Трасці́на ‘тонкая пласцінка ў бёрдзе’ (ТСБМ, Касп.), ‘чарот, трыснёг’ (Сцяшк., Скарбы; зэльв., віл., ЛА, 1), трасціна́ ‘пласцінка ў бёрдзе’, ‘трыснёг, чарот’ (Сл. ПЗБ), тросціна́ ‘трыснёг, чарот’ (Бес.), трасці́на ‘багністае, зарослае чаротам месца’ (слонім., ДАБМ), тросці́на ‘пласцінка ў бёрдзе’ (ТС), трості́на ‘тс’ (лун., Шатал.), тро́стіна ‘чарот’ (беласт., Сл. ПЗБ), тросты́на ‘тс’, ‘буйное жыта’ (Сл. Брэс.), ст.-бел. тростина, тристина, трстина, трыстина, ‘чарот’ (ГСБМ). Гл. трысціна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Перабэ́ндзаваць, пырыбэ́ндзюваты, пырибэ́ндзо̂ватэ ’гультаяваць, забаўляцца, нічога не рабіць, дарэмна праводзіць час’ (драг., Клім., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), пэрэбэ́ньдювати ’перабіраць, капрызіць’ (Бес.), пырыбэндзюватэ ’перабіраць у ежы’ (кобр., Нар. лекс.). Укр. перебе́ндювати ’капрызіць’, ’балбатаць’, перебе́ндя, перебе́ндюха ’пустамеля, пераборлівы, капрызная’, перебе́нда ’жарт, балаканне, балбатня’. Арэальнае ўтварэнне ад формы 3 ас. адз. л. польск. дзеяслова przebyć ’правесці час’ — przebędzie > перебендя (як прыдзіра, гуляка, мурза, непаседа і інш.) з заменай прыстаўкі на пера-.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыкме́ціць ’убачыць, звярнуць увагу; заўважыць; запомніць; намеціць’ (ТСБМ, Яруш., ТС), таксама з семантычным зрухам прикміэтилося ’здалося, падалося’ (Бес.). Сюды ж аддзеяслоўныя назоўнікі: прыкме́та ’адметная рыса, па якой можна пазнаць, вызначыць; у забабонных уяўленнях — рыса, з’ява, што прадвяшчае што-небудзь’ (ТСБМ, Янк. 2), прыкаме́та ’прыкмета’ (Мат. Гом.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад кме́ціць ’заўважаць, разумець, цяміць’ (гл.), якое ў сваю чаргу працягвае прасл. *kъmětiti < kь‑ + дзеяслоў *mětiti (ЭССЯ, 13, 198; толькі з укр. адпаведнікамі).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́ступкі ’старыя боты ці валёнкі з адрэзанымі халявамі’ (Бір. Дзярж.); ’лёгкі жаночы абутак’ (Сцяшк.); ’апоркі, старыя боты ці валёнкі з адрэзанымі халявамі’ (З нар. сл.), вы́ступці ’туфлі’ (Бес.). Рус. вы́ступки, вы́ступцы ’старыя боты з адрэзанымі халявамі, вялікія і нязграбныя боты для хадзьбы па гною; від жаночых чаравікаў на абцасах; пантофлі’, укр. ви́ступці ’туфлі’. Ад іменнай або дзеяслоўнай асновы выступ‑ (гл. ступаць) з суф. ‑к‑ (Вахрас, Наим. об., 76).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ві́шар ’няскошаная трава, якая засталася зімаваць’ (Шат., Бес., Янк. I, Шатал.); ’топкае балота, дзе траву косяць толькі па лёдзе або яна там зазімоўвае’; ’трава ў выглядзе мурагу, якая не трэцца’, ’благое балотнае сена’ (Яшк.); ’гнілое сена’ (Шатал.); ’расліна пажарніца’ (Мат. Гом.). Укр. ви́шар ’леташняя трава’, польск. wiszar ’балотная трава, гушчар, мокры, зарослы травой луг’. Да віш 1 (Махэк₂, 691). Непрымальная думка Рудніцкага (1, 404) ад шар з прэфіксам ви‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сці́пер’е (сьципіере) ’пер’е цыбулі, часнаку’ (Бес.), сты́пэрье, сты́пірье, сты́пырье, сты́пырне ’тс’ (Сл. Брэс., Нар. лекс.), сти́пер ’сцябло’ (Бел.