То́ра 1 ’Пяцікніжжа Маісеева’, ’першая частка Бібліі ў яўрэяў’, ’скрутак з гэтым тэкстам’ (ТСБМ). Параўн. ідыш Tojre ’Пяцікніжжа; рэлігійнае вучэнне, дактрына’, што са ст.-яўр. thōrā́h ’вучэнне, павучанне, закон’ (Міхельсон, Рус. мысль, 670; Голуб-Ліер, 485; ЕСУМ, 5, 602).
То́ра 2 (то́ря) ’мякіна’ (Мат. Маг. 2) — у выніку характэрнага для гаворак усходу Беларусі адсячэння пачатковага а‑ ў лексеме ато́ра ’амеці’ (гл.), аналагічна да ткуль/аткуль, тлымаць/атлымаць ’адламаць’ (Бяльк.) і пад. Параўн. таксама аці́ра, аці́ры ’смецце’ (ЛА, 2) і чэш. otěřiny (sena) ’пацяруха (сена)’; усё да *terti ’церці’ з чаргаваннем галосных.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)