падсто́лле 1, ‑я, н.

Спец. Частка стала (ножкі і рама), на якую насцілаецца стальніца.

падсто́лле 2, ‑я, н.

Прастора, што знаходзіцца пад столлю. На міг малінавым святлом Ён [прамень] на падстоллі заіскрыць, То ўспыхне светлым матылём, То здасца — крылле зашуміць. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Масі́ў ’горнае ўзвышша аднароднай геалагічнай будовы’, ’вялікая прастора, аднародная паводле якіх-небудзь прыкмет’ (ТСБМ). З польск. або з рус., у якія з франц. massif ’цяжкавагавы’ (SWO, 458; Лёхін, 428).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кругагля́д, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Прастора, якую можна ахапіць позіркам. Асенняе сонца ўзнялося над зямлёй, і пашырэў кругагляд. Чарнышэвіч.

2. перан. Аб’ём, шырыня ведаў, інтарэсаў і пад. [Лабановіча] цягнула вольная праца ў невядомых прасторах людскога жыцця, яму хацелася пашырыць свой кругагляд. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паля́на, ‑ы, ж.

Роўная бязлесная прастора, невялікі луг на ўскраіне або сярод лесу. Гэта адна з тых наднёманскіх вёсак, якія туляцца ў сасновых зацішках пры берагавых сакавітых палянах. Пестрак. Забалочаная паляна, акружаная з усіх бакоў цёмнай сцяною лесу, млела ад гарачыні. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разло́г, ‑у, м.

Абшар; адкрытая прастора. Бліскучым срэбрам выбіваліся рэчкі ў нізкіх берагах, раскрываліся шырокія разлогі балотных нізін, заросшых дзікаю травою, аерам і чаротам. Колас. Хутка абсыхалі пясчаныя разлогі паўз Прыпяць. Мележ. А там жа, на тых высокіх разлогах, сеяць ужо можна. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Надвор ’падворак’: cèły nadwór (Пятк. 2). Узнікла ў выніку пераасэнсавання і зліцця прыназоўнікавай канструкцыі на двор: ’вонкі, за межы хаты’ > ’прастора па-за хатай’ > ’месца каля хаты, абмежаванае гаспадарчымі пабудовамі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Брэт ’пакаленне’ («у етум брэ́ці…»; Буз.). Магчыма, пераклад слова не зусім дакладны. Параўн. польск. bret, bryt ’тэрыторыя, прастора, зямля, поле, ніва’ (з ням. Breite ’шырыня’, Варш. сл., 1, 216; Брукнер, 43).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кут, -а́, М куце́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Месца, дзе сыходзяцца ўнутраныя бакі прадмета; частка памяшкання, прастора паміж дзвюма сценамі.

З кута ў к. і вечар тут (прымаўка).

2. Частка пакоя, якую здаюць кватарантам у наймы.

Зняць свой к.

3. перан. Мясцовасць, звычайна глухая.

Далёкі к.

Глухі к.

|| памянш. куто́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.

|| прым. кутавы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Абло́нь, аблона, аблонне ’роўнае поле, роўная лугавая прастора’ (БРС, Нас., Бяльк., Гарэц., КТС), польск. błoń, błonia, błonie. Паланізм? Параўн. абалонь, абалона, гл., аднак, лано, улонне. Магчыма, тут наглядаецца кантамінацыя пералічаных слоў. Параўн. блонне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́ле абшар зямлі, прызначаны для ворыва’, ’вялікая роўная прастора’ (ТСБМ). Укр. по́ле, рус. по́ле, н.-луж. pólo, в.-луж. polo, польск., чэш., славац. pole, славен. polje, серб.-харв. по̏ље, балг. поле́ ’тс’. Прасл. *polje суадносіцца з по́лы (гл.) ’пусты, адкрыты, незапоўнены’, роднаснае ст.-швед. fala ’раўніна’, лац. palam прысл. ’адкрыта’, хец. palhi ’шырокі і плоскі’ (Фасмер, 3, 307; Сной, 467; Чарных, 2, 51). Можа суадносіцца са значэннем ’выпаленая (у лесе) дзеля пасеву прастора’ ад і.-е. *pel‑ ’паліць’, г. зн. ’лес, выпалены для сяўбы’, аналагічна лац. area ’адкрытая прастора’ і arēre ’паліць’ (Макоўскі, Мир сл. и знач., 151), магчыма, другаснае збліжэнне пры першасным і.-е. *pel‑ ’светлы, шэры’, параўн. пялясы ’з белымі палосамі’, літ. laũkas ’поле’, літаральна — ’белае’, г. зн. ’палоска засеянай зямлі сярод лесу’ (Трубачоў-Фасмер, 3, 307; Куркіна, Зб. Слаўскаму, 155). Гл. таксама пу́львына ’бязлесная раўніна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)