Вёсла ’вязка, нізка’ (КТС). Да вясло́ (гл.). Націск на вё‑ абумоўлены, відаць, наяўнасцю аманіміі з наступным знешнім распадабненнем слоў у слуцкіх гаворках (сустракаецца ў пісьменніцы А. Васілевіч).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гла́гаўка ’прорва, бездань’ (Сл. паўн.-зах.). Магчыма, гукапераймальнае па паходжанню (ад слоў тыпу *глаг!, *глагаць, якія перадаюць бульканне вады; параўн. з падобнымі гукамі: глак‑та́ць, гло́к‑аць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Куме́каць ’разумець’ (Сцяшк., ТС). Рус. кумекать ’тс’ лічыцца прэфіксальным утварэннем ку‑мекаць. Суадносіны гэтых слоў з літ. mė́klinti ’думаць’, лат. meklet ’шукаць’ няясныя (гл. Фрэнкель, 428–429).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Набра́дзены «набранный слишком много» (Нас.). Відаць, ад набраць, параўн. напіцены ’наліты’, азванчэнне ц, магчыма, звязана з экспрэсіўнасцю слова або пад уплывам іншых слоў (накрадзены, наедзены і пад.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Патарчка ст.-бел. потарчка, потаржка ’сутычка’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. potarczka ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 66); потаржка — у выніку кантамінацыі слоў потарчка і поражка ’паражэнне’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пяршы́ць ’казытаць, скрэбці, раздражняць (у горле)’ (ТСБМ; астрав., Сл. ПЗБ), ’пячы, свярбець’ (паст., брасл., Сл. ПЗБ), ’пыліць’ (Ласт.), пяршэ́ць ’казытаць, непакоіць (у горле)’ (Шат.), рус. перши́ть ’тс’, польск. pierszeć ’сыпацца, парашыць (пра снег, іскры, пыл)’, pierszyć ’тс’, чэш. pršeti ’імжэць, сыпацца (пра дождж, снег і інш.)’, славац. pršať ’тс’, славен. pršẹ́ti ’тс’, серб.-харв. pr̀šiti ’тс’, балг. пършо́ли (< *пърши, гл. БЕР, 6, 114) ’тс’. Прасл. *pьršeti, *pьršiti ’сыпаць, рассыпаць’ (Махэк₂, 487; Сной₂, 589; Банькоўскі, 2, 559 — без усходнеславянскіх слоў). Да семантыкі параўн. папярэдняе слова (гл.), а таксама літ. peršė́ti ’шчымець, свярбець’, per̃ši gérklę ’пяршыць у горле’, якія разам з perštė́ti ’тс’ лічаць (гл. Сл. ПЗБ) крыніцай запазычання беларускіх слоў, што па лінгвагеаграфічных прычынах цяжка давесці; паралелі, хутчэй за ўсё, сведчаць пра гукапераймальны (імітацыйны) характар слоў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ксень ’страўнік у шчупака’ (ТС). Бліжэйшая паралель: ст.-чэш. ksenci (< *kъš‑en‑ьcь) ’вывадак земнаводных, малькі’. Параўн. кішэць (гл.). Семантычныя суадносіны беларускага і чэшскага слоў не зусім выразныя.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Недака́рак ’акурак’ (Ян.). Відаць, дэфармаванае недакурак (ад курыць), незвычайны вакалізм выкліканні ўплывам слоў тыпу недагарак ’галавешка, недагарэлае палена’ (Сл. ПЗБ, ТС), параўн. польск. niedogarek ’недагарэлае палена, лучына; папяроса’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тарабі́чыць (тарабі́чыты) ’цягнуць, несці’ (пін., ЖНС). Параўн. рус. та́рабить ’цягнуць’, чэш. tarabit ’з цяжкасцю несці’, tarabit se ’з цяжкасцю ехаць (пра воз)’. Відаць, да гукапераймальнага *тараб (< *torb‑?), параўн. тарабкаць, гл. Параўноўваюць з тарабаніць (гл. Фасмер, 4, 20), укр. дыял. те́порити ’з цяжкасцю несці, цягнуць’ (Махэк₂, 636), апошняе сумніўна, гл. ЕСУМ, 5, 548. Прапанаваная для чэшскіх слоў рэканструкцыя *torbiti сустракае цяжкасці з фанетычнага боку (Варбат, Этимология–1973, 27), якія знімаюцца, калі прыняць гукапераймальную аснову слоў. Параўн. тарбічыцца, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зака́л перан. ’гарт’ (Сл. паўн.-зах.): «людзі старога закалу». З рус. зака́л ’гарт’ ад закалять(ся) ’гартавацца’; на запазычачы характар слова ўказвае адсутнасць зыходнага дзеяслова і іншых блізкіх слоў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)