Лепястры́нка ’стройная, тонкая дзяўчына’ (Сцяц. Словаўтв.). Няясна. Магчыма, генетычна звязана з літ. lepysta, lepystė ’распешчаны’ (?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

філёнга, ‑і, ДМ ‑нзе, ж.

Спец.

1. Тонкая дошка або фанера, якая ўстаўляецца ў дзвярную, паркетную або іншую раму.

2. Вузкая палоска, якая аддзяляе афарбаваную панель ад верхняй часткі сцяны. Працягнуць філёнгу.

[Ад ням. Füllung.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цаўё, ‑я, н.

1. Пярэдняя частка ложа стралковай зброі, на якую ўкладваецца ствол.

2. Доўгая тонкая частка чаго‑н., звычайна дзяржання. У рыдлёўцы доўгае цаўё, і Юрку ў яме з ёй цесна... Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пласці́натонкая палоска цвёрдага матэрыялу (ТСБМ), ’плаха, палова распілаванага уздоўж бервяна’ (шальч., беласт., Сл. ПЗБ; воран., Сцяшк. Сл.; Мат. Гом.), рус. дыял. пласти́на ’палова распілаванага ў даўжыню бервяна, ад якога адрэзаны гарбылі; самая тоўстая дошка’. Беларуска-руская ізалекса. Да пласт (гл.). Сюды ж пласцінкатонкая палоска гліны, адрэзаная ганчаром’ (баран., ЖНС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарнато́ўкатонкая шарсцяная хустка чорнага або белага колеру ў чырвоныя кветкі’ (стаўб., Нар. сл.). Гл. тараноўка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тро́сть

1. уст. (стебель тростника) трысці́на, -ны ж.;

2. (тонкая палка для опоры при ходьбе) па́лка, -кі ж.;

3. муз. трысці́нка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Плевуці́на, плівуціна, плівуціпачка ’лёгкае адзенне’, ’плеўка’ (Юрч. СНЛ; Юрч. Вытв.), рус. смал. плевутшіатонкая скурка, плёнка’. Да плява} (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стон, стонь ‘утварэнне лядовага покрыва на паверхні вады’ (ганц., Сл. ПЗБ), стінтонкая ледзяная скарынка’ (Сл. Брэс.). Гл. сутон.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прут, -а, М пру́це, мн. пруты́, -о́ў, м.

1. Тонкая палка без сучча.

Асінавы п.

2. Тонкі металічны стрыжань, кавалак дроту.

Жалезны п.

|| памянш. пруто́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м. і пру́цік, -а, мн. -і, -аў, м.

|| прым. прутко́вы, -ая, -ае (да 2 знач.) і пруцяны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

Прутковы каркас.

Пруцяная агароджа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

то́нкі, ‑ая, ‑ае.

1. Невялікі ў папярочным сячэнні; проціл. тоўсты. Тонкі лёд. Тонкія ніткі. Тонкі сшытак. Тонкая кніжка. □ [Насця:] Я дастала з куфра тонкае палатно. Чорны. Ад ярусаў да самай вады падложаны тонкія, доўгія бярвенні. Колас. // Зроблены, пашыты з нятоўстага матэрыялу. Тонкая сукенка. □ Мароз шчыпле за нос, прарываецца праз тонкі шынель. Лынькоў. // перан. Не густы, празрысты (пра туман, дым і пад.). Тонкая восеньская імжа вісела ў паветры, нібы павуцінне. Бядуля. — Бачыш, дыхае, цеплынёю радуецца зямля, — паказвае Тамара на ледзь прыкметную пару, якая тонкім, танюсенькім павуціннем сцелецца над свежаю, сонцам прыгрэтаю раллёю. Бялевіч.

2. Невялікі ў абхваце; не тоўсты, вузкі ў косці (пра чалавека, яго фігуру, часткі цела). Тонкія пальцы. Тонкая талія. □ Перахвачаная ў паясніцы, з рэвальверам, які абцягваў папружку, тонкая, зграбная — .. [Ганна] чаравала ўсіх. Нікановіч. У перамежку паміж выбухамі кашлю .. [Ніна] ляжыць з заплюшчанымі вачыма. Толькі час ад часу ўзнімае перад сабой тонкія ручкі, усхліпвае ад болю і шэпча: «бабка, піць...» Брыль. Ты [дзяўчына] прайшла з усмешкай цёплай, Прашумела, нібы ветласць Той вясны, што ты адбіла Тонкай постаццю дзявочай. Панчанка. // Не грубы, не шырокі, прыгожага, далікатнага складу (пра твар, рысы твару). Дзе, якой зарою чырваніла Яна вусны тонкія свае. Броўка. У прыпухласці губ, у тонкіх рысах твару я заўважыў нешта новае; нібы .. [Люда] штось прадчувала, а можа, і чакала чагось важнага. Дуброўскі. Жанчына была прыгожая, .. з тонкім далікатным тварам. Маўр.

