сядзе́ць, сяджу́, сядзі́ш, сядзі́ць; сядзі́м, сядзіце́, сядзя́ць; сядзі́; незак.

1. Займаць такое становішча, пры якім тулава апіраецца на што-н. сваёй ніжняй часткай.

С. на лаўцы.

С. вярхом (на кані).

2. Знаходзіцца на якім-н. месцы, не рухаючыся (пра птушак, насякомых).

Ластаўкі сядзяць на правадах.

3. Знаходзіцца, быць дзе-н., у якім-н. месцы (пра жывых істот і прадметы).

С. цэлы дзень дома.

Куры сядзяць запёртыя.

Хлеб сядзіць у печы.

4. Знаходзіцца ў якім-н. стане або займацца чым-н.

С. без работы.

С. за камп’ютарам.

С. за чарцяжамі.

С. з хворым дзіцем.

С. за вязаннем.

5. Быць у зняволенні; быць пазбаўленым свабоды.

С. у турме.

С. на гаўптвахце.

6. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Знаходзіцца, размяшчацца дзе-н.

Шыбы ў вокнах сядзяць няшчыльна.

Пад сасной сядзіць баравік.

7. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Глыбока ўпіўшыся куды-н., аставацца там.

Стрэмка сядзіць у пальцы.

Куля сядзела вельмі глыбока ў назе.

8. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра адзенне: добра аблягаць фігуру.

Сукенка сядзіць прыгожа.

Вось дзе сядзіць хто-што ў каго (разм., неадабр.) — пра каго-, што-н., што прычыняе вялікія клопаты, непрыемнасці.

Сядзець у дзеўках (разм.) — доўга не выходзіць замуж.

|| наз. сядзе́нне, -я, н. (да 1, 3 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трыма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; незак.

1. каго-што. Узяўшы ў рукі (у зубы, у рот і пад.), не даваць выпасці, вырвацца.

Т. кніжку ў руках.

Т. каня за павадок.

2. перан., каго-што. Захоўваць за сабою; утрымліваць у сабе.

Атрад трымаў абарону.

Печ доўга трымае цяпло.

3. каго-што. Прымушаць знаходзіцца дзе-н., у якім-н. стане супраць волі.

Т. у палоне.

Т. на галодным пайку.

4. каго-што. Мець у сябе, у сваёй уладзе, гаспадарцы; кіраваць кім-, чым-н.

Т. дзве каровы.

Т. уладу ў сваіх руках.

5. што. Надаўшы чаму-н. якое-н. становішча, захоўваць яго некаторы час.

Т. рукі выцягнутымі ўперад.

6. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), што. Служыць апорай чаму-н.; падтрымліваць.

Бэлькі трымаюць столь.

7. што. Захоўваць дзе-н.

Т. грошы ў банку.

8. каго. Здаваць каму-н. за плату памяшканне (разм.).

Т. кватарантаў.

9. Рухацца ў якім-н. напрамку (разм.).

Трымай управа.

10. што. Мець кантакты з кім-, чым-н.

Т. сувязь з кім-н.

11. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Утрымліваць, захоўвацца (пра мароз і пад.).

Лёд трымае.

Мароз трымае ўжо другі тыдзень.

12. што. У спалучэнні з некаторымі назоўнікамі азначае: ажыццяўляць, здзяйсняць, выконваць тое, аб чым гаворыць назоўнік.

Т. слова.

