◎ Пся́рка ’амарант, Amaranthus caudatus L.’ (Інстр. 2, Кіс.). Да пёс. Ад гэтай асновы ўтвараюцца назвы непрыдатных да чалавека, пустазеллевых або атрутных раслін. Параўн. рус. пешка ’паслён, Solanum nigrum L.’, польск. psinka ’тс’, укр. псярка ’малачай, Euphorbia’ і г. д. Спалучэнне ‑сл‑ паказвае на магчымасць запазычання з польскай, але дакладная крыніца невядомая.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Сту́дня ‘калодзеж’ (ТСБМ, Ласт., Касп., Шат., Байк. і Некр., Бяльк., Гарэц., Сцяшк., Федар. 4, Сл. ПЗБ), сту́ння ‘тс’ (навагр., ДАБМ, камент., 807), сту́льня, сту́лня ‘тс’ (Сцяшк.; ваўк., ДАБМ, камент., 806). Заходне- і часткова ўсходнеславянскае: укр. дыял. сту́дня, польск. studnia ‘калодзеж’, ст.-польск. ‘крыніца’, в.-луж. studnja, н.-луж. studńa, чэш. studna, славац. studňa. Прасл. дыял. *studьńa, дэрыват ад прасл. *studъ, параўн. чэш. stud, рус. дыял. студ, ц.-слав. стоудъ ‘холад; сцюжа’, ст.-слав. стоудень ‘халодны’, гл. Борысь, 585; Махэк₂, 589–590. Шустар-Шэўц (1369) лічыць вытворным ад дзеяслова *studiti ‘студзіць’. У беларускай і ўкраінскай, хутчэй за ўсё, запазычанне з польскай, паводле суфіксацыі, лінгвагеаграфіі (абмежаваны паўночна-заходні арэал, гл. ДАБМ, к. 241) і з-за адсутнасці ў беларускага слова значэння ‘крыніца’, параўн. студзень 3.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Або́рак ’абворанае кругом месца; невялікі лужок на полі, наўкол якога ралля’ (Нас., Бяльк., Юрч., Гарэц., Касп., Прышч. дыс.), аборачак, абурочак ’астравок у полі, дзе растуць дрэвы’ (КСТ) < аб‑араць. Досыць нерэгулярнай здаецца акцэнтуацыйна-словаўтваральная мадэль, нехарактэрная для ўсходнеславянскіх моў. Можна меркаваць, што слова было запазычана з польскай мовы, аднак адпаведнае слова-крыніца не выяўлена.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Блака́да. Рус. блока́да, укр. блока́да. Запазычанне з ням. Blockade (польская крыніца не пераконвае), а гэта з раманскіх моў (параўн. ісп. blocquada, італ. bloccata). Фасмер, 1, 176; Шанскі, 1, Б, 142–143. Параўн. таксама застарэлае ням. Blocquada (> венг. blokád). Да гісторыі слова ў еўр. мовах гл. яшчэ MESz, 1, 313. Да ням. слова гл. Клюге, 85.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Каба́к 1 ’карчма’ (КТС). Крыніца — рус. літар. мова, куды слова запазычана або з н.-ням. дыял. форм тыпу kabacke, kaback ’халупа’ або з усходу; агляд меркаванняў гл. Фасмер, 2, 148.
Каба́к 2 ’гарбуз’ (Мат. Гом.). Пранікненне з суседніх рускай або ўкраінскай моўных тэрыторый, дзе кабак, кабачок — адзін з відаў расліны Cucurbita. Параўн. кабачок (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Туф ‘горная парода, якая служыць у якасці будаўнічага матэрыялу’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Праз рускую (туф) ці польскую (tuf) мову з нованям. Tuff ‘тс’, запазычанага з італ. tufo, якое з лац. tōfur (tōphus), tūfus; крыніца паходжання для апошніх бачыцца ў оскска-ўмбрскіх дыялектах (Фасмер, 4, 127; Голуб-Ліер, 493; Арол, 4, 121; ЕСУМ, 5, 686).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
*Стубла, сту́бло ‘невялікая ўпадзіна на балоце, дзе летам не высыхае вада’ (івац., Нар. сл.)’ ‘бяздонная яма ў балоце’ (івац., ЖНС), ‘вялікая гразь у час разводдзя’ (стаўб., Сл. ПЗБ), ‘невялікі вадаём’ (Сл. Брэс.; івац., ЛА, 2), ‘тоўстая кабета’ (стол., Вярэніч, вусн. паведамл.). Фасмер (3, 786) прыводзіць яшчэ гідронімы Стубель ‘левы прыток Гарыні’, Сту́бла ‘правы прыток Стыра’; гл. таксама мікратапонім Сту́бло ‘вадапой на балоце’ (пін., Мікратапанімія Бел., 229). Укр. сту́бла звязана з серб.-ц.-слав. стубль ‘крыніца’, чэш. zbel, таксама zbelík, ст.