ясне́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; незак.

Станавіцца ясным, яснейшым.

Неба спакваля яснела.

Твар яснее (становіцца радасным).

|| зак. паясне́ць, -е́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскі́слы, -ая, -ае.

1. Які раскіс, ператварыўся ў вязкае месіва.

Раскіслая гліна.

2. перан. Расслаблены, разамлелы.

Р. твар.

|| наз. раскі́сласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

схмурне́лы, -ая, -ае.

1. Пануры, хмурны.

С. твар дзяўчыны.

2. Пра надвор’е, неба і пад.: пахмурны.

Схмурнелае неба.

|| наз. схмурне́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Марза́кі (мн.) (грэбл.) ’губы’ (Нас.), ’твар, морда’ (КЭС, лаг.). Рус. прэйл. (ЛатвССР), ёнаўск. (ЛітССР) мурза́китвар’ (грэбл.). Балтызм. Параўн. літ. mùrza ’рот’, ’твар’. Сюды ж марза́ць ’біць па твары, па зубах’ (Нас.), марзану́ць (груб.) ’штурхнуць, ударыць’ (смарг., Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Морзытвар, нос і губы’ (Нас.). Балтызм. Параўн. літ. mùrza ’рот’, ’твар’. Карэннае ‑о‑ пад уплывам семантычна блізкай лексемы морда.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сухабра́зы ’хто выглядае худым, сухім з твару’ (Варл.). Складаны прыметнік, утвораны са спалучэння слоў суха (гл. сухі) і абраз у незахаваным архаічным значэнні ’твар’, параўн. стараж.-рус. образь ’тс’, славен. obrazтвар’, серб.-харв. о̀браз ’шчака’, балг. образтвар, шчака’, макед. образ ’шчака, твар’, што да прасл. *obrazъ (< *obraziti ад *raziti ’рэзаць, высякаць’, першапачаткова ў дачыненні да фігуры, адлюстравання, параўн. від, гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́сахлы, -ая, -ае.

1. Такі, з якога выпарылася вільгаць.

Высахлая рэчка.

2. Які ссох, перастаў жыць.

Высахлае дрэва.

3. перан. Схуднелы.

В. твар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перакрыві́цца, -ыўлю́ся, -ы́вішся, -ы́віцца; зак.

1. Стаць крывым, несіметрычным; перакасіцца.

Страха перакрывілася.

2. Скрывіцца ад болю, страху і пад.

Твар перакрывіўся ад болю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непрыго́жы, -ая, -ае.

1. Пазбаўлены прыгажосці.

Н. твар.

Н. голас.

2. Заганны, несумленны, нядобры.

Н. ўчынак.

|| наз. непрыго́жасць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пу́дрыцца, -руся, -рышся, -рыцца; незак.

Пакрываць сабе твар пудрай.

|| зак. напу́дрыцца, -руся, -рышся, -рыцца і папу́дрыцца, -руся, -рышся, -рыцца.

|| наз. пу́дранне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)