успа́сці, -паду́, -падзе́ш, -падзе́; -падзём, -падзяце́, -паду́ць; -па́ў, -па́ла; -падзі́; зак. (разм.).

1. на каго-што. Напасці з мэтай захопу, грабяжу, забойства і пад.

Разбойнікі ўспалі на падарожнага.

2. на каго (што). Накінуцца на каго-н. з лаянкай, папрокамі.

У. на неслуха.

3. каго-што. Выпадкова трапіць, набрысці на каго-, што-н.

У. на след.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), на каго (што). Нечакана авалодаць кім-н., ахапіць каго-н. (пра якое-н. пачуццё).

На яго ўспала лень.

Успасці на думку каму (разм.) — прыйсці, з’явіцца ў думках.

Позна мне гэта ўспала на думку.

|| незак. успада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бяспло́тны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Які не мае плоці; бесцялесны (паводле рэлігійных уяўленняў пра раздзельнае існаванне цела і душы). — Дзядзя Косця, дзядзя Косця... Гэта ўрэшце не бясплотны дух, не казачны прывід. Пад гэтым імем жыве і.. дзейнічае звычайны чалавек. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дуба́сіць, ‑башу, ‑басіш, ‑басіць; незак.

Разм.

1. каго. Моцна біць, лупцаваць. — Гэтыя раны яго не ад куль, ён не быў на вайне. Гэта яго за пакражы дубасілі. Чорны.

2. па чым, у што. Моцна стукаць, удараць. Дубасіць у дзверы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дабрабы́т, ‑у, М ‑быце, м.

Дастатак, матэрыяльная забяспечанасць. Клапаціцца пра дабрабыт савецкіх людзей. □ [Лукаш] зразумеў, што жыццё — гэта не толькі свой дабрабыт, маленькае асабістае шчасце або гора, а нешта значна большае і глыбейшае. Чарнышэвіч. // Добрыя ўмовы быту; добраўпарадкаванасць. Дабрабыт горада.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зага́дкавы, ‑ая, ‑ае.

Незразумелы, непазнаны, таямнічы. Загадкавы чалавек. Загадкавыя паводзіны. □ Загадкавая ўсмешка даўно сышла з начальніцкага твару, пасур’ёзнеў ён, нахмурыўся. Лынькоў. Гэта былі ўжо не кусты і не дрэўцы, а загадкавыя белыя здані, ні на, што не падобныя. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замо́віць 1, ‑моўлю, ‑мовіш, ‑мовіць; зак., каго-што.

Аказаць уздзеянне замовай; зачараваць. Гэта — грошы заклятыя, Іх замовіў чараўнік. Колас.

замо́віць 2, ‑моўлю, ‑мовіш, ‑мовіць; зак., што.

Разм. У выразе: замовіць слова (слоўца) — тое, што і закінуць слова (гл. закінуць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збуя́ць, ‑яе; зак.

Пышна разрасціся націннем на шкоду плоданашэнню. Збуяла бульба. Гарох збуяў. □ Здаецца, калі глядзіш на гэты пагорак сярод балота, то і зямля — плямамі: то блакітная — дзе дурніцы, то чырвона-белая — гэта дзе збуяў і разросся бруснічнік. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

згалабу́рдзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.

Разм. зніж. Зваліць як папала, стоўпіць каго‑, што‑н. Яшчэ нейкі каморнік з’явіўся, яшчэ і яму плаці. Тут гэта назнарок падстроена багатырамі, .. ды разам з сабою беднякоў у адну кучу згалабурдзяць. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

знясі́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.

Пазбавіць сілы, зрабіць бяссільным; аслабіць. З кожным днём адчуваў [Сцяпан] сябе горш і горш. Нарэшце хвароба канчаткова знясіліла яго. Гроднеў. Відаць было, што крыві з раны выцекла шмат, і гэта знясіліла Антося. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

імпэ́тны, ‑ая, ‑ае.

Хуткі, імклівы, парывісты. Імпэтны рух. □ Гэта быў дужа імпэтны скачок, Іван не ўстаяў на нагах, пісталет выпаў, і яны абое, чалавек і сабака, пакаціліся па зямлі. Быкаў. // перан. Палымяны, гарачы. Імпэтны настрой. Імпэтны працаўнік. Імпэтная маладосць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)