зубр, ‑а, м.

1. Дзікі лясны бык сямейства пустарогіх. У Белавежскай пушчы жывуць зубры, дзе-нідзе трапляюцца мядзведзь. «Звязда».

2. перан. Разм. Пра буйнога спецыяліста, уплывовую асобу ў якой‑н. галіне дзейнасці. Максіма здзівіла, што сярод .. [пракурораў] няма зубра абвінавачання пракурора Пжылуцкага, аўтара абвінаваўчага акта. Машара. // Пра таго, хто ўпарта трымаецца сваіх адсталых поглядаў. Лаяў арыштаваных толькі .. дваранскі з’езд, але ад гэтых зуброў, ад гэтага гнязда цемрашальства ніхто нічога іншага і не чакаў. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дурны́ ’дурны і да т. п.’ Рус. дурно́й, укр. дурни́й, чэш. durný, серб.-харв. ду̑ран ’запальчывы, злы’ і г. д. (агляд форм у Трубачова, Эт. сл., 5, 163). Утварэнне (прасл. *durьnъ) ад прасл. *durъдзікі; наравістасць; шаленства; дурасць’, *durь ’дурасць; шаленства; галавакружэнне і г. д.’ (гл. Трубачоў, там жа, 162–163), якія звязаны, магчыма, са слав. *duxъ, *duti (Трубачоў, там жа, 162; іншыя версіі вельмі няпэўныя). Параўн. ду́рань, дуры́ць, дурэ́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перац1 ’расліна Capsicum annuum L.’ (ТСБМ, Кіс., Яруш., ТС, Шат.; мін., Шн.), перац лугавыдзікі перац’ (чэрв., Сл. ПЗБ). З стараж.-рус. пьпьрь ’тс’ (1193 г.) < *pьpьrь (дакладней з яе формы пьпьрьць у выніку гаплалогіі пьпь > пь), якое з лац. piper < ст.-грэч. πέπερι < ст.-інд. poppalī ’тс’ (Фасмер, 3. 241).

Перац2 ’майнік двухлісты, Majanthemum bifolium (L.) Fr.’ (гродз., Кіс.). Да перац1 (гл.). Названы паводле падабенства лістоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сяка́ч1 ’прылада для драбнення; разак’ (ТСБМ, Нас., Шымк. Собр., Сержп., Грам., Ласт., Варл., Касп., Шат.), сека́ч ’тс’ (ТС). Да сячы (гл.), сюды ж са значэннем ’лесаруб, дрывасек’ (Варл., Стан.), даць секачоў ’пакараць’ (Ян.).

Сяка́ч2 ’дзік-самец’ (ТСБМ), сэка́чдзікі кабан’ (стол., Нар. ск.). Да сячы (гл.), сячыся ’біцца’: із своім сечыса, рубайса, а з чужымі не мешайса (ТС), два вепры меж собою бьюцца, секуцца (Нас., БНТ, Загадкі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́рлачка ‘голуб Turtur auritus’ (Мядзв.); сюды ж турлу́шка ‘глушэц’ (Бяльк.). Укр. турлу́шкадзікі голуб туркаўка’, рус. смал. ту́рлушка, турлы́шка ‘тс’. У аснове іх ляжыць імітацыя буркавання галубоў, падобнага да турлу, турлы, параўн. турлушка турлыча (Дабр.), гл. турлыкаць. Гукапераймальныя ўтварэнні (Фасмер, 4, 124; ЕСУМ, 5, 681). Па аналогіі з імі ту́рлушка ‘жаба, што крычыць брынклівым голасам’ (Нас.), турлу́шка ‘мядзведка’ (Жыв. сл.), у фразеалагізме глухая турлушка, глухая цяцера — пра глухаватага чалавека (БНТ, Выслоўі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лю́ты ’злы, крыважэрны (пра жывёл)’, ’жорсткі, бязлітасны’, ’кровапралітны’, ’невыказна цяжкі’, ’суровы, крайне строгі’, ’вельмі моцны ў сваім праяўленні’, ’сіберны (пра з’явы прыроды), рэзкі, халодны’ — адсюль і назва другога месяца каляндарнага года — лю́ты (Нас., Бяльк., Шат., Гарэц., Бес., Яруш., ТС, ТСБМ). Булахаў (Гіст., 121–122) для ст.-бел. лютый вылучае наступныя значэнні: ’дзікі, неўтаймаваны, драпежны (звер)’, ’раз’юшаны, шалёны (чалавек)’, ’вельмі жорсткі, крывавы, кровапралітны (бой, зброя, сеча)’, ’бязлітасны, пакутлівы, вельмі цяжкі (стан здароўя)’, ’надзвычай халодны, марозны (зіма, другі месяц года)’. Укр. лю́тий, рус. лю́тый, люто́й, польск. luty азначаюць ’строгі, дзікі, бязлітасны, жорсткі’, ’халодны, марозны’ і ’другі месяц зімы’; толькі ў серб.-харв. гаворках лути мае апошняе значэнне; у іншых мовах: чэш. litý, ст.-чэш. lʼutý, славац. ľúty, славен. ljȗt, серб.-харв. љу̑т, макед. лут, балг. лют, ст.-слав. лютъ абазначаюць ’дзікі, злы, востры, строгі, бязлітасны, крыважэрны, крохкі, ломкі, кіслы, вельмі горкі, нязносны, атрутны’ і да т. п. Прасл. lʼutъ, якое збліжаюць з кімр. llid (< *lūto ’гнеў, раз’юшанасць’), з тах. прыслоўем lyutār ’вельмі’. Трубачоў (Эт. сл., 15, 236) суадносіць яго з і.-е. *leu‑, *leu̯ǝ‑, *lēu‑, ’аддзяляць’. Іншыя менш імаверныя версіі і л-ру гл. Фасмер (2, 547), Скок (2, 340–342), Бязлай (146), БЕР (3, 581–584). Сюды ж лю́тасць ’люты, раз’юшаны, гнеўны стан’ (ТСБМ). Аб бел. палютый, укр. палютий — назва 13‑га месяца паміж зімой і летам (вясной) гл. Шаўр (Этимология–71, 93–101). Аб выразе лютый звѣрь ’дзікая жывёла (леў, барс, мядзведзь і інш.’, ’казачная жывёла (змей, гривь)’ гл. артыкулы Сумнікавай, Сабаляўскаса і Іванава ў БСИ, 1984, 59–79.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гнеў, гневу, м.

