спана́трыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., з інф. і без дап.

Абл. Прывыкнуць, прызвычаіцца рабіць што‑н. Летась былі спанатрылі ластаўкі ляпіць гняздо над самай галавой Хрыста, пакрысе залепліваючы яе граззю. Пташнікаў. [Цётка:] — А то спанатрыў [хлопчык]: абы-што, дык у слёзы. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уме́нне, ‑я, н.

Здольнасць рабіць што‑н., набытая ведамі, вопытам; спрыт. Уся справа ў людзях, у кадрах, ва ўменні арганізаваць масы на барацьбу за высокі ўраджай. Машэраў. Булая папракалі, але злёгку, а больш хвалілі. За смеласць, за ўменне разгледзець новае. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

электразва́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Зварка металаў пры дапамозе электрычнай энергіі. І хоць Алена ўпэўнена брала ў рукі электразварачны апарат, усё ж майстар пабаяўся даць ёй рабіць электразварку. Сабаленка.

2. Разм. Электразварачны цэх, аддзел; электразварачная ўстаноўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Наодлукі ’абы-як (рабіць)’ (беласт., Ніва, 5 жніўня 1979 г.), параўн. укр. наодлуці ’аддзяліўшыся’. Семантычна цяжка звязаць беларускае і ўкраінскае словы; магчыма, да адлучыць ’аддзяліць’ (гл. лучыць) у сэнсе ’адвязацца, адчапіцца’, тады першапачатковае значэнне прыслоўя было б ’абы адвязацца (рабіць)’. Фармальна суадноснае серб.-харв. ддлука ’рашэнне’ дэманструе процілеглую семантыку як вытворнае ад дзеяслова одлучити ’скончыць, падвесці вынікі і пад.’ Іншая версія: да лука ’выгін, крывізна’, *на‑од‑лукі адпавядала б семантычна рус. ’вкривь и вкось’, параўн. улукаткі ’зігзагамі (бегчы)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рыштава́нне ’часовае будаўнічае збудаванне’ (ТСБМ), ’часовыя падмосткі звонку зруба’ (Сцяшк.; Інстр. 2), ’падмосткі пад стог’ (ДАБМ, 878), рыштава́не ’рыштаванне’ (лід., паст., Сл. ПЗБ), рышта́к, рышто́ўка, рышту́нак ’рыштаванне’ (лельч., добр., ельск., жытк., Сл. ПЗБ), риштова́нне ’рыштаванне’, ’падмосткі’, риштова́цьрабіць падмосткі’, риштова́цьца ’падмашчывацца’, ’жульнічаць’, ришту́нокъ ’падмосткі’, ’падстаўка’ (Нас.), рыштава́цьрабіць падмосткі’ (Гарэц.), ст.-бел. рыштованье, рештаванье, риштованье, роштованье ’рыштаванне’ (1514). Запазычанне з польск. rusztowanie, rynsztunek ’узбраенне’, ’рыштунак’, якія ў сваю чаргу з ням. Rüstung ’узбраенне’, ’рыштунак’, rüsten ’рыхтаваць’, ’забяспечваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пляндрава́ць ’нішчыць, вытоптваць’ (Др.-Падб., Нас., Гарэц.), ’псаваць, рабіць шкоду’ (слонім., Сцяшк. Сл.). З польск. plądrować ’рабаваць, знішчаць’, што з ням. plündern ’тс’ (Цвяткоў, Запіскі. 67). Гл. плюндра, плюндравиць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляхава́ла ’агрэх пры сяўбе’ (ветк., Мат. Гом.). Утворана ад ⁺ляхавацьрабіць агрэхі пры ворыве, сяўбе’. Да ляха́1. Аб суфіксе ‑л‑а (< прасл. ‑dlo) гл. Сцяцко (Афікс. наз., 49).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Плошчыць, пруж. плошчыт (вушы) 4[конь] стрыжэ вушамі (пра каня)’ (ЛА, 1), рус. плоіцить ’плюшчыць, рабіць плоскім’. Да плоскі (гл.): стрыгучы вушамі, конь робіць іх плоскімі і прыціскае да галавы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паго́да, -ы, ДМ -дзе, ж.

Стан атмасферы ў дадзеным месцы, у дадзены час; добрае надвор’е.

Марозная п.

Хто дажджом косіць, той пагодай сушыць (з нар.). Рабіць пагоду (перан.: мець рашаючае значэнне ў якой-н. справе). Чакаць з мора пагоды (перан.: знаходзіцца ў чаканні чаго-н. няпэўнага).

|| памянш. паго́дка, -і, ДМ -дцы, ж. (разм.).

|| прым. паго́дны, -ая, -ае (спец.).

Пагодныя ўмовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дублі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; незак., каго-што.

1. Выконваць аднолькавую работу паралельна з іншымі або рабіць у другі раз; паўтараць.

Д. паведамленне.

2. Замяняць моўную частку гукавога кінафільма перакладам на іншую мову.

Д. фільм.

3. Замяняць асноўнага выканаўцу ролі ў кіно, спектаклі.

|| зак. прадублі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны.

|| наз. дублі́раванне, -я, н. і дубля́ж, -у́, м. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)