3. Невялікі па шырыні, вузкі. Тонкая лінія. □ На .. лбе [Любы] зрабілася тонкая маршчынка і, зварухнуўшыся, знікла. Чорны. Сцяжынкай тонкай над старой канавай Іду з касою між ракіт густых. Гілевіч.

4. Высокі (пра гукі, голас). Раптам .. [Іліко] пачуў нейкі тонкі гук, як бы недзе звінеў камар. Самуйлёнак. Дзіця сумысля закрычала высокім сваім тонкім голасам. Чорны.

5. Які складаецца з дробненькіх часцінак. Абмытае каменне .. блішчала пад сонцам, пакуль лета не ўкрые яго тонкім засцілам бялявага пылу. Чорны. [Серафіма да Тэклі:] — То ж я прыйшла табе сказаць, што можа ў цябе няма чаго-небудзь, можа мукі няма свежанькай пшанічнай, то мой стары ўчора толькі змалоў, тонкая такая, беленькая! Краўчанка.

6. Складаны, выкананы з вялікай увагай, умела, па-мастацку. [У гісторыка-этнаграфічным музеі ў Мадрасе] сабраны ўзоры вельмі тонкай разьбы па дрэве. «Полымя». [Дубок:] — Хочаш далікатную работу — і тут мае рукі ход маюць, абы толькі [ін]струменцік да ладу. Бо на тонкай рабоце з сякерай не разгонішся. Лынькоў. // Складаны, які патрабуе ўмелага, далікатнага падыходу. [Мельнік:] — Зразумей, каханне — справа тонкая! Карпюк. // Дэтальны, дакладны, дасканалы. Тонкае веданне справы.

7. Ледзь прыкметны, які з цяжкасцю адрозніваецца. Тонкія адценні колераў. □ Дзівіць [восень] людзей размалёўкаю тонкаю. Лісце кляновае — лапкі чырвоныя Гусі пакідалі ў лужыны звонкія... Тармола.

8. Прыемны сваёй вытанчанасцю, не рэзкі (пра смак, пах і пад.). Тонкія віны. Тонкія духі. □ Водар ліпавых кветак, тонкі, ледзь-ледзь улоўны, напаўняе паветра. Мікуліч.

9. Тактычны, далікатны (пра чалавека, яго душу). [Мастак да Галі:] — Калі не памыляюся, вы... вельмі ўражлівы, .. з тонкай душой чалавек. Ракітны. // Выключны, незвычайны (пра выхаванне, манеры, гутарку, культуру і пад.). Тонкае выхаванне. Тонкія манеры абыходжання.

10. Які вылучаецца розумам, густам, праніклівасцю, глыбокім веданнем справы. Тонкі крытык. □ Партызанства ў сабе маю дастаткова. Але як стаць такім тонкім псіхолагам, вынаходлівым палітыкам, дыпламатам?! Карпюк. Я бачыў у .. [настаўніку] тонкага педагога, які добра ведаў, што палкаю цяжка загнаць і ў дзверы, а ласкаю можна ўціснуць і ў вузкую шчыліну. Дамашэвіч. Купала як перакладчык паказаў сябе тонкім знаўцам творчасці Міцкевіча. Лойка.

11. Гібкі, праніклівы, які схоплівае малапрыметнае (пра розум, мысленне). Тонкі розум. // У якім выяўляецца глыбокае разуменне чаго‑н., пранікненне ў сутнасць. Тонкая крытыка. Тонкі псіхалагізм. // Дасціпны, умела завуаліраваны (пра іронію, гумар і пад.). Тонкі гумар. Тонкі намёк. □ — Ты [Люба] Хадкевіча да сябе выпішаш, — з тонкай насмешачкай падкалола Аня. Васілевіч. // Эмацыянальна-ўзвышаны, паэтычна-ўсхваляваны. Трапяткое крыло галубінае і з’яўляецца адной з важнейшых адзнак паэзіі Ізі Харыка, адзнак яе тонкага лірызму. Лынькоў.

12. Не адразу прыкметны, які тоіцца ў глыбіні чаго‑н.; такі, да якога трэба даходзіць, дазнавацца. Тонкія адценні ў значэнні слова.

13. Дасканала арганізаваны і дакладны па выніках. Тонкі хімічны аналіз.

14. Чуллівы, які ўспрымае самыя слабыя раздражненні (пра органы пачуццяў і іх дзейнасць). Тонкі слых. Тонкі зрок. □ У Надзі добры голас. Тонкі музы[каль]ны слых. Гарбук.

•••

Тонкая кішка гл. кішка.

Кішка тонка (тонкая) у каго гл. кішка.

Тонкая штучка гл. штучка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)