Пу́канка ’груша, яблык, які сам зваліўся з дрэва, паданка’ (Янк. 2; ветк., Мат. Гом.; Растарг.). Ад пу́каць ’падаць’, параўн. у Насовіча: “падать, издавая звук”.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ілга́ць і (пасля галосных) лгаць, (і)лгу, (і)лжэш, (і)лжэ; (і)лжом, (і)лжаце́, (і)лгуць; (і)лжы; незак.

Гаварыць няпраўду.

І. у вочы.

Хто сам ілжэ, той нікому не верыць (прыказка).

|| зак. салга́ць, -лгу́, -лжэ́ш, -лжэ́; -лжо́м, -лжаце́, -лгу́ць; -лжы́ і налга́ць, -лгу́, -лжэ́ш, -лжэ́; -лжо́м, -лжаце́, -лгу́ць; -лжы́

|| наз. ілга́нне і (пасля галосных) лга́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Смакі́ша ‘сыракваша’ (бялын., Нар. сл.). З самакіша, съмакіша (там жа, 55) ад сам і кіснуць (гл.) з суф. ‑j‑a. Параўн. таксама рус. пск., наўг. простоки́ша ‘сыракваша’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

самавыгружа́льнік, ‑а, м.

Механізм, які сам выгружае што‑н. Грузавік з самавыгружальнікам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сабо́й и сабо́ю мест. возвр., в твор. п. собо́й, собо́ю; см. сябе́;

быць (астава́цца) самі́м сабо́й — быть (остава́ться) сами́м собо́й;

само́ сабо́й разуме́ецца — само́ собо́й разуме́ется;

вало́даць сабо́й — владе́ть собо́й;

сам (сама́, само́) сабо́йсам (сама́, само́) собо́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абялі́ць, абялю́, абе́ліш, абе́ліць; абе́лены; зак., каго-што.

1. Зрабіць белым.

А. дрэвы ў садзе.

2. Зняць скуру з забітай жывёліны (разм.).

А. барана.

3. Зняць кару з дрэва.

А. ліпу.

4. перан. Апраўдаць каго-н., зняць падазрэнне з каго-н.

Цяжка а. таго, хто сам сябе ачарніў.

|| незак. абе́льваць, -аю, -аеш, -ае і абяля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е (да 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэкст, -у, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

1. Надрукаванае ці напісанае звязанае маўленне, якое можна ўзнавіць.

Т. апавядання.

2. Асноўны матэрыял якога-н. твора, дакумента і пад. ў адрозненне ад заўваг, каментарыяў ілюстрацый да яго.

Зноскі занялі больш месца, чым сам т.

3. Словы, на якія напісана музыка.

Т. песні.

4. Шрыфт буйнога памеру — каля 8 мм (спец.).

|| прым. тэ́кставы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́няньчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго.

Рупліва даглядаючы, выгадаваць. Ленку.. [бацька] сам выняньчыў. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самадапамо́га, ‑і, ДМ ‑мозе, ж.

Першая дапамога, якую аказвае сам сабе пацярпеўшы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ду́мпкар, ‑а, м.

Спец. Вагон, які сам разгружаецца. Каляя пракладзена, думпкары ёсць. Шынклер.

[Англ. dump-car.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)