узліхама́ніць

‘прывесці каго-небудзь, што-небудзь у стан ліхаманкі; прыйсці ў стан ліхаманкі’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. узліхама́ніць -
Прошлы час
м. - -
ж. -
н. узліхама́ніла

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Стано́вішча ‘месца знаходжання’, ‘пастава; поза’, ‘абставіны’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр.), ‘пазіцыя, пункт погляду’ (Стан.), ‘стан, месца, дзе жывуць рыбакі ў час лоўлі рыбы’ (дзісн., Яшк. Мясц.), ‘месца на пашы, дзе апоўдні стаіць быдла’ (Касп.), станаві́шча ‘месца, дзе стаяць каровы ўдзень’ (Сл. ПЗБ), станові́шчэ ‘стаянка’ (ТС). Укр. стано́вище ‘месца знаходжання, размяшчэнне’, ‘лагер, стан’, ‘месца прыпынку скаціны, якая пасецца’, рус. станови́щестан, табар, стаянка’, чэш. stanoviště ‘месца прыпынку, станцыя’, серб.-харв. ста̀новиште ‘пункт гледжання, пазіцыя’, балг. стано́вище ‘тс; месца знаходжання’, макед. становиште ‘пазіцыя, пункт погляду’. Дэрыват з суф. ‑ішч(а) ад прыметніка станавы (гл. стан), што прадстаўляе прасл. *stanovъ, *stanovati, параўн. стано́ўны ‘пастаянны’, станаві́ты ‘станоўчы’ (Нас.), станаўкі́ ‘ўстойлівы, рашучы’, станаві́ць ‘ставіць’ (Стан.), ст.-рус. становый, рус. дыял. становать, укр. станови́ти, польск. stanovíc, дыял. stanovny, чэш. stanovati, stanový, славен. stanovati, stanovit, серб.-харв. становати, сталован, балг. стану́вам, стано́вен, макед. станува. Магчыма, ужо прасл. *stanovištěстан, стаянка’, паводле Гарачавай (ЭИРЯ, 9, 63–64), утворанага ад зыходных ‑асноў або ŏ‑асноў, якія перад галоснымі атрымалі канцавое ‑ou̯: *stanou̯‑išče > stanov‑išče > *stan‑ovišče. Бярнар (Бълг. изсл., 98) выводзіць аснову *stanov‑ з іменных форм, параўн. ст.-слав. Р. скл. адз. л. станоу — Н. скл. мн. л. станове, пры старой форме станище < станъ ‘stadium’. Ён жа звяртае ўвагу на семантычную тоеснасць балг. стано́вище ‘пункт погляду’ і чэш. stanovisko ‘тс’ (там жа, 104). У сучаснай беларускай мове супрацьпастаўленне семантыкі ‘месца’ і ‘дзеянне’ рэалізуецца праз ужыванне назоўніка ста́ўленне ‘пазіцыя, адносіны’, гл. Пацюпа ў Станкевіч, Язык, 1182.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

забыццё, ‑я, н.

1. Страта ўспамінаў аб кім‑, чым‑н. Героям няма забыцця. □ Дні адплывалі ў забыццё, Міналі зімы, леты. Прынеслі іншае жыццё У край глухі Саветы. Смагаровіч.

2. Стан непрытомнасці, трызнення. Малая стогне і ўсхліпвае. І зноў забыццё, толькі хуткае дыханне і доўгія вейкі на заплюшчаных вачах. Брыль.

3. Стан дрымоты; паўсон. Зноў наплывала забыццё, і самі павольна сплю[шчв]аліся вочы. Галавач.

4. Стан глыбокай задуменнасці, адлучанасці ад усяго навакольнага. [Пятро Мікалаевіч] доўга сядзеў у забыцці на калодцы, да болю сціскаючы рукамі галаву. Данілевіч. Ад вулічнага спакою прыйшло лёгкае забыццё. Вінцусь не адганяў гэтага забыцця, нават рад быў яму. Галавач.

5. Стан моцнага душэўнага ўзрушэння, калі чалавек перастае кантраляваць свае дзеянні. [Аляксей] ляжаў у шалёным забыцці і са злосцю думаў, што трымае сябе вельмі брыдка. Карпаў. [Лявон Жалейка] быў нібы ў нейкім забыцці, да ўсяго абыякавы, гатовы і сабе ўсадзіць нож у сэрца. Гурскі.

•••

Аддаць забыццю гл. аддаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Аплята́ць1. Гл. плесці.

Аплята́ць2 ’прагна есці’. Рус. уплета́ть і оплета́ть, укр. оплітати ’тс’. Магчыма, звязана з народным выкарыстаннем аплеценых гаршкоў, параўн. аплятанік ’гліняны гаршчок, аплецены дротам’ (Інстр. I), аплятаць гаршчок ’закончыць яго’ (У. А. Міцкевіч, вусн. паведамл.). Магчыма, звязана з плоць ’цела’, параўн. рус. сіб. плетевостан, талія чалавека’ > *оплетати ’набываць плоць, стан’?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́ніць1 ’параніць’ (ТСБМ, Стан., Сл. ПЗБ), ра́ніцца ’атрымаць раненне’ (ТС), ст.-бел. ранити ’раніць’. Гл. рана1.

Ра́ніць2 ’сцвярджаць, што яшчэ рана’ (Нас.), ра́ніцца ’прыходзіць, рабіць раней вызначанага часу’ (Нас., Касп.; ашм., Стан.), сюды ж, магчыма, рані́ць ’не ў тэрмін нарадзіць’ (Сл. ПЗБ), рані́цца ’рана што-небудзь рабіць’ (там жа). Гл. рана2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Пала́дак, поладок ’добры стан спраў, лад’, поладком ’ладам, па-добраму’ (ТС). Афіксальны дэрыват ад паладзіць ’наладзіць’ < ладзіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пра́льня1 ’пралля’ (ТС). Да прасці (гл.).

Пра́льня2 ’памяшканне для мыцця бялізны’ (ТСБМ, Стан.). Да праць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раску́лтацца ’раскалмаціцца’ (ашм., Стан.). Паводле аўтара слоўніка, да гу́лта ’логава свінні ва ўскалмачанай саломе’ (там жа), няяснага паходжання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раста́ць ’перайсці ў вадкі стан пад уздзеяннем цяпла’, ’знікнуць, рассеяцца’ (ТСБМ, Сцяц.), роста́ць ’распусціцца; адтаяць’ (ТС). Гл. таяць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Слы́шыць ‘уціхамірваць, супакойваць, рабіць паслушным чыёй-небудзь волі’ (ашм., Стан.). Відаць, каузатыў да слухаць, слухацца ‘быць паслухмяным’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)