Ву́сеўкі ’рэшткі ад прасейвання мукі’ (Мат. Гом.). Гл. вы́сеўкі, адносна фанетыкі параўн. вузверыцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́цераб ’поле пасля выкарчоўкі’ (Мат. Гом.). Гл. выцераб; да фанетыкі параўн. вузверыцца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́калат ’абмалот; салома’ (Мат. Гом.). Рус. вы́колот ’выкалочванне’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад выкалаціць ’абмалаціць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Легкаві́чка ’легкавы аўтамабіль’ (раг., Мат. Гом.) — у выніку кантамінацыі легкавік і легкавушка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́мзіна ’доўгая тонкая галіна без лісцяў, дубец’ (карэліц., Янк. Мат.). Да лемег (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Люга́шка ’жаба’ (Бяльк., Касп., Нас. Доп., Яруш.; кругл., Мат. Маг.). Да лягу́ха (гл.)

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ля́льчуг ’ялец, Leuciscus leuciscus’ (хойн., Мат. Гом.). З ⁺яльчуг, якое з яле́ц (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярна́цца ’вяртацца’ (петрык., Мат. Гом.), ‑рт‑ змянілася на ‑рн‑, відаць, пад уплывам вярну́цца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вясёлкі мн. ’дзіцячы сад’ (брагін., Мат. Гом.) — відазмененае ясёлкі < яслі з прыстаўным в‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віро́тны ’падобны’ (мазыр., Мат. Гом.), ваўк. веро́тны ’сапраўдны’ (Арх. Федар.). Да вяру́тны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)