Скамурдзі́цца ‘скрывіць морду’ (Касп.). Мабыць, з *скамардзі́цца, дзе пачатак слова ўяўляе экспрэсіўнае *(s)ko‑ пры дзеяслове *mъrdati ‘махаць, рухаць, грымаснічаць’, пра апошні Куркіна (ОЛА, Исследов., 1972, 215–216) мяркуе, што ён захаваўся ў рус. смордать ‘камячыць, сціраць’. Адносна словаўтваральнай мадэлі параўн. яшчэ скапэдзіцца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скавы́ш, ‑у, м.

Разм. Моцны пранізлівы вецер з завываннем. Сухі скавыш ламаў на гасцінцы бярозавае голле, змятаў з поля апошні снег і скавытаў у коміне Кукавіцкай карчмы. Чорны. [Адась:] — Хадзем у хату: чаго дубець на гэтым скавышы, — зазваў Лысакоўчыка. Калюга. Там за ім [акном] пяе завеяй Свежы ранішні скавыш. Чарнушэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хво́раст, ‑у, М ‑сце, м., зб.

Сухія галінкі з дрэў або хмызняку. Паляна была ачышчана ад пнёў, кустоў і камення, па кутках яе ляжалі кучы хворасту, каб запаліць іх уначы, акрэсліўшы самалёту месца пасадкі. Хадкевіч. Агонь апошні хвораст знішчыў. Куляшоў. // Галінкі для веніка, мятлы. Нарэзаць хворасту на венікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кле́шня1 ’галёнка, сцягно’ (Сл. паўн.-зах., Нар. лекс.), ’клюшня’ (Сержп. Пр., Сцяшк., Сл. паўн.-зах., Янк. III). Гл. клюшня2-

Кле́шня2 ’калашына’ (Сл. паўн.-зах., Сцяшк., Сцяц., Нар. лекс., Шатал., Тарнацкі, Studia). Апошні звязвае лексему генетычна з калашына (гл. калоша) (Тарнацкі, 24). Гл. клешняі·

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аста́цца. Праслав. ostati sę — зваротная форма да *o‑stati, o‑staviti, утворанага з прэфіксальным o‑ ад дзеяслова *stati (> стаць). Ад гэтага дзеяслова ўтвораны дзеепрыметнік остатъ, адкуль астатак (остатъкъ) (КЭСРЯ, 316) і астача (*остатја). Параўн. падаць, падатак, падача. Дзеепрыметнік даў аснову і для ўтварэння з суфіксам ‑ьн‑ прыметніка остатьний > астатніапошні’ (Булахаў, Працы IM, 7, 142; Анічэнка, Праблемы філал., 9). Ад остатъкъ утворана остаточьныи (Карскі, Труды, 372; Булахаў, Працы IM, 7, 141) і астаткавы (остатък‑ов‑ъ); ст.-бел. остатечныйапошні’ — з польскай (Гіст. лекс., 96), дзе ъ > е. Ад гэтага ж дзеяслова ўтворана было осталь ’тое, што засталося’ (Даль; гл. КЭСРЯ, 315), адкуль астальцы ’астатак’ (Касп.), ст.-рус. остальць ’той, што застаўся’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́зенец ’пяты, самы малы палец на руцэ і назе’ (ТСБМ, Нас., Растарг.), арш. ме́зініц, уздз. мі́зі́нец, мазыр. мезі́нчык, шальч. мязі́нчык (КЭС, Сл. ПЗБ), ме́зенік, мізіні́к ’тс’ (ТС), ме́зінец ’меншы, апошні сын’, мі́зіная (дачка) ’апошняя’ (Нас., Растарг., Федар. 2). Укр. мизи́нець ’тс’, ’мезенец’, рус. мизи́нец ’тс’, мизи́нный ’малодшы’, рус. ц.-слав. мѣзиньць, польск. miziniec ’тс’, ст.-чэш. mězenec, mezenec, чэш. ’безымянны палец’, славен. mezȋnec, mezȋnek ’малодшы сын’, ’мезенец’, серб.-харв. мје̏зимац, мљѐзимац, мѐзимац ’тс’, ’маленькі’, чак. mezinac, mazinac, лікск. мези́нак, балг. мизи́нецапошні сын’. Прасл. měz‑in‑ьcь (параўн. літ. mažỹnikas ’маленькі’). Утварылася ў выніку намінацыі словазлучэння mezinъ pьrstъ (або palьcь). Да ме́дзены (гл.). Параўн. таксама Мартынаў, Балто-слав.-ит. изогл., 30–31.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

квіты́, у знач. вык.

Разм. Разлічыліся, расквіталіся. Апошні воз бульбы, Андрэй Дзям’янавіч, у лік плана адправіў на нарыхтоўчы пункт. З дзяржавай мы квіты. Хадкевіч. — Вазьміце граду, а то і дзве з нашага агарода за хатай, і будзем квіты, — прапаноўвалі адзін перад адным памяркоўныя хлопцы, але стары ўпарта стаяў на сваім. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падбі́цца, падаб’юся, падаб’ешся, падаб’ецца; падаб’ёмся, падаб’яцеся; заг. падбіся; зак.

1. Натрудзіць ногі ад доўгай хады. Мужчыны ідуць паперадзе, жанчыны за імі. А хлопчык — апошні, ззаду. Мусіць, зусім падбіўся. Арабей.

2. Падлашчыцца, падкаціцца. Да яе — сцвярджаюць хлопцы — Аніяк не падступіцца, Аніхто не змог падбіцца: А ні я, ні ён, ні ты. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сфармулява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.

Коратка і дакладна выказаць, перадаць на словах (якую‑н. думку, прапанову, вывад), коратка выказаць асноўныя палажэнні чаго‑н. Сфармуляваць праграму дзеянняў. □ А цяпер, таварышы, я хачу сфармуляваць дадатак да пастановы камітэта, — падскочыў Галамыза. Сабаленка. Тоня двума словамі сфармуляваў тое, што .. [Насця] апошні час адчувала. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эквілібры́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Жанр цыркавога мастацтва, які характарызуецца здольнасцю артыста трымаць раўнавагу пры няўстойлівым становішчы цела. Эквілібрыстыка на канаце. // перан. Надзвычайная спрытнасць, выкрутлівасць. Разумовая эквілібрыстыка. □ Прыемна адзначыць творчы рост Вялюгіна, які, адышоўшы ад дэманстрацыі чыста вонкавай паэтычнай эквілібрыстыкі, у апошні час паказаў сапраўдную глыбіню асэнсавання рэчаіснасць. «ЛіМ».

[Ад лац. aequilibris — які знаходзіцца ў раўнавазе.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)