Т. экзамен.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Тру́хлы ‘гнілы, сатлелы; слабы на здароўе’ (Нас.), ‘гнілы і парахнявы’ (Шат., Байк. і Некр., Растарг.), ‘спарахнелы’ (паст., даўг., пін., Сл. ПЗБ), ‘друзлы’ (Варл.), сюды ж трухле́ць ‘гніць, парахнець, разбурацца’ (Нас., Гарэц., Некр. і Байк.), ст.-бел. трухлети ‘слабець, трухлець’ (XVII ст., ГСБМ); другасныя ўтварэнні трухлё ‘парахня’ (карэліц., Сл. ПЗБ), ‘гнілое дрэва’ (дзятл., Жыв. сл.), трухля́ ‘парахно’ (Мат. Гом.), трухля́вы ‘гнілаваты’ (Шат., Гарэц.), ‘наздраваты; дуплаваты’ (Сл. ПЗБ), ‘трупехлы, спарахнелы’ (Некр. і Байк., Ян., Сцяшк.), ‘ператочаны чарвякамі’ (шальч., брасл., Сл. ПЗБ), ‘лядашчы’ (Ян.), ‘які ператварыўся ў парахно ад гнілі і часу’, ‘які аджыў свой век’ (ТСБМ), ‘слабы, нездаровы’ (Нас., Байк. і Некр., Юрч. Вытв.), трухля́к ‘тс’ (Нас., Байк. і Некр.), трухля́вець ‘разбурацца ад часу, ператварацца ў пацяруху’ (ТСБМ, Байк. і Некр.), трухло́ ‘старызна, гніль’ (Сцяшк. Сл.), ‘аматар паспаць’ (полац., Нар. лекс.), трухлі́на ‘непрыдатныя для будаўніцтва матэрыялы’ (Растарг.), ‘пацяруха’ (ТСБМ), ‘парахня’ (Юрч. Вытв.), ‘гніляк’ (ТС), тру́хля ‘спарахнелы, струхлелы будынак’ (ТСБМ), ‘пацяруха’ (ТСБМ), ‘састарэлы, бездапаможны чалавек’, трухля́ціна ‘тое, што разбурана трухленнем’ (Байк. і Некр.), трухласць ‘парахня’ (Нар. Гом.), трухне́цьдоўга спаць’ (полац., Нар. лекс.), трухні́ву, трухня́ву ‘крохкі, нямоцны’ (ТС), трухле́й ‘хваравіты чалавек’ (Скарбы). Укр. тру́хлий, трухля́вий ‘трухлявы’, трухліти, трухля́вити ‘станавіцца трухлявым’, рус. тру́хлый, трухля́вый ‘тс’, стараж.-рус. трухъ ‘прэлы, трупехлы’, польск. truchleć ’гніць, тлець’, ‘сохнуць’, truchło ‘прах, рэшткі’ славін. strëǔi ‘крохкі, спарахнелы’, чэш. trouch ‘лясная глеба’, славац. trúchly ‘спарахнелы’, серб. тру̏хао, тру̏о ‘гнілы’, харв. trȕo, trȕhli, trȕli ‘гнілы, друзлы’, славен. trúhəl ‘тс’, старое балг. тру́хъл ‘тс’, макед. дыял. трул, трлав ‘тс’. Прасл. *truxlъ ‘гнілы’, ідэнтычнае лат. tràusls ‘гнілы, крохкі, ломкі’ і інш. (Фасмер, 4, 111; Глухак, 641; ЕСУМ, 5, 661). Да труха́1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

по́ле, ‑я, н.

1. Абшар зямлі, прызначаны, прыгодны для ворыва. Балеслаў стаяў у самым лесе, на мяжы з полем. Чорны. Па той бок Нёмана лугі ідуць, а за лугамі — лес і поле. Колас. // Засеяны або падрыхтаваны да пасеву ўчастак зямлі. За садам разгортвалася вялікае поле канюшыны. Бядуля. Малашонак доўга не здаваўся, але ўсё ж штучнае ўгнаенне зааралі ў глебу разам з гноем, рыхтуючы поле пад кукурузу. Ермаловіч. // чаго або якое. Вялікі абшар, прастора, накрытая чым‑н. [Маечка] потым доўга расказвала бацьку, як яны хутка імчаліся па дарозе, як з-пад капытоў каня ляцеў іскрысты снег, як прыгожа блішчыць за вёскай снежнае поле. Краўчанка. // чаго або якое. Прастора, прызначаная для чаго‑н.; пляцоўка. Лётнае поле. Футбольнае поле.

2. Спец. Прастора дзеяння якіх‑н. сіл. Электрычнае поле. Магнітнае поле.

3. перан.; чаго або якое. Галіна, сфера (якой‑н. дзейнасці, заняткаў і пад.). З гадамі ж увогуле поле дзейнасці для будаўніка ў вёсцы стане неабмежаваным. Хадкевіч. «Вось дзе багатае поле для гераічных учынкаў», — думаў ён. Шамякін.

4. Фон, на якім нанесены ўзоры. Тканіна з узорам на атласным полі. Паркаль у белыя гарохі на чырвоным полі.

5. звычайна мн. (палі́, ‑ёў). Вузкія чыстыя палоскі па краях аркуша, кнігі, сшытка, рукапісу і пад. Потым сеў і стаў чытаць кнігу.., робячы на палях нейкія паметкі. Гурскі. На вялікіх палях з нядбайна абарванымі краямі.. [Валя] піша папраўкі мікраскапічнымі літарамі. Асіпенка.

