Плыва́ць ’плаваць’ (Др.-Падб.; Яруш.; свісл., воран., іўеў., ваўк., Сл. ПЗБ), ’служыць на флоце’ (воран., Сл. ПЗБ). Відаць, запазычана з польск. мовы, pływać азначае ’перасоўвацца па паверхні вады, плывучы па ёй’ < прасл. *ply‑v‑a‑fi, якое з’яўляецца дзеясловам шматразовага дзеяння ад *pIy‑no‑ti (Банькоўскі, 2, 635), параўн. польск. płynąć ’перамяшчацца сілай сваёй вагі з больш высокага месца на ніжэйшае’. У бел. мове дзеяслоў *plyvati ужываецца з прыстаўкамі: прыстываць, заплываць, пра‑плываць і інш. Магчыма, адсюль і націск на ‑я‑. Сюды ж: плывак ’плывец; той, хто плавае на якім-н. судне’ (Сцяшк. МГ: шальч., Сл. ПЗБ; добр., Мат. Гом.), ’пучок звязанага трыснягу, на якім вучацца плаваць’ (ваўк., Сл. ПЗБ), плывун ’плывец’ (шчуч., Сл. ПЗБ), дзятл. плывакё ’рагоз, Typha latifolia L.’ (ЛА, 1), плывакаасоба, здольная да плавання’ (Варл.), плывеш ’расліннае покрыва дрыгвяністага балота’ (светлаг. Талей).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сынасоба мужчынскага полу ў адносінах да сваіх бацькоў’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Бяльк., Сл. ПЗБ, Маш., Стан., ТС). Укр. син, рус. сын, стараж.-рус. сынъ, польск., в.-луж., н.-луж., чэш., славац. syn, серб.-харв. си̑н, славен. sín, балг., макед. син, ст.-слав. сынъ. Прасл. *synъ, старажытная аснова на ‑u; роднаснае літ. sūnùs ’сын’, ст.-прус. souns, ст.-інд. sunís, авест. hūnu‑, гоц. sunus, ст.-в.-ням. sunn і г. д., далей звязана са ст.-інд. sútē ’нараджае, вытварае’, авест. hunãmi ’нараджаю’, ірл. suth ’нараджэнне, плод’ і інш.; да і.-е. *sū‑nŭ < *seu̯ ’нараджаць’; гл. Траўтман, 292; Фрэнкель, Balt. Spr., 45; Уленбек, 339; Фасмер, 3, 817–818; Шустар-Шэўц, 1200; Скок, 3, 237; Махэк₂, 599; Покарны, 913–914; Борысь, 590; Бязлай, 3, 235; ЕСУМ, 5, 233; гл. спецыяльна Трубачоў, История терм., 48 і наст.; Шаўр, Etymologie, 27 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

све́тлый

1. све́тлы; (о лице — ещё) прасве́тлены; (о ночи — ещё) відны́;

све́тлая ко́мната све́тлы пако́й;

све́тлое стекло́ све́тлае шкло;

све́тлый костю́м све́тлы касцю́м;

све́тлый шрифт све́тлы шрыфт;

све́тлое лицо́ прасве́тлены (све́тлы) твар;

све́тлая ночь відна́я ноч;

2. перен. (отчётливый, ясный) я́сны, све́тлы;

све́тлый взгляд я́сны (све́тлы) по́зірк;

3. перен. све́тлы;

све́тлое воспомина́ние све́тлы ўспамі́н;

све́тлая ли́чность све́тлая асо́ба;

све́тлой па́мяти (об умершем) све́тлай па́мяці;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

све́дка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑дцы, Т ‑ай (‑аю), ж.

1. Той, хто непасрэдна прысутнічаў пры якім‑н. здарэнні, падзеі. Аднойчы нечакана быў я сведкам. Як чалавек абразіў чалавека. Чарнушэвіч. Толькі не за свае мінулыя ўчынкі перажываў.. [Андрэй] — баяўся таго адзінага сведкі, які, магчыма, аднойчы з явіцца ў вёсцы, і ўсё таемнае стане яўным. Ваданосаў. // Сучаснік і назіральнік чаго‑н. Як жывы сведка мінуўшчыны, адзін стары дзед Лявон астаўся тут. Бядуля. Скажы хутчэй, — і сведка і прычына Таго, чым стаў і чым мне быць навек, Вялікая, Нязгасная, Жанчына, Таварыш, Спадарожнік, Чалавек. Кірэенка. / Аб прадметах. Сена, салома, кучка сечкі, шулы, цапы, граблі, — усё гэта бясслоўныя, але шчырыя памочнікі або маўклівыя, але ўважлівыя сведкі яго [дзедавай] працы. Колас. Гэтыя высокія ліпы чулі шчырыя словы прызнання, былі сведкамі нараджэння бессмяротных радкоў. С. Александровіч. / Аб пісьмовых помніках, творах. Яго [Хвядоса Шынклера] творы — жывыя сведкі рэчаіснасці. Арабей. / у вобразным ужыв. А вецер, той гутаркі ўдзельнік і сведка, Ціхутка галінкі на дрэвах кране. А. Вольскі.

