Кла́сці1 ’надаваць чаму-небудзь ляжачае становішча, змяшчаць куды-небудзь’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., ТС, Бяльк., Сцяшк., Гарэц., Ян.). Укр. класти, рус. класть ’тс’, ст.-слав. класти, балг. клада, макед. кладе, серб.-харв. кла̏сти, славен. klásti ’тс’. Прасл. klasti мае адпаведнік у балтыйскіх мовах: літ. klóti ’рассцілаць’, лат. klâtпакрываць’. Славянскае ‑d‑ у klasti (klad‑ti) адносіцца да асновы цяперашняга часу. Яно фіксуецца ў аддзеяслоўных назоўніках (літ. klõdas). Гл. клад (Трубачоў, Эт. сл., 9, 187–189).

Кла́сці2 ’апранаць’ (Сцяшк.). Улічваючы значэнне, калька з балт. Параўн. лат. klâtпакрываць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасцёл, посцёл ’подсціл’, ’ніжні слой саломы на страсе’ (ТС). Да слацьпакрываць паверхню чым-н.’ (гл.). Прэфікс па- (< прасл. po‑) мае значэнне шматразовай дзеі, якая адбываецца на працягу доўгага часу. Суфікс ‑ёл з’яўляецца працягам прасл. ‑ьlъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лакірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак., што.

1. Пакрываць лакам.

Л. мэблю.

2. перан. Прыхарошваць, ідэалізаваць.

Л. рэчаіснасць.

|| зак. адлакірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны (да 1 знач.).

|| наз. лакірава́нне, -я, н. (да 1 знач.) і лакіро́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

|| прым. лакіро́вачны, -ая, -ае (да 1 знач.) і лакірава́льны, -ая, -ае (да 1 знач.), лакірава́ны, -ая, -ае і лакіро́ваны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пля́міць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; незак., каго-што.

1. Пакрываць плямамі, пакідаць плямы на чым‑н. Сінечу летняга неба плямілі блуклівыя хмаркі. Сабаленка.

2. перан. Ганьбіць, знеслаўляць. [Нядбайлы] плямяць усё дэпо, падрываюць дасягнутае перадавікамі. Шынклер. Як не хочацца пляміць імя яе [маці], нават успамінаючы яго ў гэтых змрочных і гнусных скляпеннях. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кампенсава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак. і незак., што.

Аплаціць (аплачваць), накрыць (пакрываць) выдаткі, страты, чужую працу і інш. Кампенсаваць нанесеныя страты. // Ураўнаважыць (ураўнаважваць), замяніць (замяняць) чым‑н. Аўгіня кампенсавала .. [дачцы] бацькаву халоднасць гарачымі матчынымі ласкамі. Колас. Па дарозе надумаў [Кірыла] .. заехаць адразу да Зосі і размовай з ёй кампенсаваць страчаны дзень. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

На́слыж ’рыба верхаводка’ (гарадоў, Нар. лекс.). Магчыма, звязана з на́стлыш ’вада пад снегам’ (Касп.), якое можна зразумець і як ’ верхаводка ’вада паверх лёду’ (хутчэй за ўсё ад насцілиць ’накрываць, пакрываць’); іншая версія — ад сліж ’назва невялікай рыбкі, што плавае па паверхні вады’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паліяты́ў ’лякарства або іншы сродак, які дае часовую палёгку хвораму; сродак, які дае часовы выхад з цяжкага становішча’ (ТСБМ). Праз рус. палиати́в ’часовы сродак’, дзе праз ням. Palliativ або франц. pälliatif ’тс’ < лац. palliāreпакрываць, ахінаць’ < pallium ’плашч’ (Гл. Фасмер, 3, 192).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

плакірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Спец.

1. Пакрыць (пакрываць) якую‑н. металічную паверхню тонкім слоем іншага металу, устойлівага супраць карозіі, больш прыгожага і пад. // Абліцаваць (абліцоўваць) вырабы з простага дрэва тонкай фанерай з каштоўных народ дрэва.

2. Абкласці (абкладваць) дзёрнам земляныя насыпы, адкосы, каб засцерагчы іх ад размывання вадой.

[Ад фр. plaquer — накладваць, пакрываць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

серабры́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак., што.

1. Пакрываць тонкім слоем серабра. Серабрыць лыжкі.

2. Рабіць серабрыстым, надаваць чаму‑н. серабрысты колер, бляск. Месяц серабрыў хвалі, на якіх пагойдваліся бярвенні, — па рацэ сплаўлялі лес. Даніленка. Прамоўца паварочваецца да тых, якія стаяць у парозе, аконнае святло падае яму на шчаку і серабрыць скроню. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тынкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак., што і без дап.

Пакрываць сцены або столь тынкам, каб зрабіць паверхню гладкая. Разам з бацькам .. [Журба] хадзіў на заробкі: мураваў печы, тынкаваў хаты. Няхай. Развітаецца [Валя] з сяброўкамі, з якімі вельмі здружылася за колькі дзён, і бягом па аўтобус. У Новалукомль. Зноў у сваю брыгаду. Будзе тынкаваць. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)