чувя́кі, ‑аў; адз. чувяк, ‑а, м.

Мяккія туфлі на нізкай падэшве без абцасаў, пераважна ў народаў Крыма, Каўказа. Побач з туфлямі — нечыя старыя чувякі з прэлых шнуркоў ці вяровачак, падшытыя скурай-сырцом. Кулакоўскі.

[Цюрк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́спал ’разам, побач, сумесна, супольна’ (глус., Янк. Мат.: Байк. і Некр.), ’запар’ (мус., Янк. Мат.; калінк., З нар. сл.), поснасць ’тс’, ’папалам’ (Гарэц., Др.-Падб., Нас.; віл., Сл. ПЗБ; стол., Сл, Брэс.), посполь, посполь ’запар, падрад’ (ТС; дзятл., Сцяшк. Сл.), ’скрозь’ (ТС), ст.-бел. посполу ’разам, супольна, сумесна’ і ’побач’ (Сл. Скар.), укр. пасіі іл / поспіль ’тс’. польск. pospał, pospałem, pospolnie ’разам, агулам’, ст.-польск. pospołu ’тс’ (з XIV ст.), н.-луж. pospał, pospołu, ъ‑луж. pospołu ’тс’. чэш. pospolu ’тс’. Вытворнае ад *polь ’палова’ > *уь/эо/ъ ’палова ад цэлага, род, пол (мужчынскі, жаночы)’, параўн. славен. spoi ’тс’. У першасным значэнні — ’злучэнне дзвюх палавінак разам, спалучэнне, размяшчэнне іх побач’, параўн. супольны ’агульны’. Адвербіялізаваны субстантыў. Булыка (Запазыч., 255) лічыць ст.-бел. посполу запазычаннем з польск. pospołu, сумнеўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыладкава́цца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; зак.

Разм. Тое, што і прыладзіцца. Пасля гэтага [Міканор] прынёс аднекуль кошык бульбы, прыладкаваўся побач з Юзікавым ложкам і пачаў абіраць. Кулакоўскі. Панкратаў прыладкаваўся дзесьці рахункаводам, я — у райпрамкамбінаце — кладаўшчыком. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скалатну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Разм. Тое, што і скалануцца. Не адзін раз скалатнуўся.. [параходзік] ад блізкіх выбухаў, якія побач узнімалі ўгору высокія слупы вады. Мележ. Андрэю зрабілася холадна, ён аж скалатнуўся. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упо́дбег, прысл.

Абл. Подбегам. Марцін збочыў з поля на шлях, кульгаючы, уподбег дагнаў калёсы і сеў. Мележ. Звычайная рабочая хада ў Яраша такая, што побач з ім трэба ісці ўподбег, каб не адстаць. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Талха́ць ’штурхаць’ (шарк., ЛА, 2), ’запіхваць’ (красл., Сл. ПЗБ), талхану́ць ’стукнуць, ударыць’ (бярэз., Сл. ПЗБ). Гл. талахкаць ад імітатыва *талах, варыянт *талх побач з талых, гл. Параўн. таўхаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

намёртва, прысл.

Так, што нельга раз’яднаць; вельмі моцна, трывала. Звязаць вяроўкі намёртва. □ Не паспеў .. [Сотнікаў] саскочыць з трактара, як побач загарэўся цягач трэцяй батарэі, намёртва села ў варонку гаўбіца. Быкаў. Рука.. [чалавека] намёртва ўпілася ў камень. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мато́р, ‑а, м.

Машына, якая ператварае розныя віды энергіі ў механічную; рухавік. Побач ляжалі расцягнутыя танкавыя гусеніцы і стаяў немаведама адкуль і як дастаўлены матор танка. Хадкевіч. Скончылася змена. На некалькі хвілін спыніўся шум матораў. Шыцік.

[Ад лац. motor — які прыводзіць у рух.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ракіро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.

У шахматнай гульні — адначасовы ход каралём і ладдзёй, калі караля пераносяць цераз адно поле ў бок ладдзі, а ладдзю пераносяць цераз караля і ставяць побач з ім.

[Ад фр. roc — ладдзя (у шахматах).]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чыгу́начны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да чыгункі. Чыгуначная станцыя. Чыгуначны мост. Чыгуначны насып. □ А побач праходзіў чыгуначны шлях, Прарэзаўшы Нівы, лясы, гарады; Па ім несупынна па днях і начах З палёў Беларусі ішлі паязды. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)