6. толькі мн. (палі́, ‑ёў). Шырокі бераг капелюша. [Мінгрэл] быў невялікага росту, і першае, што кідалася ў вочы, — гэта яго шырокі чорны капялюш з абвіслымі палямі. Самуйлёнак.

•••

Аперацыйнае поле — участак цела, на якім робіцца аперацыя. Коўбец прыняў з рук другой памочніцы вузкі нож і, нахіліўшыся над аперацыйным полем, спакойным рухам зрабіў разрэз. М. Ткачоў.

Аднаго поля ягады гл. ягада.

Поле зроку — а) прастора, якую бачыць вока; б) перан. круг інтарэсаў, кругагляд.

Шукаць ветру (лавіць вецер) у полі гл. шукаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вандрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

1. Падарожнічаць, рабіць падарожжа. Трэба часцей вандраваць па роднай краіне, трэба больш яе вывучаць! В. Вольскі. // Разм. Доўга хадзіць, ездзіць дзе‑н.; блукаць. Кожны дзень пасля школы.. [вучні] вандравалі па мястэчку. Чарнышэвіч. Усюды ў прысадах зелянелі ўжо вербы, за вёскаю на паплавах, у лужынах вады, вандравалі даўганогія буслы. Лупсякоў. // Разм. Пераходзіць ад аднаго да другога, з аднаго месца ў другое на працягу доўгага часу (аб прадметах, з’явах і пад.). З вуснаў у вусны вандравала навіна [аб прыездзе гасцей]. Бядуля.

2. Жыць, часта мяняючы месца жыхарства, пастаянна перамяшчацца; бадзяцца. Калектыў увесь час «жыў на калёсах», вандраваў па вёсках і мястэчках. «ЛіМ». Каб зарабіць, я летам з бацькам Па розных вёсках вандраваў. Журба.

3. Весці неаселы спосаб жыцця, пераязджаць з месца на месца; начаваць. Першабытныя людзі не мелі сталага жыхарства і ўвесь час вандравалі з месца на месца групамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

душы́цца 1, душуся, душышся, душыцца; незак.

1. чым і ад чаго. Задыхацца (ад кашлю, смеху, слёз і пад.). Душыўся .. [Міхалкаў бацька] кашлем доўга, аж заходзіўся. Чорны. На беразе стаялі Алік і Валерык і аж душыліся ад смеху. Шашкоў. // Прагна, паспешліва есці. Немец аж душыўся гэтай сытай ядой, недалікатна напіхаючы повен рот. Чорны. // перан. Разм. Карміцца аднастайнай ежай (звычайна нізкаякаснай). Душыцца поснай бульбай. // перан. Цяжка і многа працаваць. На пятнаццаць гадзін з дня ў дзень душылася [маці] на фабрыцы за кавалак хлеба. Якімовіч. // перан. Разм. Жыць у цеснаце. — Багацейшая ды мацнейшыя сем’і ўжо ў хатах. Ну і мне надакучыла ў зямлянцы душыцца з сям’ёй. Чарнышэвіч.

2. Штурхацца ў цеснаце, у натоўпе. Людзі душыліся, піхаліся, імкнуліся стаць бліжэй да каменя. Пестрак.

3. Зал. да душыць ​1 (у 1, 6 знач.).

душы́цца 2, душуся, душышся, душыцца; незак.

Апырсквацца або націрацца духамі, адэкалонам. Душыцца адэкалонам. Часта пачаў душыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забыццё, ‑я, н.

1. Страта ўспамінаў аб кім‑, чым‑н. Героям няма забыцця. □ Дні адплывалі ў забыццё, Міналі зімы, леты. Прынеслі іншае жыццё У край глухі Саветы. Смагаровіч.

2. Стан непрытомнасці, трызнення. Малая стогне і ўсхліпвае. І зноў забыццё, толькі хуткае дыханне і доўгія вейкі на заплюшчаных вачах. Брыль.

3. Стан дрымоты; паўсон. Зноў наплывала забыццё, і самі павольна сплю[шчв]аліся вочы. Галавач.

4. Стан глыбокай задуменнасці, адлучанасці ад усяго навакольнага. [Пятро Мікалаевіч] доўга сядзеў у забыцці на калодцы, да болю сціскаючы рукамі галаву. Данілевіч. Ад вулічнага спакою прыйшло лёгкае забыццё. Вінцусь не адганяў гэтага забыцця, нават рад быў яму. Галавач.

