Перапу́цце ’гора, бяда’ (Ян.). Фармальна ідэнтычнае рус. перепу́тье ’ростань, раздарожжа’, семантыка магла замацавацца пад уплывам казак (’няпэўнасць, нявызначанасць’ — ’бяда’). Да пуць 2 ’лад, парадак, толк’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зрадні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.
Зблізіць, зрабіць сябрамі, цесна звязаць. Агульнае гора зрадніла [Івана і Анютку] ціхай маўклівасцю. Быкаў. Расія.. зрадніла Міцкевіча з дзекабрыстамі. Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
машэ́ннік, ‑а, м.
Несумленны чалавек, ашуканец, падманшчык. [Пісар:] — Не, брат Андрэй, гора таму, хто разумее жыццё навыварат і паддаецца на вудачку розных палітычных машэннікаў. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шаснаццацігадо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Узростам у шаснаццаць год. Гора ў некалькі хвілін састарыла гэтую шаснаццацігадовую дзяўчыну. Шамякін.
2. Працягласцю ў шаснаццаць год. Шаснаццацігадовы перыяд.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Трасця́нка ‘нейкае алкагольнае пітво?’: з гора трасцянку якуюсь пʼюць (В. Дунін-Марцінкевіч, Сялянка). Няясна, хутчэй за ўсё, утворана ад трасцяны́, гл. трысцяны; параўн. вытворчасць алкаголю з цукровага трыснягу.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
папла́каць, ‑плачу, ‑плачаш, ‑плача; зак.
Плакаць некаторы час. Паплакала Аксіння, пасварылася на сваю дачушку, а потым змірылася. Асіпенка. [Любе] далі паплакаць, выліць слязьмі цяжкое гора. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падо́нне, ‑я, н., зб.
Тое, што і падонкі (у 2 знач.). [Бацька:] — Нічога ты [Стась] яшчэ не ведаеш. Тваё гора, што часта аціраешся сярод такога падоння. Губарэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прысці́гнуць (каго) сов., разг. пости́чь; обру́шиться (на кого);
яго́ ~ла го́ра — его́ пости́гло (на него́ обру́шилось) го́ре
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
во́дгук, -у, мн. -і, -аў, м.
1. Адбіццё гуку, водгулле, рэха.
2. Слабы гук, які даносіцца здалёку.
В. страляніны.
3. перан. Спачувальныя адносіны, салідарнасць з чым-н.
Знайсці в. у сэрцы.
В. на чужое гора.
4. перан., чаго. Тое, што з’яўляецца вынікам чаго-н., адказам на якія-н. падзеі, з’явы.
Водгукі мінулага.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
стушава́ць, -шу́ю, -шу́еш, -шу́е; -шу́й; -шава́ны; зак., што.
1. Тушуючы, зрабіць непрыкметным і паступовым пераход ад цёмнага да светлага колеру (спец.).
С. плоскасць.
2. перан. (разм.). Зрабіць менш прыкметным, выразным; згладзіць.
Час стушаваў гора.
|| незак. стушо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. стушо́ўванне, -я, н. і стушо́ўка, -і, ДМ -шо́ўцы, ж. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)