Аўдыто́рыя. Новае запазычанне праз рус. мову (Крукоўскі, Уплыў, 76), дзе з лац. auditorium, пераробленага па ўзору слоў на ‑ия (пач. XIX ст.), гл. Шанскі, 1, А, 175.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)