Талму́д ’звод бытавых, прававых прадпісанняў і правіл у іудзеяў’, ’вялікі рукапіс, кніга’ (ТСБМ), ’свяшчэнная кніга веруючых яўрэяў; цяжкі для разумення тэкст, пісанне’ (Скарбы), тальму́д ’свяшчэнная кніга ў іудзеяў’ (Некр. і Байк.). Ст.-бел. талмутъ, талматъ, талмотъ, толмутъ ’тс’ запазычана ў канцы XV ст. або непасрэдна з ідыш Talmudвучэнне; святая кніга ў габрэяў’ (Астравух, Ідыш-бел. сл.), або адтуль жа праз ст.-польск. talmud, talmut ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 175, 184), што да іўр. talmū́dhвучэнне’ < lāmádh ’вучыўся’ (ЕСУМ, 5, 509; Голуб-Ліер, 477).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

квіеты́зм, ‑у, м.

1. Містычнае, рэакцыйнае вучэнне, якое прапаведуе пакорлівасць, пасіўна-сузіральныя адносіны да жыцця.

2. Кніжн. Абыякавасць, пасіўныя адносіны да жыцця.

[Ад лац. quietus — спакойны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

этыяло́гія, ‑і, ж.

Спец.

1. Вучэнне аб прычынах і ўмовах узнікнення хвароб.

2. Прычыны, умовы ўзнікнення той ці іншай хваробы. Этыялогія інфекцый.

[Ад грэч. aitía — прычына і lógos — вучэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адвучы́ць, -вучу́, -ву́чыш, -ву́чыць; -ву́чаны; зак.

1. каго (што) ад чаго і з інф. Прымусіць адвыкнуць ад чаго-н.

А. ад курэння.

А. дзіця ад грудзей.

2. каго (што) і без дап. Закончыць вучэнне, перастаць вучыць, навучаць (разм.).

|| незак. адву́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распаўсю́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., што.

1. Пашырыць сферу дзеяння на каго-, што-н.

Р. інавацыйны вопыт.

2. Зрабіць што-н. вядомым, даступным многім.

Р. вучэнне.

3. Раздаць, прадаць многім.

Р. латарэйныя білеты.

|| незак. распаўсю́джваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. распаўсю́джванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паэ́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Тэорыя літаратуры, вучэнне аб паэтычнай творчасці.

2. Раздзел тэорыі літаратуры, які вывучае структуру і творчыя прыёмы паэтычных твораў, іх форму і прынцыпы аналізу.

3. Паэтычная манера, уласцівая дадзенаму паэту, напрамку, эпосе.

П.

Янкі Купалы.

П. класіцызму.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

То́ра1 ’Пяцікніжжа Маісеева’, ’першая частка Бібліі ў яўрэяў’, ’скрутак з гэтым тэкстам’ (ТСБМ). Параўн. ідыш Tojre ’Пяцікніжжа; рэлігійнае вучэнне, дактрына’, што са ст.-яўр. thōrā́hвучэнне, павучанне, закон’ (Міхельсон, Рус. мысль, 670; Голуб-Ліер, 485; ЕСУМ, 5, 602).

То́ра2 (то́ря) ’мякіна’ (Мат. Маг. 2) — у выніку характэрнага для гаворак усходу Беларусі адсячэння пачатковага а‑ ў лексеме ато́ра ’амеці’ (гл.), аналагічна да ткуль/аткуль, тлымаць/атлымаць ’адламаць’ (Бяльк.) і пад. Параўн. таксама аці́ра, аці́ры ’смецце’ (ЛА, 2) і чэш. otěřiny (sena) ’пацяруха (сена)’; усё да *terti ’церці’ з чаргаваннем галосных.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мюрыды́зм, ‑у, м.

Нацыянальна-вызваленчы рух горцаў Паўночнага Каўказа ў 19 ст., у якім рэлігійнае вучэнне спалучалася з палітычнай барацьбой супраць усіх немусульман.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прафанава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак. і незак., што.

Апошліць (апашляць), па-невуцку сказіць (скажаць) што‑н. агульнапрынятае (ідэю, вучэнне, твор мастацтва і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

леніні́зм, ‑а, м.

Вучэнне У.І. Леніна, якое з’яўляецца далейшым развіццём і канкрэтызацыяй марксізма ва ўмовах імперыялізму і пралетарскіх рэвалюцый; ідэалогія Камуністычнай партыі Савецкага Саюза.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)