*Калбу́к, колбу́к ’віхар’. Па тэрыторыі гэта фіксацыя адносіцца, паводле меркаванняў Кольберга, 440, да зах. Палесся (пруж.). Дакладных адпаведнікаў у значэнні ’віхар’ як быццам няма на іншай бел. тэрыторыі. На думку Цыхуна, Бел.-польск. ізал., 148, суадносіцца з польск. kołbuk ’міфічная істота ў вобразе птушкі’, kołbuk, або kłobuk ’злы дух. д’ябал’, дух у выглядзе агню’, якія фіксуюцца на Мазоўшы і ў Варміі. Меркаванне аўтара аб тым, што ідэнтыфікацыя бел. і польск. слоў у якасці ізалексы магчымая, паколькі ў народных прымхах віхар вельмі часта атаясамліваецца з д’яблам, патрабуе ўдакладнення. Па сутнасці, для польск. лексем аб значэнні ’віхар’ (’д’ябал’ < ’віхар’) мяркуецца’ на аснове бел., аднак няясна, ці ёсць значэнне ’д’ябал’ у бел. слова. Не выключана, што асноўныя яго значэнні іншыя і назва віхру — рэалізацыя пабочнай семемы. Можна думаць, што асноўнае значэнне бел. слова адпавядае польскаму ’злы дух, д’ябал’ і ўжыта яно было менавіта ў такім сэнсе. Супраць гэтага лінгвагеаграфія. Ёсць пэўныя цяжкасці і семантычнага плана. Польск. лексіка лічыцца запазычанай, у якасці крыніцы аўтары Варшаўскага слоўніка бяруць або Chobold ’міфічная істота ў вобразе птушкі’, або kobold казачная істота, якая пільнуе скарбы ў гарах’. Зыходзячы з формы kłobuk як асноўнай, Слаўскі (2. 257) уключае адзначаныя польскія лексемы ў артыкул kłobuk ’капялюш, каўпак’. У польск. гаворках адзначана kłobuch ’ястраб’, што можна супаставіць з вышэй прыведзеным значэннем ’злы дух у выглядзе птушкі’. Аднак тэрыторыя, на якой сустракаюцца гэтыя лексемы, розная. Калі зыходнай формай лічыць kołbuk, відавочна абгрунтаваным аказваецца меркаванне Цыхуна (там жа), што слова, магчыма, звязана з усх.-слав. колб‑ ’шар, круглы і тоўсты канец чаго-н.’, а значэнне ’д’ябал’ магло непасрэдна суадносіцца з вядомай на ўсходзе семантыкай лексем коўб ’страўнік жывёлы’, коўбы ’вантробы, кішкі’, паколькі ёсць розныя «зневажальныя» назвы аналагічнай з’явы на Кашубшчыне (гл. Сыхта, JP, 37, 1957; Сыхта, 1, 35–38). Паколькі падобныя назвы страўніка з’яўляюцца хутчэй за ўсё другаснымі (натуральныя вытворныя ад колб‑ ’шар і да т. п.’), а прыведзеныя польскія тэрміны для д’ябла этымалагічна няясныя, можна выказаць сумненне ў суаднесенасці бел. і польск. слоў. У такім выпадку застаецца прааналізаваць магчымасць утварэння разглядаемага слова ад клубок або ад клобук, або, як прапанаваў Цыхун, ад колб‑. Фармальна першыя дзве лексемы аднолькава падыходзяць у якасці крыніцы. Бліжэй да мяркуемага ўтваральнага слова клобук (для першага неабходная метатэза клубокклобук).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ся — выгук, каб спыніць гутарку: Sia! dzieci (Варл.), ’ша!’: Ціха, ся! (ашм., Стан.). Запазычана з т. зв. літвацкага дыялект мовы ідыш, дзе замест š вымаўляецца s, параўн. Астравух, Ідыш-бел. сл., 27. Гл. ша.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пунтэ́ль, памянш. пунтэлік ’звязка счэсанага і сплеценага льну’ (віл., Шатал.), ст.-бел. пунталь ’звязка’. Запазычана з ням. бавар. punki ’звязка, вузел’, ням. Bündel ’тс’, што ўзыходзіць да Bund ’сувязь’ (< ням. binden ’вязаць’). Гл. пу́ндзель.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піплі́с: як піпліс ’вельмі бедны’: бачыў яго голага. як піпліса (Bałto-słow. zw. jęz., 81, 1990, 68). Балтыйскі кампанент у бел. фразеалогіі, параўн. літ. kaip pyplys ’тс’ (Букявічуце, тамсама; Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 3, 520).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пне́вішча, пне́ўе, пні́шча, пёння, пе́нішча, пне́шча, ст.-бел. пнеўшчыны ’месца, пакрытае пнямі, якое засталося ад ссечанага лесу; выкарчаваны лес’ (ТСБМ; Нас.; Сцяшк. МГ; Яўс.; люб., Сл. ПЗБ; Яшк.; Булахаў, Працы, 8). Да пень (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ме́рхаць, ме́рхоть ’рабізна на вадзе ад хуткага цячэння’ (паўд.-усх., Бел.-рус. ізал.). З укр. мовы. Параўн. мо́рхлий ’зморшчаны’, моршо́к ’маршчына’, ме́рхнути ’гаснуць, губіць бляск’, ’жухнуць’. Да моршчыцца (гл.). Параўн. таксама ЕСУМ, 3, 518.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Морд, ст.-бел. мордъ ’забойства, разбой’ (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. mord, якое з ням. Mord ’тс’ (параўн. гоц. maúrþrjan) (Карскі, Труды, 338; Чартко, Пыт. мовазн. і метод., 118; Булыка, Лекс. запазыч., 41).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Мякошы, мякошый ’мяккі’ (гарад., Нар. лекс.) паводле суфікса ‑ош‑ аб’ядноўваецца з рус. валаг., арханг. мякошенький ’вельмі мяккі’ ў паўн.-бел.-паўн.-рус. ізалексу. Да мяккі (гл.). Аб суфіксе ‑oh гл. Слаўскі, SP, 1, 78.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Натрэтны ’назойлівы, надакучлівы’ (Жд. 2), натрэнтны ’напорысты’ (Сл. ПЗБ), ’навязлівы, назойлівы’ (Нас.), ’настойлівы’ (Сцяшк. Сл.). З польск. natrętny ’назойлівы, надакучлівы’, параўн. ст.-бел. натренть ’нахабнік’ (1627 г.) < ст.-польск. natręt (Булыка, Лекс. запазыч., 125).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Люфа ’ствол’, ’частка ружжа і снарада’ (Бес.). Запазычана праз польск. мову (дзе lufa ’тс’) з ням. Lauf ’ствол’, ’бег’ — уласна ствол надае кірунак (= бег), палёт снарада (Слаўскі, 4, 372; Чартко, Бел. лінгв. зб., 151).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)