2. Асоба, якая выклікаецца ў суд, каб даць паказанні пра вядомыя ёй абставіны па справе. Браць у сведкі. □ Памятаю выпадак, калі ён [Самуйлёнак] быў за сведку ў судзе пры разглядзе справы нейкага Падвальнага. Хведаровіч.

3. Асоба, якая прысутнічае пры чым‑н. для афіцыйнага пасведчання сапраўднасці ці правільнасці таго, што адбываецца. Прачытаць завяшчанне пры сведках. □ Ракіцкі з Надзейкай былі ў ліку бліжэйшых сяброў маладых. Прысутнічалі сведкамі, як тыя распісваліся, пілі потым шампанскае ў пакоі Аліны ў дзявочым інтэрнаце. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ахвя́ра (БРС, Грыг., Мядзв., Гарэц., Касп.), афяра (Нас., Касп., Мал., Сцяшк.), ’рэлігійны зарок; дар у царкву, касцёл’ (Нік. Очерки, 152), афяры ’рэчы, якія давалі ў царкву’ (Арх. ГУ), ахвярнікасоба, якая ходзіць па вёсках і збірае грошы на рэлігійныя патрэбы’ (КЭС, лаг.), ахвяраваць (БРС, Гарэц., Бяльк., Грыг.), афяраваць (Сцяшк.), ’даць зарок’ (Мал.), ст.-бел. з канца XV ст. офяра і офера (Гіст. мовы, 1, 198, 218), з першай палавіны XV ст. ѡферовати ’ахвяраваць, даваць зарок’ (Нас. гіст.; Гіст. мовы, 1, 52), укр. охвіра, офіра, охвірувати. Запазычана з польск. ofiara (ст.-польск. ofiera), ofiarować, гл. Цвяткоў, Запіскі, 1, 53; Гіст. мовы, 1, 181, дзе з чэш. ofěra, ст.-чэш. offěra, offerovati ад лац. offere ’запрапанаваць, прынесці ў дар’, параўн. Шцібэр, RÉS, 39, 8; Махэк₂, 410, Кюнэ, Poln., 82; Басай і Сяткоўскі (SEPS, 11 (1972), 14) дапускаюць для чэшскага слова нямецкае пасрэдніцтва (с.-в.-ням. Opfer).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лёх-лёх-лёх!1 ’падзыўныя воклічы свінні да парасят’ (мсцісл., З нар. сл.). Гукапераймальнае. (Як і рус. перм. лёх‑лёх ’падзыўныя воклічы для сабак’). Аднак услед за Слаўскім (4, 319) драг. і стол. лёха ’свінаматка’, а таксама ’неахайная, тоўстая жанчына’ (І. Лучыц-Федарэц; В. Вярэніч, вусн. паведамл.), брэсц. ’неахайная, гультаяватая асоба’ (Нар. лекс.), як і падобнае ўкр. льо́ха ’свіння’, можна аднесці да крыніцы запазычання — польск. locha ’свіння — дзікая і свінаматка’, якое суадносіцца з чэш. lachna, lachna ’тоўстая жанчына’, ’бессаромніца’, славац. lacha ’бедная жанчына’, lʼocha ’легкадумная жанчына’, рус. лоха ’неразумная жанчына’ і з ням. Lose ’свінаматка’, ’распусніца’ (Слаўскі, там жа). Сюды ж палес. лёхаецца — аб цечцы ў свіней (Тарн.), якое Слаўскі (4, 320) суадносіць з łachać ’бегаць’. Параўн. і бел. лахаць1.

Лёх-лёх-лёх2 — аб вадзе (смарг., Сл. паўн.-зах.). Гукапераймальнае. З плёх‑плёх‑плёх, якое да плёхаць, плюхаць (гл.). Сюды ж лёхаць ’булькаць (пра ваду)’ (смарг., Сл. паўн.-зах.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

геро́й, ‑я, м.

