецца даволі часта. Слав. мовы ведаюць шматлікія назвы раслін, якія паходзяць ад уласнага імя Іван (Праабражэнскі, 1, 263). Параўн. бел. іва́нькавы ша́пачкі ’званочкі’ (Касп.), іва́нава галава́ ’званочак персікалісты і гарычка лёгачная’ (дзісн., Жыв. сл., 201; Бейл., 422).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Спары́ш1 ‘два спараныя прадметы (пра плады, расліны і пад., якія зрасліся)’ (ТСБМ, Касп., Бяльк., Шат., Байк. і Некр., Др.-Падб., Мядзв., Рам., 8, Жыв. сл., Сл. ПЗБ), ‘дзве-тры баразны бульбы (часцей пры мяжы), недастаткова аддаленыя адна ад другой, каб зрабіць радкі’ (Лекс. і грам., 15; Сцяшк.), ‘гліняныя гаршчочкі, злучаныя разам’ (Касп.; в.-дзв., Шатал.; Сцяшк.), спарышы́ ‘зросткі (агуркоў)’ (Мат. Гом.), спары́шка ‘спараныя каласкі, дрэвы, агуркі і інш.’ (Сл. ПЗБ). Рус. споры́шка ‘арэх-двайчатка’, спорина́ ‘тс’. Да спор1, споры (гл.). З ад’ідэацыяй да па́ра2 (гл.), параўн. спарыкова́ць ‘аб’яднаць разам, злучыць’ (ТС).

Спары́ш2 ‘аднагадовая расліна сямейства драсёнавых’ (ТСБМ), спары́шнікрасліна драсён, Polygonum L.’ (Кіс., Касп., ТСБМ), ‘канюшына раллявая, Trifolium arvense’ (Кіс.). Укр. спори́ш, рус. споры́шрасліна Polygonum aviculare’, польск. sporysz ‘тс’, в.-луж. sporušk, н.-луж. spóriš ‘вярбена’, чэш., славац. sporyš ‘вярбена’, серб.-харв. спорѝш ‘крываўнік, Axillea L.’, славен. sporíš ‘вярбена’, балг. споре́ш ‘крываўнік’. Прасл. *sporyšъ, гл. спор1, споры; абазначала расліны, якія маюць вялікую колькасць насення або даюць вялікі прырост. Гл. Міклашыч, 318; Фасмер, 3, 738; Махэк₂, 571; Бязлай, 3, 300; Шустар-Шэўц, 1343; ЕСУМ, 5, 380.

Спары́ш3 ‘спарыння’ (Выг.; нараўл., Сл. ПЗБ). Гл. спарыння.

Спары́ш4 ‘міфічная істота ў выглядзе чорта ці птушкі, што прыносіць багацце або садзейнічае чараўнікам’ (Суднік, Диалекты, 199; кам., Жыв. НС), спарышка: taki klicz abo dumka (ад згадвання якіх справы папраўляюцца) (Пятк. 2). Да спор1 ‘прыбытак, удача, поспех’. Адносна семантыкі гл. Валодзіна, Бел. міф.₂, 485–486.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аргані́зм, ‑а, м.

1. Усякая жывая істота, расліна. Прасцейшыя арганізмы. Жывёльны арганізм. Раслінны арганізм.

2. Сукупнасць фізічных і душэўных якасцей якога‑н. чалавека. Толькі моцны, загартаваны арганізм мог вытрымаць такія жорсткія выпрабаванні. Паслядовіч.

3. перан. Тое, што нагадвае сабой складанае арганізаванае адзінства. Грамадскі арганізм. Партыйны арганізм. Тэатр нагадвае сабой грандыёзны мастацкі арганізм. □ Моладзь вучылася ў дарослых, а гімназія нагадвала маладую клетачку ў складаным арганізме рэвалюцыйна-вызваленчага руху. У. Калеснік. Магутных артэрыяў свежую кроў Па ўсім арганізме краіны Няспынна нясе цягніковы строй Скрозь буры, завеі і стыні! Лявонны.

[Лац. organismus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)