Пачуццё моцнага абурэння, стан раздражнення, злосці. Словы сыпаліся і сыпаліся з усіх бакоў. Тут былі і ўедлівыя жарты, і абурэнне, і праўдзівы гнеў. Дуброўскі. Алесь прыйшоў у гнеў, у дзікі, І ў абурэнне, жаль вялікі, Катоў ён бедных б’е, ганяе. Колас.

•••

Змяніць гнеў на міласць гл. змяніць.

Не ў гнеў хай будзе сказана гл. быць.

Ні гневу ні ласкі — а) пра бесхарактарнага чалавека. У нашай Параскі ні гневу ні ласкі. Прыказка; б) пра абыякавасць да каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

культу́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да культуры (у 1, 2 і 3 знач.). Культурныя сувязі паміж народамі. Культурны ўзровень насельніцтва.

2. Які стаіць на высокім узроўні культуры. Культурнае асяроддзе. Культурная гаспадарка. // Які мае пэўныя навыкі паводзін у грамадстве. Культурны чалавек. Культурны чытач.

3. Тое, што і культурна-асветны. Весці культурную работу.

4. Які разводзіцца, вырошчваецца (пра расліны); проціл. дзікі, дзікарослы. Культурныя ягады. Культурныя віды злакавых раслін. // Які апрацоўваецца (пра глебу, зямлю). Культурны луг.

•••

Культурны слой зямлі гл. слой.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чэ́рава, ‑а, н.

1. Разм. Бруха, жывот. Нядоўга думаючы, .. [насарог] схіліў галаву ўбок і запусціў два страшэнныя рагі ў чэрава мастадонта. Маўр. Дзікі кабан павольна выходзіць з ляснога гушчару і брыдзе па чэрава ў снезе. Колас.

2. Унутраная частка жывата чалавека, жывёлы. Развіццё плода ў чэраве маці. // перан.; чаго. Унутраная частка чаго‑н. Тумілін адчыніў вузкія дзверцы і знік у чэраве электрапечы. Савіцкі. Васіль Малюк зноў адчыніў топку і з нейкай упартай метадычнасцю пачаў кідаць у яе ненажэрнае чэрава паліва. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зе́бра. З рус. зебра ’тс’ (з польск. было б зэ‑), дзе з англ. ці франц. zebra у XVIII ст. (фіксацыя 1792 г.). У англ., франц. з 1600 г., у партуг., ісп. ужо ў XVI ст. ці з лац. equiferusдзікі конь’, ці са слова аднаго з паўд.-афр. плямён. Фасмер, 2, 91; Шанскі, 2, З, 83; Блох-Вартбург, 673; Окс. сл., 3868 (11, 87); Махэк₂, 714. Перан. зебра ’паласа дарогі для пераходу пешых’, паводле афарбоўкі, у 60–70‑я гады XX ст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)