-укр. ізал.), сцепʼёр ’маркоўнік’ (ТС). Параўн. укр. степі́р ’парастак расліны’, степі́ра, стипі́ре ’пер’е цыбулі’. Відаць, не можа разглядацца асобна ад шчыпяры́ ’пер’е цыбулі, часнаку’ (Сл. Брэс.), гл. шчыпе́р. Літ. stìbiras ’сцябло, парастак’ ад stỹbti/stỹpti ’расці высокім, тонкім’ у якасці крыніцы запазычання (Лаўчутэ, Балтизмы, 133) ненадзейнае, аднак магло паўплываць на фанетыку слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мудрава́ць, мудрава́цца, мудрова́цца ’рабіць што-небудзь складанае, незвычайнае’, ’залішне ўскладняць’, ’хітрыць’, ’выдумляць’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Касп., Растарг., Шат.; горац., КЭС), ’дурэць, сваволіць, мудрагеліць’ (ТС, Бес.; паўд.-усх., КЭС), ’крыўляцца, выкручвацца’ (КЭС, лаг.), мудроўшчык ’выдумляльнік’, мудрава́нне, мудрува́ньня ’хітрыкі, выдумкі’ (Нас., Бяльк.). Укр. мудрувати(ся), рус. мудровать(ся), ст.-рус. мудровати, польск. mędrowač, в.-луж. mudrować, чэш. mudrovati, славац. mudrovať, славен. mudrováti, серб.-харв. мудро̀вати, макед. мудрува. Магчыма, прасл. modrovati. Да му́дры 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мы́дзель, мыдэль ’укладка ў полі з 10 снапоў’ (пруж., ДАБМ, к. 286; Бес.), мыдлі ’ўкладка снапоў з 10–12 штук’ (пруж., Выг. дыс.; лях., Бел. хр. дыял.), мыдзеляк ’мэндлік’ (Федар. 6), мыдля ’тс’ (ц.-зах.-бел., ДАБМ, к. 286; Сл. ПЗБ, Сцяц.), лях. мыдлячка ’тс’ (Сл. ПЗБ). Усе з польск. mędel, mędl, mendel(ek) ’пятнаццаць штук снапоў, пастаўленых разам’, якія з паўн.-ням. Mandel ’мэндлік’, ’пятнаццаць штук’ < с.-лац. mandala ’кошык, каробка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Міну́та, міну́тка, міну́ціна, мінуці́начка, міню́та, міню́тка, міню́тына ’хвілінка, адзінка часу ў 60 секунд’ (Нас., ТСБМ, Касп., Бяльк., Шат., Сл. ПЗБ, ТС, Ян., Мат. Гом., Бес.; віл., Жыв. сл.; драг., КЭС), ’вельмі хутка’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. минута ’мінута’, ’кароткая выпіска, копія’ (XV ст.) запазычана са ст.-польск. minuta ’тс’, якое з лац. minūta ’маленькая, нязначная, дробязная’ — скарачэнне выражэння pars minūta prima (Фасмер, 2, 625; Піўтарак, Бел. лекс., 134; Булыка, Лекс. запазыч., 156).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляшча́ць, ляшчя́ты ’звінець у вушах’, ’лескатаць’ (бярэз., драг., Сл. ПЗБ; браг., З нар. сл.), ляшчы́ты ’моцна бразгаць’ (Бес.), ляшчы́ць ’біць далонню’ (круп., Нар. сл.), ’дружна квакаць’ (чэрв., Жыв. сл.), ля́шчыць ’грымець’ (слонім., Сцяшк. Сл.). Рус. леща́ть, польск. люблінск. leszczeć ’пляскаць, трашчаць, раздавацца (аб гуку)’, прасл. leščati/leščiti, славен. leskáti ’трашчаць’. Гукапераймальнае. Да ляск! Параўн. таксама лат. lęska ’балбатуха’ (Бернекер, 1, 702; Фасмер, 2, 491; Мюленбах-Эндзелін, 2, 453; Слаўскі, 4, 174; Бязлай, 2, 135).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)