Сухія галінкі з дрэў або хмызняку. Паляна была ачышчана ад пнёў, кустоў і камення, па кутках яе ляжалі кучы хворасту, каб запаліць іх уначы, акрэсліўшы самалёту месца пасадкі.Хадкевіч.Агонь апошні хвораст знішчыў.Куляшоў.// Галінкі для веніка, мятлы. Нарэзаць хворасту на венікі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)