го́ра ср.

1. го́ре;

2. нужда́ ж.; лише́ние;

3. разг. (в сложных словах) го́ре-...;

г.-паляўні́чы — го́ре-охо́тник;

4. разг., в знач. сказ. го́ре, беда́;

г. з ім — го́ре (беда́) с ним;

і г. ма́ла — и го́ря ма́ло;

глыну́ць (ця́пнуць) г. — хлебну́ть (тя́пнуть) го́ря;

про́ста г. — су́щее (пря́мо, про́сто) наказа́ние;

г. го́ркае — го́ре го́рькое;

г. гарава́ць — го́ре горева́ть (мы́кать);

г. мне! — го́ре мне!;

на маё г. — на мою́ беду́;

(і) смех і г. — (и) смех и го́ре;

з го́рам напала́м — с го́рем попола́м;

памагчы́ го́ру — помо́чь го́рю;

г. мучы́ць ды жыць ву́чыцьпосл. го́ре му́чит да жить у́чит;

у го́ры жыць ды з пе́рцам е́сціпогов. ирон. в го́ре жить и с пе́рцем есть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

извини́ть сов.

1. вы́бачыць (каму што, за што), праба́чыць (каму што, за што); (простить) дарава́ць (каму што, за што);

прошу́ извини́ть меня́ прашу́ вы́бачыць (праба́чыць) мне;

2. уст. (оправдать) апраўда́ць; вы́бачыць, праба́чыць;

э́тот посту́пок нельзя́ извини́ть мо́лодостью гэ́ты ўчы́нак не́льга апраўда́ць маладо́сцю;

извини́(те)! выбача́й(це)!, вы́бач(це)!, прабача́й(це)!, праба́ч(це)! дару́й(це);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прости́ть сов. дарава́ць (каму, чаму, што); (извинить) праба́чыць, вы́бачыць (каму, чаму);

прости́те меня́! дару́йце (праба́чце, вы́бачце) мне!;

прости́ть оби́ду дарава́ць (праба́чыць) кры́ўду;

прости́ть кого́-л. за что́-л. дарава́ць каму́е́будзь за што-не́будзь;

прости́(те)! а) вводн. сл. дару́й, дару́йце (прабача́й, прабача́йце, выбача́й, выбача́йце)!; б) (прощай) быва́й (быва́йце)!;

сказа́ть после́днее прости́ сказа́ць апо́шняе быва́й;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адку́ль нареч.

1. отку́да;

а. ты ідзе́ш? — отку́да ты идёшь?;

а. ты ро́дам? — отку́да ты ро́дом?;

2. в знач. союзного слова отку́да;

ён вярну́ўся туды́, адку́ль прые́хаў — он верну́лся туда́, отку́да прие́хал;

а. (то́лькі) но́гі ўзялі́ся — отку́да (то́лько) но́ги взяли́сь;

а. я ве́даю — почём (мне) знать; отку́да я зна́ю;

