Вырабіць усё, многае. Павырабляць усе скуры. Павырабляць свае нормы. Павырабляць вугальныя разрэзы. Павырабляць у гразь усё адзенне. □ [Варанковіч:] — Ты думаеш, мне гэты перамер цацка вялікая?.. Павыраблялі зямлю, паўгнойвалі, а гэта зноў пачынаецца нанава.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)