спана́трыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., зінф. і без дап.
Абл. Прывыкнуць, прызвычаіцца рабіць што‑н. Летась былі спанатрылі ластаўкі ляпіць гняздо над самай галавой Хрыста, пакрысе залепліваючы яе граззю.Пташнікаў.[Цётка:] — А то спанатрыў [хлопчык]: абы-што, дык у слёзы.Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)