а. ты такі́ ўзя́ўся — отку́да ты тако́й вы́искался

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Магчы́, магці́ ’быць у стане’, ’мець магчымасць’ (Гарэц., ТСБМ, Шат., Бяльк.), ’верагоднасць дзеяння’, ’мець сілы выканаць’ (Сл. ПЗБ, ТСБМ, Шат., Бяльк.), махчы́ (Мал.), драг. можтэ́, можу́ (КЭС); укр. могти́, могчи́, мочи́, можу; рус. мочь, могу, ст.-рус. мочи, могу; польск. móc, mogę; н.-луж. móc, mogu; в.-луж. móc, móžu; чэш. moci, mohu (разм. můžu); славац. môcť, môžem; славен. móči, morem; серб.-харв. мо̀ћи, мо̀гу, макед. може, балг. мо́га; ст.-слав. мошти, могѫж. Прасл. mogťi, mogǫ з’яўляюцца рэліктам непадвоенага перфекта атэматычнага дзеяслова (гл. Трубецкой, Slavia, 1; Ваян, RÉS, 14, 27; Траўтман, KZ, 46, 180; Фрэнкель, IF, 53, 57; Бернекер, AfslPh, 38, 269). Таксама як і адзіны адпаведнік і.-е. *māgh‑/*mōgh‑ ’быць у стане’ ў герм. мовах: гоц., ст.-в.-ням. magan, mag, ням. mag, mögen (Махэк₂, 371), гэты славянскі дзеяслоў не мае самастойнага рэальнага значэння, а толькі вызначае пэўную акалічнасць пры дзеі. Збліжаецца некаторымі вучонымі з літ. magė́ti ’хацецца’, māgulas ’шмат які’ (Буга, РФВ, 72, 192), параўн. чэш. moc ’многа’, ст.-інд. mahān ’вялікі’, maha‑raja ’вялікі цар, махараджа’, лац. magaus ’вялікі’, літ. magùs ’жаданы’, mė́gtiмне падабаецца’, mokė́sti ’магчы’, лат. mêgt ’тс’ (Эндзелін, RS, 11, 37). Гл. таксама Фасмер, 2, 635–636; Брукнер, 342; Скок, 2, 446–247 з л-рай; Бязлай, 2, 190. Сюды ж мага́ (гл.), магу́тны (гл.), маге́нне ’магчымасць, сіла’ (Нас.), магчыма ’можа, быць можа’ (ТСБМ, Гарэц.), магчымасць, магчымы ’які можа здарыцца, адбыцца’, ’які можна здзейсніць’ (ТСБМ, Гарэц., Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тяготи́ть несов.

1. абцяжа́рваць;

снег тяготи́т кро́влю снег абцяжа́рвае дах;

тёплая оде́жда его́ тяготи́ла цёплае адзе́нне абцяжа́рвала яго́;

2. (быть в тягость) быць у цяжа́р (каму, чаму), быць (з’яўля́цца) ця́жкім (для каго, для чаго);

меня́ тяготи́т его́ прису́тствие мне ў цяжа́р яго́ прысу́тнасць;

3. уст. (угнетать) гнясці́; (мучить — ещё) му́чыць;

его́ тяготи́ли воспомина́ния яго́ прыгнята́лі (му́чылі) успамі́ны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

во, часціца ўказальная.

Разм.

1. Ужываецца ў тых выпадках, калі трэба паказаць што‑н., звярнуць на што‑н. увагу. — Во, во, гэтыя во, — тыцкаючы пальцам на Юзіка, і Лёню, крычала Зося. Дуброўскі. [Зелянюк:] — Сядай, Таццяна, бліжэй, во сюды. Зарэцкі. — Во, сом плёснуў, — нечакана гаворыць [Сабіна]. Ракітны.

2. Ужываецца, калі трэба выказаць здзіўленне, нежаданне, здавальненне або нездавальненне, абурэнне. З натоўпу выбраўся Хведар. Доўга ціснуў руку, гаварыў: — Во малайчына, што прыйшоў. Асіпенка. Цяжка, сорамна было вяртацца дамоў, у калгас, да бацькоў. Засмяюць усе. Кожны скажа: — Во, не звала, правалілася. Кавалёў.

3. Ужываецца пры пытальных і адносных займенніках і прыслоўях, калі трэба акцэнтаваць на нечым увагу. [Зелянюк:] — Ты мне во што скажы, Таццяна, дзе, у каго тут найлепш мне асяліцца? Зарэцкі.

4. Ужываецца, калі трэба пацвердзіць сказанае некім. Алёша аж закрычаў, так здзівіўся: — Палоць? А вой! Хто ж канюшыну поле? Трэба зямлю вапнаваць. — Во! Чула? — Шэмет аж абярнуўся да.. [Іры]. Лобан.

5. Ужываецца, калі трэба падвесці вынік сказанаму. [Суседка:] — Дык во, Клаўка, які твой каханенькі-родненькі,.. пачытай, што яму першая жонка піша. Гроднеў. — Во як, во як бывае... — тоненька заспявала [Ліпа], склаўшы па грудзях натруджаныя рукі. Ракітны.

6. у знач. выкл. Ужываецца для ўзмацнення эмацыянальнай афарбоўкі сказа. — Во далі! — радаваўся Сцёпка. — Не палезе цяпер... Хомчанка.

