пясць, -і, мн. -і, -ей, ж.

Пяць праменепадобна размешчаных костачак, якія злучаюць пальцы з запясцем і ўтвараюць кісць рукі.

|| прым. пя́сцевы, -ая, -ае (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цэ́тлік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

1. Ярлык (у 2 знач.), этыкетка.

2. Распіска, квітанцыя.

Атрымаць на рукі ц.

|| прым. цэ́тлічны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кане́чнасці, -ей, адз. кане́чнасць, -і, ж.

Рукі і ногі ў чалавека, а таксама органы руху ў жывёл.

Верхнія канечнасці.

Пярэднія і заднія канечнасці (у жывёл).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сму́глы, -ая, -ае.

Пра скуру твару, цела: з больш цёмнай афарбоўкай (у параўнанні са светлым колерам скуры).

Смуглыя рукі.

Смуглая дзяўчынка.

|| наз. сму́гласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскрыжава́ць, -жу́ю, -жу́еш, -жу́е; -жу́й; -жава́ны; зак., каго-што.

Раскінуць крыжам (рукі).

|| незак. раскрыжо́ўваць, -аю, -аеш, -ае; наз. раскрыжо́ўванне, -я, н.

|| наз. раскрыжава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

натру́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., што.

Працяглай або цяжкай працай стаміць, давесці да хваравітага стану.

Н. ногі.

Натруджаныя рукі.

|| незак. натру́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

На́лепкі ’кідком з рукі’: Кідай мячык налепкі (Бяльк.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́кта ’астатак пакалечанай рукі, нагі’ (Шат.). Да куксаў (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

панатру́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Натрудзіць (пра ногі, рукі). Панатруджваць рукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апа́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., каго-што.

1. Пашкодзіць скуру варам, гарачай парай.

А. рукі.

2. Абліць варам.

А. сечку.

|| незак. апа́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)