Мель, ме́ліна, меліна́, мелізна́, нясв. мяліня́, слаўг. мялы́нь ’неглыбокае месца ў рацэ, возеры ці моры’ (ТСБМ, БРС, Нар. Гом., Яшк.; докш., Сл. ПЗБ). Укр. міль, мілина́, рус. мель, польск. miel, melizna ’тс’, чэш. валаш. měľ ’дробная мука ці соль’, ст.-чэш. měl ’прыбярэжны пясок’, ’дробная мука’, славац. meľ ’задняя мука’. Паўн.-слав. mělь, утворанае ад melti, melʼjǫ ’малоць’ пры дапамозе суфікса ‑ь, як соль (гл.). Гл. таксама ме́лкі. Сюды ж ме́лісты ’які мае мелі’ (ТСБМ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
касцявы́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да косці (у 1 знач.). Касцявая тканка. Касцявое рэчыва. // Прыгатаваны з косці, касцей. Касцявы клей. Касцявая мука.
•••
Касцявы мазоль гл. мазоль.
Касцявы мозг гл. мозг.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жы́тні, ‑яя, ‑яе.
1. Які мае адносіны да жыта. Жытняе поле. □ Агнём вясёлак ззяюць росы У моры жытніх каласоў. Колас.
2. Прыгатаваны з жыта або прадуктаў яго апрацоўкі. Жытняя мука. Жытні хлеб.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
экстракцы́йны, ‑ая, ‑ае.
Спец.
1. Які мае адносіны да экстракцыі (у 2 знач.). Экстракцыйны спосаб атрымання алею. // Прызначаны для экстракцыі. Экстракцыйная ўстаноўка.
2. Які атрымліваецца шляхам экстракцыі (у 2 знач.). Экстракцыйная мука.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пы́цель, пы́тля і пы́тлю, м.
1. пы́тля. Тое, што і вальцы (у 2 знач.).
2. пы́тлю. Пытляваная мука. [Жанчына:] — А дзе-ж мне той пшаніцы на пыцель набрацца? Брыль.
•••
Даць (задаць) пытлю гл. даць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лутачок ’адтуліна ў жорнах, адкуль сыплецца мука’ (шкл., Мат. Маг.). З латачок. Да латак 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Про́мешка ’мука, прызначаная на корм жывёле’ (Янк. 2), про́мішка ’тс’ (Варл.). Да мяшаць. Гл. яшчэ абмешка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Во́сыпка ’мука або атрубы, якімі пасыпаюць корм жывёле’ (БРС); ’высыпка на целе, прышчы’ (БРС, Шат.). Укр. о́сипка ’здробнены ячмень, які даюць баранам у час злучкі і маладым баранчыкам; плата мукой або просам пастуху’, польск. osypka ’мука, якой пасыпаюць корм жывёле’, чэш. osypka ’сып’. Ад восып (гл.) з дапамогай суф. ‑ка. Параўн. высыпка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мончка ’цукар-пясок’ (беласт., Сл. ПЗБ). З польск. mączka ’мука дробнага памолу’ (Мацкевіч, там жа, 3, 76).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Перапарэ́ць ’скончыцца’ (карэліц., ЖНС). Да пера- і пара (гл.). Утворана так, як перавучыць < мука (Усціновіч, вусн. паведамл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)