дзі́кі, -ая, -ае.

1. Які знаходзіцца на першабытнай стадыі развіцця (пра людзей), не культываваны (пра расліны), не прыручаны (пра жывёл).

Дзікія плямёны.

Дзікая яблыня.

Дзікая качка.

2. Незаселены, неабжыты.

Д. кут.

3. Неўтаймаваны, шалёны.

У душы яго кіпеў д. гнеў.

4. Люты, зверскі, які пераходзіць межы нармальнага.

Д. крык.

Дзікая расправа.

Дзікае забойства.

5. перан. Нелюдзімы, які дзічыцца, пазбягае людзей.

6. Не звязаны ні з якімі арганізацыямі, які дзейнічае самастойна (разм.).

Дзікая арцель.

Д. пляж.

Дзікае мяса (разм.) — нарасць на ранах, якія доўга не зажываюць.

|| наз. дзі́касць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

дзі́кі в разн. знач. ди́кий;

дз. вінагра́д — ди́кий виногра́д;

~кая каза́ — ди́кая коза́;

дз. гнеў — ди́кий гнев;

дз. крык — ди́кий крик;

~кая ду́мка — ди́кая мысль;

дз. пляж — ди́кий пляж;

~кае мя́самед. ди́кое мя́со

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

дзі́кі, ‑ая, ‑ае.

1. Які знаходзіцца на першабытнай стадыі развіцця (пра людзей). Дзікія плямёны. // Не прыручаны, які жыве на волі ў адрозненне ад свойскага (пра жывёл і птушак). Дзікая каза. Дзікія гусі. □ Дзікі япрук рые зямлю ў глухіх закутках. Чорны. Час ад часу пачуеш вурчанне дзікіх галубоў, відаць, таксама стомленых спякотай. Брыль. // Не культываваны, які расце на волі ў адрозненне ад садовага, агароднага (пра расліны). Дзікая канюшына. Дзікая груша. □ Варвара прысела на лаўку ў альтанцы, апавітай дзікім вінаградам. Васілевіч. // Не крануты рукой чалавека; недаступны; нязведаны (пра абшары, прасторы). Дзікія нетры. Дзікія джунглі. Дзікія горы. □ Кіпіць, булькоча вада, старанна варочаючы скрылікі бульбы, а неўзабаве засквірчыць, запахне па-хатняму сала з цыбуляй — адзнака таго, што гэты бераг з усёй сваёй .. дзікай прыгажосцю абжыты гаспадаром, зямлі. Брыль. Бездань сініх вышынь, Дзікай Арктыкі лёд Добра нам вядомы. Колас.

2. Незаселены, неабжыты; глухі, запушчаны. [Зося] мінула гэтае ціхае цяпер, пустое.. дзікае месца. Чорны. — Каб гэты дзікі кут не быў добрым прытулкам для звяроў, — сказаў Віктар, — тады і нам не прыйшлося б тут сядзець. Маўр.

3. Нястрымны, неўтаймаваны, шалёны. Твар .. [Стафанковіча] завастрыўся, вочы глядзелі з дзікай зайздрасцю. Чорны. Дрыжачымі пальцамі зноў замацоўваў Мікола лыжы, у душы яго кіпеў нейкі дзікі гнеў. Навуменка.

4. Які пераходзіць межы нармальнага; неверагодны. Дзікі крык. □ Залямантавала бабка, але тут жа і сціхла, быццам гэты доктар сваімі рукамі зваліў з яе старых знясіленых плеч цэлую гару дзікага болю. Васілевіч. Пра, дзікія .. гулянкі [пана Скірмунта] з нечалавечымі ўчынкамі склаліся жудасныя легенды. Чарнышэвіч. // Жорсткі, зверскі, люты. Дзікае забойства. Дзікая расправа. □ .. [Нор] не хоча вяртацца.. у тую краіну дзікіх законаў.. Бацьку яго лінчавалі, маці памерла, шукаючы работы. Шамякін.

5. Дзіўны, незвычайны, недарэчны. Дзікая думка. □ І ніхто не разважыў, што гэта вясна Напляла дзікіх планаў, каторых не здзейсніць. Глебка.

6. перан. Які дзічыцца, пазбягае людзей; недаверлівы, нелюдзімы. Дзікі хлапчук. □ Мне ўжо і бабы казалі: «Дзікі якісь твой госць. Усё адзін, адзін». Вышынскі.

7. Не звязаны з пэўнай арганізацыяй; нелегальны. — Слухай, Пятро Макаравіч, хто ў нас пазірае за будаўніцтвам прыватных дач? .. Я маю на ўвазе дачы дзікія, што растуць у другіх месцах як грыбы. Шамякін. Пляж зваўся «дзікім», і людзей на ім ніколі не бракавала. Васілёнак.

•••

Дзікае мяса гл. мяса.

Дзікім голасам гл. голас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзі́кі

1. (першабытная стадыя развіцця) primitv [-´ti:f] (пра людзей);

2. (не прыручаны, не культываваны) wild, wild lbend [wchsend]; ngezähmt (звер); nicht gezüchtet (расліна); nberührt (прырода);

3. (неабжыты, занядбаны) verwldert;

дзі́кая мясцо́васць Wldnis f -, -se, wldes Land;

4. перан (неўтаймаваны, шалёны) wild, roh, ngezügelt;

дзі́кія но́равы rhe [wlde] Stten pl;

5. перан (сарамлівы) schüchtern, scheu, mnschenscheu;

быць у дзі́кім захапле́нні hllauf begistert sein (ад каго, чаго von D);

дзі́кая ду́мка ein nsinniger [whnsinniger] Gednke;

дзі́кі боль rsender Schmerz

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Дзі́кідзікі’. Параўн. рус. ди́кий, укр. ди́кий, польск. dziki, в.-луж. dziki, балг. ди́кый (з слоўніка Герава) і г. д. Прасл. *dikъ. Лічыцца роднасным прасл. *divъ, *divokъ, літ. dỹkas, лат. diks (але, магчыма, балт. лексемы запазычаны са слав. моў). Траўтман, 54; Бернекер, 1, 199–200; Фасмер, 1, 514; Трубачоў, Эт. сл., 5, 29–30.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзік, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Дзікі кабан; вепр.

Увосень дзікі ласуюцца жалудамі.

|| прым. дзічы́ны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ды́нга, нескл., м.

Дзікі аўстралійскі сабака.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ди́кий в разн. знач. дзі́кі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

арха́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Дзікі горны баран з закручанымі рагамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

полуди́кий напаўдзі́кі; (почти дикий) ама́ль дзі́кі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)