1. Чалавек, які зрабіў подзвіг, робіць подзвігі. Герой грамадзянскай вайны. Слава героям. □ Народ таго заве героем, хто б’е фашыстаў смертным боем. З нар.

2. Галоўная дзеючая асоба літаратурна-мастацкага твора. Героі рамана. Героі апавяданняў Коласа. Герой кінааповесці.

3. чаго. Чалавек, які з’яўляецца тыповым прадстаўніком пэўнай эпохі, асяроддзя. Герой нашага часу.

4. чаго. Пра таго, хто чым‑н. вылучыўся, звярнуў на сябе ўвагу. Герой дня. Героі пяцігодкі. □ Героя працы — бацьку, машыніста Насіла моладзь на руках. А. Александровіч.

5. Легендарны правадыр, асілак старажытнагрэчаскай міфалогіі.

•••

Герой Савецкага Саюза — ганаровае званне, якое прысвойваецца ў СССР за выключную доблесць і гераізм.

Герой Сацыялістычнай Працы — ганаровае званне, якое прысвойваецца ў СССР за выдатныя дасягненні ў галіне народнай гаспадаркі і культуры.

[Грэч. hērōs.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каро́ль, караля, м.

1. Тытул манарха ў некаторых феадальных і буржуазных краінах. // Асоба, якая мае гэты тытул. // перан.; чаго або які. Манапаліст у якой‑н. галіне прамысловасць, буйны фінансіст. Нафтавы кароль. Кароль сталі. Біржавы кароль.

2. перан.; чаго або які. Пра таго, хто вылучаецца сярод іншых у якіх‑н. адносінах, у якой‑н. дзейнасці. — На сённяшні дзень у нашым раёне ўжо дзесяць ласёў! Я ўчора сам бачыў аднаго такога ляснога караля. Паслядовіч. Прызнаным усімі на дварэ каралём футбола быў сын інваліда Жорка Загорскі. Мележ. Дзед быў вясковым кавалём, кавальскай справы каралём. Рудкоўскі.

3. Другая па старшынству ігральная карта, на якой намалявана мужчынская фігура ў кароне. Званковы кароль. Віновы кароль.

4. Галоўная фігура ў шахматах.

•••

Кум каралю гл. кум.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стоўп 1, стаўпа, м.

Абл. Сцірта, торп. Ціток узлез на жытні стоўп і адразу ўбачыў, што снапы каля сцяны паварушаны. Лобан. / у вобразным ужыв. Сваю ноч верасень дасыпае дзе-небудзь у гумне, на стаўпе духмянага мурагу. Васілевіч.

стоўп 2, стаўпа, м.

1. Спец. Вежа або калона. Александрыйскі стоўп.

2. Тое, што і слуп (у 2 знач.). Даўно ўжо зышла на зямлю .. цёплая летняя ноч, і залацісты стоўп ад поўнага месяца лёг на люстраную гладзь шырокай Волгі. Багдановіч.

3. перан. Іран. Важны дзеяч, значная службовая асоба. Стаўпы грамадства. □ Раней, бывала, «стаўпы парадку» і кроку не ступяць, каб не наведаць яго; ніколі, бывала, не абыходзілася, каб на Марціна не склалі пратакола або не ўшпілілі штрафу. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цар, ‑а, м.

1. Тытул манарха ў Расіі, Балгарыі і Сербіі. // Асоба, якая мае гэты тытул. Цар Іван Грозны. Цар Пётр І.

2. перан.; каго-чаго або які. Той, хто ўзвышаецца над усімі сабе падобнымі ў якіх‑н. адносінах. Чалавек — цар прыроды. Леў — цар звяроў. □ [Тайдо і Кос] ведалі, што гэта ёсць гняздо птушынага цара, — кондара. Маўр.

3. У спалучэнні з іншымі назоўнікамі характарызуе іх як штосьці незвычайнае сярод сабе падобных. Цар-гармата. Цар-звон. Царголад. Цар-баба. Кедр — цар-дрэва. □ — Такая гордая і паважная [Таня], што, здаецца, і прыступу да яе няма. Цар-дзеўка, ды і годзе! Машара.

•••

Без цара ў галаве — пра неразумнага, дурнаватага чалавека.

За царом Гарохам — вельмі даўно, не за нашай памяццю.

[Ад лац. caesar.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)