Прыпо́рацца ’справіцца, управіцца з гаспадаркай’ (Мат. Гом., Ян.), прыпо́равацца ’тс’ (рэч., Нар. сл.). Рус. дан. припо́раться ’прыбрацца’. Гл. по́рацца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прэ́ндаваць ’паважаць, шанаваць’ (брагін., З нар. сл.; Ян.). Укр. жытом. прэндовать ’прызнаваць’. Гл. апрандаваць (з цяжка вытлумачальным пераносам націску).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прэ́хаць (прэхатэ) ’часта кашляць сухім кашлем’ (драг., Нар. лекс.). Укр. прихати, пирхати ’кашляць’. Відаць, да перхаць ’тс’ з метатэзай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Радзі́нка ’расліна, з дапамогай якой прыварожваюць каго-небудзь’ (Нар. Гом.). Суфіксальнае ўтварэнне ад род1 (гл.), аднак, матывацыя непразрыстая.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разве́й ’жоўты пясок’ (Сцяшк.), ’пясчаная неўрадлівая глеба’ (шчуч., Нар. лекс.). Утворана ад разве́яць (гл.) бязафіксным спосабам, як гле́й (гл).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́хліска, рахлі́ско ’ручка ў вілах’ (навагр., З нар. сл.; Мат. Гом.). Дэфармаванае ратлі́ско ’тс’ (Сл. рэг. лекс.), гл. ратаўё.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рубі́на ’адна штука адзення’ (Ст.-дар., Нар. сл.; ТС). Назоўнік з суфіксам адзінкавасці ‑ін‑а ад рубы ’адзенне’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Руда́к ’рыжавалосы’; тое ж рудзі́ла м. і ж., руду́ха ж., pyжо́ня ж. (міёр., З нар. сл.). Ад руды (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скрагакі́ ‘скураныя боты без падэшвы’ (віл., Нар. сл.). Да скро́гаць, скрагыта́ць (гл. скрэгаць). У семантычных адносінах параўн. скрабакі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скрак ‘худая запушчаная жывёліна’ (гродз., ЖНС), ‘худы занядбаны чалавек’ (бяроз., Ск. нар. мовы). Няясна. Магчыма, суадносіцца з храк (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)