то́нкасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць тонкага. Тонкасць сукна. Тонкасць віна. Тонкасць думкі.

2. звычайна мн. (то́нкасці, ‑ей). Самыя дробныя дэталі, асаблівасці. У давацца ў тонкасці. Паэтычныя тонкасці. □ Чалавек, які пазнаў тонкасці і тайны сваёй прафесіі, які любіць яе, укладвае ў яе ўсю сваю душу, заўсёды выклікае ў нас павагу. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шпень, шпяня; мн. шпяні, ‑ёў; м.

1. Спец. Стрыжань падоўжанай цыліндрычнай ці чатырохграннай формы на паверхні дэталі, які ўваходзіць у паглыбленне другой дэталі для змацавання. Раніцою шпяні паступалі з перабоямі, давялося бегчы ў .. аддзяленне, званіць у камітэт камсамола — узнімаць бучу. Карпаў. // Завостраны стрыжань для насаджвання чаго‑н. Цяпер .. [Зіна] сядзела за столікам, дзе была раздатачная, і на вострыя, як шыла, шпяні натыкала чэкі, што брала ад афіцыянтак. Грамовіч. // Пра тое, што сваім знешнім выглядам, формай нагадвае такі стрыжань. Балоты абярнуліся ў суцэльныя вадзяныя пустыні, дзе .. выступалі адны толькі парыжэлыя купіны.. ды высокія шпяні алешын. Колас.

2. Частка ліцейнай формы, якая служыць для атрымання ўнутранай поласці адліўкі. На нашым участку мы робім шпяні для адліўкі дэталей аўтамабіляў. «Работніца і сялянка».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ву́сьцельга ’«вяз», які звязвае «галоўку» полаза з першым (пярэднім) капылом у санях’ (Янк. I, 53), ву́сьцеглі ’тс’ (але адна ву́сьцельга, КСТ). Параўн. палес. усця́гля, уся́гля ’тс’ (Маслен.), дзе не адбылася перастаноўка зычных у апошнім складзе і можна ўзнавіць першапачатковую форму з коранем сцяг‑; у такім выпадку ўнутраная форма слова ’тое, што сцягвае’ (галоўку полаза з капылом); параўн. іншую назву гэтай дэталі сця́га (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сафі́т, софі́т ’падшыўка дошак да столі’ (ТС), су́фіт, суфэ́т ’столь’ (Сл. Брэс.). Этымалагічна тое ж, што і літар. сафі́т ’паверхня якой-небудзь архітэктурнай дэталі, якую можна бачыць знізу’, ’прыстасаванне ў карнізе, якое дае рассеянае святло і інш.’ (ТСБМ). З італ. soffiito ’столь’ (ТСБМ, там жа) праз заходнееўрапейскія мовы; у першым значэнні праз польск. sufit ’ніжняя паверхня столі; столь’; гл. SWO, 710.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цяле́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.

1. Спец. Ручная ці механічная павозка для перавозкі грузаў. Высокая чарнявая жанчына падкаціла цялежку да стала, пачала згружаць дэталі. Асіпенка.

2. Спец. Рухомая частка некаторых машын, тэхнічных канструкцый. Кранавыя цялежкі.

3. толькі мн. (цяле́жкі, ‑жак). У калёсах — пярэднія колы на восі з аглоблямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падмалява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., каго-што.

1. Дадаць якія‑н. дэталі, штрыхі (на малюнку, фатаграфіі). Падмаляваць фон на фатаграфіі.

2. Паднавіць афарбоўку, падфарбаваць злёгку, дадаткова. Падмаляваць вокны. □ Дом [жыхары] ачысцілі, падмалявалі, здалі пад кватэры панам чыноўнікам. Брыль. // Разм. Падфарбаваць губы, бровы і пад.

3. перан. Маскіруючы недахопы, зрабіць факты больш прыемнымі. Падмаляваць рэчаіснасць у апавяданні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сафі́т, ‑а, М ‑фіце, м.

1. Паверхня якой‑н. архітэктурнай дэталі, якую можна бачыць знізу.

2. Прыстасаванне ў карнізе, якое дае рассеянае святло ад схаванай у ім крыніцы асвятлення. Сафіты чыгуначных вагонаў.

3. Арматура з комплексу лямп для асвятлення сцэны і дэкарацый.

4. Частка дэкарацыі на сцэне, якая з’яўляецца відарысам столі, неба. Блакітныя сафіты.

[Ад іт. soffitto — столь.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вузмук ’шост, да якога прымацаваны сеткавы мяшок у рыбалоўнай прыладзе («паплаў»)’ (рэч., калінк., Браім). Аддзеяслоўнае ўтварэнне са значэннем прылады дзеяння; зыходнымі прыставачнымі дзеясловамі могуць быць *уз‑мы́каць або *вы‑смыка́ць ’вырываць, выхопліваць’; гл. мы́каць, смы́каць, семантыка якіх паказвае прызначэнне дэталі (параўн. «вузмукі маглі свабодна рухацца па вертыкалі ўздоўж жорасцей», г. зн. пры дапамозе іх лёгка можна выхапіць сетку з вады), фанетыка характэрна для гаворак поўдня Беларусі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трахаму́ддзе ‘пажыткі’ (Мат. Гом.), ‘малакаштоўныя рэчы’ (Юрч. Вытв.), ‘дробныя прыстасаванні для фізічнай працы’ (баранав., Мілк. Сл.), трахому́цце ‘транты’ (Руб.), сюды ж трахаму́дзіна ‘рызман’ (Юрч. Вытв.), трахаму́джанне, трахаму́дзіца ‘неакуратная работа’, трахаму́дзістасць ‘неахайнасць’, трахаму́дзіць, трахаму́дзіцца ‘рабіць неакуратна’, трахаму́днік ‘абадранец’, трахаму́дный, трахаму́дзістый ‘неахайны’ (Юрч. СНЛ). Параўн. рус. дыял. трахому́диядэталі, прыстасаванне для ткання’ (СРНГ). Складаныя экспрэсіўныя словы, утвораныя ад траха́ць ‘трэсці’ (гл.), збліжанага са зборным назоўнікам му́ды, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пада́ча, ‑ы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падаць.

2. У спорце — удар па мячу, шайбе і пад., які ўводзіць апошнія ў гульню. Бакавая падача. □ [Алесь] гуляў азартна, бегаў за мячом, стараўся перахапіць кожную падачу. Шыцік.

3. Адноснае перамяшчэнне інструмента і дэталі, якая апрацоўваецца. Падача супарта. // Механізм, які забяспечвае гэтае перамяшчэнне. Гурба выключыў аўтаматычную падачу, адвёў дэталь. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)