7. у знач. вык. Выдатна ці выдатныя. [Хлопец:] — Людзі ўсё — во! Адзін да аднаго, як на падбор. Дружныя, таварыскія. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

краса́, ‑ы, ж.

1. Тое, што робіць каго‑, што‑н. прывабным; хараство, прыгажосць. Белыя пралескі на прагалінах убіралі зямлю сонечнай красой вясковай. Лынькоў. Запомніўся мне аднастайны і роўны шум пушчы, што стаяла ў красе асенняга золата. Краўчанка.

2. Пра што‑н. прыгожае, цудоўнае. Дзе столькі ласкі, красы і прывету, як на Савецкай шчаслівай зямлі! Машара. Я шчаслівы, Што ў суджаны час Нарадзіўся на гэтай зямлі, Дзе такія густыя лясы І такія спакойныя рэкі, Дзе вясной непаўторна штораз Зелянеюць разлогі-палі, Дзе ўладар гэтай дзіўнай красы — Ты, народ мой, на вечныя векі! Гілевіч.

3. Прыгожы, прывабны выгляд. Хто бачыў яе, той забыць век не мог Красы яе светлай, дзявочай. Танк. Прабачце мне, цудоўныя палацы, Не вашай любаваўся я красой. Панчанка.

4. Упрыгожанне, слава чаго‑н. Зноў адновім сталіцу Радзімы, Беларусі Савецкай красу. Астрэйка. Заўсёды ў паходзе маё пакаленне Нап’ецца з твае жыватворнае нашы Празрыстых, як неба, як сонца, струменяў, О Нарач! Краса беларуская наша. Хведаровіч.

5. Пылок на цвітучых злакавых раслінах.

•••

Ва ўсёй (сваёй) красе — а) у харастве, раскошы. Тады Мазыр ва ўсёй красе раскінуўся перад вачыма. Дубоўка; б) (іран.) з усімі недахопамі. Адным словам, уся «тэхналогія» так званага дысертанта раскрывалася ва ўсёй сваёй красе. «ЛіМ».

Для (дзеля) красы — у якасці ўпрыгожання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даку́ка, ‑і, ДМ ‑куцы, ж.

Разм.

1. Турбота, клопат. Спіць дзіця, не ведае дакукі. □ — То перш трэба навучыцца, паважаная дзяўчына. Бо мне трэба такія, каб ужо працавалі. А то што ж — замест помачы я буду мець дакуку: абучаць вас. Скрыган.

2. Нуда, маркота. Працаваць адной — дакука, Кліча бабка ўнучку, унука — І палоць, і паліваць, Прарываць і аграбаць. Шушкевіч. Не пісьмы з нейкае дакукі Начамі піша чалавек. Ідзе па лесвіцы навукі, Не адстае: імклівы век. Бялевіч.

3. Зайздрасць, злосць, выкліканыя чым‑н. Другім добрым пластуном аказаўся камандзір падрыўной групы Гнядкоў і трэцім, на здзіўленне і дакуку маладзейшым, — стары Маеўскі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дакуме́нт, ‑а, М ‑нце, м.

1. Дзелавая папера, якая служыць доказам чаго‑н. ці пацвярджае права на што‑н. Апраўдальны дакумент. Прыходныя і расходныя дакументы.

2. Пісьмовае пасведчанне, якое пацвярджае асобу прад’яўніка. У вагоне загаманілі, пасажыры стоўпіліся ў калідоры — ля выхаду з вагона два вайсковыя правяралі дакументы. Хадкевіч. Васіль зайшоў у будку, падаў вартаўніку свой дакумент. Кулакоўскі.

3. Пісьмовы акт, грамата, здымак і пад., якія маюць значэнне гістарычнага паказання, сведчаць аб чым‑н. Архіўныя дакументы. Дакумент гістарычнай важнасці. □ У штабе атрада мне паказалі адзін з шматлікіх дакументаў мужнасці. Два лісточкі паперы, на якіх .. Гаварылася аб змаганні і смерці васемнаццаці герояў пагранічча. Брыль.

[Ад лац. documentum — доказ.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)