подно́жка

1. (ступенька) прысту́пка, -кі ж., падно́жка, -кі ж.;

2. (удар ногой, подставка ноги под ногу) падно́жка, -кі ж.;

дать подно́жку даць падно́жку;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ашыба́ць1 ’уводзіць у зман, прымушаць памыліцца’ (Нас.), ашыбудар ненарокам’ (Нас.), ашыбнуцца ’памыліцца’ (Юрч.), рус. ошибаться памыляцца’, славац. ošibať (někoho) ’увесці ў зман, падмануць (каго-небудзь)’. Ад шыбаць (прасл. šibati) ’кідаць, піхаць’, першапачаткова ’не пацэліць, збіць з мэты’, гл. Брукнер, KZ, 43, 326; Праабражэнскі, 1, 674; Махэк₂, 607; Фасмер, 3, 179 (выказвае сумненні адносна магчымай сувязі з польск. chyba ’памылка’, чэш. chyba, параўн. польск. дыял. ochyba).

*Ашыба́ць2, ошыба́ць, ошыбну́ць ’ахапіць, акрапіць?’ параўн. «А ўпадзі мацёнцы на белыя ножкі // Ошыбнуць цебе дробныя слёзкі» (з вясельнай песні, запісанай Федароўскім на ўсход ад Пружан), укр. ошибати: «страх ошибае» ’робіцца страшна’, славац. ošinulo ho ’яго хапіў удар, разбіў параліч’ (з ošibnulo, гл. Махэк₂, 607). Да шыбаць (прасл. šibati) ’біць, піхаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жах ’жуда, страх’, ’удар’. Рус. кур., паўд., укр. жах ’тс’. Параўн. польск. żachnąć się ’здрыгануцца’, żachliwy ’баязлівы’, чэш. žas ’жах’, рус. ужас. Ст.-слав. оужасъ, ст.-рус. ужасъ, ц.-слав. жасати, жасити, жаснѫти (Міклашыч, Lex. paleosl.). Праз чаргаванне галосных суадносіцца з гасіць (гл.). Значэнне гасіць ’удараць’ паказвае, што жахудар’ не асобнае гукапераймальнае слова (ТСБМ, 2, 255), а развіццё аднаго значэння (параўн. знач. польск. ’уздрыгнуцца’). Да і.-е. *g​es ’тушыць’ (Покарны, 1, 479); гоц. ugaisjan, літ. gąsti ’пужаць’ (гэтыя паралелі патрабуюць пэўных удакладненняў). Фасмер, 2, 36; Праабражэнскі, 1, 471; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 36. Пра паходжанне ‑х‑ у жах як паралель да страх (дзе s < *ks) пісаў Эндзелін, Слав.-балт. эт., 70 = Darbu, 2, 230–231.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адця́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.

1. Рух, пры якім халодная зброя, бізун і пад. пры ўдары адцягваецца крыху назад. Удар з адцяжкай.

2. Разм. Наўмыснае адцягванне выканання чаго‑н., перанясенне чаго‑н. на пазнейшы час. Адцяжка водпуску.

3. Спец. Снасць (трос, канат і пад.), якой умацоўваюць што‑н., адцягваючы яе ўбок. Садоўнікі ўзварушвалі .. зямлю каля тоўстых дрэў, папраўлялі на ствалах драцяныя адцяжкі. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папярхну́цца, ‑пярхнуся, ‑пярхнешся, ‑пярхнецца; ‑пярхнёмся, ‑перхняцеся; зак.

На момант задыхнуцца пры пападанні ў дыхальнае горла чаго‑н. (часцінак ежы, вады і пад.). Жанчына зухавата выпіла і папярхнулася. Асіпенка. Верка кашляе — папярхнулася малаком. Жычка. // перан. Змоўкнуць на паўслове ад збянтэжанасці, замяшання і пад. — Куды мне! Удар мой — што твой аўтамат: грукату многа, а вынік... Валянцін Адамавіч папярхнуўся на паўслове. Шамякін. — Дазвольце... — нешта хацеў .. [старшыня] сказаць і папярхнуўся. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цэль, ‑і, ж.

Прадмет, месца, куды накіроўваецца стрэл, удар, кідок. Часамі хадзіў Лабановіч у лес, каб пастраляць у цэль з .. рэвальверчыка. Колас. Многія цэлі былі падаўлены адразу ж, аднак на гэты раз фашысты адкрылі агонь у адказ. «Полымя». // Мішэнь. Ці б’е начальства ў цэль, ці шле «за малаком», Ды знойдуцца заўсёды Івановы, Што памахаць яму гатовы. Крапіва.

•••

Біць у цэль (міма цэлі) гл. біць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Разго́гаць ’разбіць’, разго́гацца ’разбіцца’ (Нас.). Да го́гаць ’біць адно аб другое’, го́гнуць ’стукнуць’, го́ганнеудар аднаго звонкага прадмета аб другі’ (Нас.), укр. го́гіт ’іржанне’, ’моцны і працяглы гук, шум’. Гукапераймальныя ўтварэнні, параўн. ЭССЯ, 6, 194–195. Звонкі варыянт у раско́каць ’разбіць’ (што звязана з кока ’яйка’, ко́кнуць, гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пяру́н (род. Перуна́) м., миф. Перу́н

пяру́н (род. перуна́) м. уда́р гро́ма;

каб цябе́ п. забі́ў! — чтоб тебя́ гром разрази́л!;

сы́паць перуны́ — мета́ть гро́мы и мо́лнии

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падста́віць, -та́ўлю, -та́віш, -та́віць; -та́ўлены; зак.

1. каго-што. Паставіць пад што-н.

П. таз пад кран.

П. ножку каму-н. (паставіць нагу так, каб аб яе спатыкнуўся ці ўпаў хто-н. іншы; таксама перан.: нядобрасумленнымі сродкамі перашкодзіць каму-н. у якой-н. справе; разм.).

2. што. Пасунуўшы, наблізіць.

П. крэсла госцю.

3. перан., каго-што. Пазбавіць усялякай аховы, зрабіць даступным для нападу.

П. фігуру пад удар.

4. каго-што. Паставіць узамен.

П. лічбу ў формулу.

|| незак. падстаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. падстано́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пля́цкаудар па целу плоскім прадметам, які суправаджаецца асаблівым гукам’ (Нік. Очерки; Нас.). Параўн. польск. placka ’скураны кружок на палцы, прызначаны для забівання мух’, якое (паводле Банькоўскага, 2, 595) увёў А. Міцкевіч замест раска < pacnąć ’ляснуць’ < чэш. plácnout ’ляпнуць, пляснуць, шлёпнуць’. Відаць, гукапераймальнае. Параўн. пля́цкаць ’чвакаць, чмякаць разжаванай ежай’ (полац., Нар. лекс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)