-чэш. stbel ‘крыніца, калодзеж’, серб.-харв. сту́блина ‘калода, выдзеўбанае дрэва’, славен. stúblo ‘трубка з суцэльнага ствала дрэва’, балг. сту́бел ‘пустое дрэва, зруб калодзежа’, дыял. сту́бла ‘крыніца, вада з якой выцякае праз ствол згніўшага дрэва’, ‘выдзяўбаная калода ў крыніцы ў якасці рэзервуара’. Махэк₂ (712) першасную форму ўзнаўляе прыблізна як *stъbъlъ і *stubъlъ і роднасным лічыць ням. Stubbe ‘пень’; ён заўважае, што ў старыя часы калодзежы рабіліся так, што ў крыніцу ўстаўлялі выдзеўбаны, добра насычаны смалою пень, у якога адразалі карані. Фасмер (3, 786) першасным значэннем лічыць ‘зруб калодзежа, карыта’ і роднасныя бачыць у ст.-ісл. stubbr ‘ствол дрэва’, stubbi ‘пень’, с.-в.-ням. stubbe ‘пень’, грэч. στύφω ‘раблю трывалым’. Гл. таксама Кіпарскі, Gemeinslav., 40; Будзішэўска, ЕЛ, 33, 6, 112–114; Скок, 3, 351–352; ЕСУМ, 5, 456.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Арыгіна́л ’твор ці дакумент у першапачатковай форме’, ’своеасаблівы чалавек’. Першае значэнне зафіксавана яшчэ ў 1599 г. Жураўскі, Працы IM, 7, 215 (у форме оріиналъ), Гіст. лекс., 110: оригиналъ, Гіст. мовы, 1, 258; орииналъ (іншыя формы — Булыка, Запазыч.); Гарб. фіксуе originarii, originales у значэнні ’асобы, што паводле нараджэння належаць да пэўнага стану’, што ў пэўным сэнсе можа лічыцца папярэднім да сучаснага другога значэння. У станаўленні сучаснай семантычнай структуры слова, у прыватнасці ва ўзнікненні друкарскага значэння слова ’крыніца (машынапіс), па якой набіраецца тэкст’, адыграла ролю руская мова (Крукоўскі, Уплыў, 78; Гіст. мовы, 2, 146; Гіст. лекс., 252), для якой адпаведную ролю, верагодна, адыгралі нямецкая і французская мовы. Крыніца беларускага і рускага слоў — лац. originalis ’арыгінальны, першапачатковы’. Для старабеларускага слова, магчыма, не трэба абавязкова знаходзіць мову-перадатчык; для рускай такой лічаць польскую ці нямецкую (Фасмер, 3, 152).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Струме́нь ‘вузкі паток, цурок’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Сцяшк.), ‘рукаў ракі’ (ТС) ‘пахучая залоза (у бабра)’ (Полымя, 1970, 2, 156). Укр. стру́мінь, струмо́к ‘паток, ручай’, рус. стру́мень ‘ручай’, польск. strumień ‘ручай, паток’, чэш. strumen ‘крыніца, ставок’, н.-луж. tšumjeň ‘рэчка, ручай’, strumjeń ‘крыніца, канава’, славен. strúmen ‘паток; рукаў ракі’. Прасл. *strumy, Р. скл. *strumene дэрыват ад і.-е. кораня *sreu‑ ‘цячы’ з суф. ‑ту (Слаўскі, SP, 1, 125). Роднаснае літ. дыял. straumuõ ‘паток, ручай’, sriaumè ‘тс’, лат. stràume ‘цячэнне’, грэч. ῤεν̃μα ‘паток, струмень, цячэнне’, ст.-ісл. straumr ‘паток, рэчка’, ст.-ірл. srúaim ‘рака’, гал. stroom,, ст.-в.-ням. stroum, ням. Strom ‘паток’ і, далей, ст.-інд. srávati ‘цячэ’. Гл. Фасмер, 3, 783–784 з літ-рай; Махэк₂, 583; Борысь, 582; Бязлай, 3, 335; Шустар-Шэўц, 1549–1550; Глухак, 590. Параўн. струя (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
плоць, ‑і, ж.
1. Цела жывых істот, пераважна чалавека (як процілегласць псіхікі, духоўнага пачатку). — Пад гэтым імем жыве і нахабна дзейнічае звычайны чалавек са звычайнай плоццю і звычайнай чалавечай крывёй. Лынькоў. // Цела як крыніца адчування, пачуццёвасці.
2. перан. Кніжн. Матэрыяльнае ўвасабленне. Зусім заканамернай будзе размова аб пошуках новых рытмаў, інтанацый, рыфмаў, славесных форм, паколькі ўсё гэта, разам узятае, і складае плоць паэзіі, як «фактуру». Перкін.
•••
Плоць і кроў каго, чыя; плоць ад плоці (кроў ад крыві) чыёй — а) (уст. і кніжн.) роднае дзіця каго‑н.; б) (кніжн.) аб тым, што створана ўласнай працай і клопатамі.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)