5. Стан моцнага душэўнага ўзрушэння, калі чалавек перастае кантраляваць свае дзеянні. [Аляксей] ляжаў у шалёным забыцці і са злосцю думаў, што трымае сябе вельмі брыдка. Карпаў. [Лявон Жалейка] быў нібы ў нейкім забыцці, да ўсяго абыякавы, гатовы і сабе ўсадзіць нож у сэрца. Гурскі.

•••

Аддаць забыццю гл. аддаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памачы́ць, ‑мачу, ‑мочыш, ‑мочыць; зак., каго-што.

1. Намачыць, змачыць злёгку, трохі. [Люба] памачыла халоднай вадой хворае месца і завязала хустку. Чорны. Каб не плёскаць вадой, Маша асцярожна памачыла ручнік і выцерла твар. Шамякін. // Зрабіць зусім мокрым; вымачыць. Сагнуўшы ногі, [Андрэй] пачуў, што мокрыя калені: памачыў у расу, калі ішоў ля жыта. Пташнікаў. Доўга хадзілі нашы паляўнічыя, ногі памачылі, але ніякай здабычы не траплялася. Лынькоў.

2. Разм. Прыгубіць. Галя памачыла губы і адставіла [шклянку]. — Што гэта вы — і за сябе не хочаце выпіць? Сабаленка. Андрэй прынёс з хаты цёплае пойла, забеленае мукой. Кабыла ў ім толькі памачыла мызу. Чарнышэвіч.

3. Апусціць ручку з пяром у чарніла, чарніліцу. Прыстаў даў пратакол. Дзед Хрушч прысеў за стол, узяў ручку, памачыў у чарні[лі]цы пяро і выразна .. вывеў сваё прозвішча, пасля чаго па-рыцарску вярнуў пратакол прыставу. Колас.

4. і без дап. Мачыць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парале́льна, прысл. і прыназ.

1. Прысл. да паралельны.

2. прысл., з прыназ. «з»; у знач. прыназ. з Т. Нароўні з чым‑н., на аднолькавай адлегласці ад чаго‑н. на ўсім працягу. Нарэшце падышлі да таго месца, дзе паралельна з абозам пралягала чыгунка. Машара. // Адначасова з чым‑н., суправаджаючы што‑н. Калгас выходзіць з прарыву, становіцца перадавым і дамагаецца высокага ўраджаю. Паралельна з гэтым у калгасе насаджваецца вялікі сад і будуецца электрастанцыя... Крапіва. Не захаваліся і тыя... сшыткі, якія вяліся пісьменнікам паралельна з дзённікам. «Полымя». Паралельна з будаўнікамі працуюць і мантажнікі. «Беларусь».

3. прыназ. з Д. Спалучэнне з прыназоўнікам «паралельна» выражае прасторавыя адносіны; ужываецца пры назве прадмета, на аднолькавай адлегласці ад якога на ўсім працягу што‑н. знаходзіцца, праходзіць. Самалёт яшчэ доўга ляцеў паралельна берагу. □ Ціха і асцярожна ідзём паралельна дарозе, пакідаючы будынак з правай рукі. С. Александровіч. Гасцінец пралягаў паралельна чыгунцы. Ставер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паро́цца, паруся, порашся, порацца; незак.

1. Калоць, пароць адзін аднаго чым‑н. вострым.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разм. Бадацца. Каровы поруцца.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разрывацца, разыходзіцца ў шве. Сукенка порацца.

4. Капацца ў чым‑н., шукаючы чаго‑н. [Макрына] даўно выпаліла ў печы і паролася, перабірала ў плеценым з лучыны кашэліку. Баранавых. [Шандыбовіч] схапіў стаячую лямпу і пабег у сенцы. Там ён доўга недзе пароўся, нешта пераварочваў. Кулакоўскі. // Марудна рабіць што‑н., корпацца. Маці гэтак сама рыхтуе нам у Штутгоф пасылкі, бацька нібы порацца на гаспадарцы, а на самай справе цікуе, што творыцца навокал. Карпюк. // Капацца ў чым‑н., шукаючы якую‑н. няспраўнасць, пашкоджанне. Сам .. [Якаў] там мала што мог разабраць, хоць апошнія месяцы многа займаўся тэхнікай: і чытаў, і ў маторах штодня пароўся. Кулакоўскі.

5. Зал. да пароць (у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)