Нязг̌а́рны (незг̌а́рны) ’непрыгожы’ (ТС). Да га́рны ’добры, прыемны, прыгожы’ (гл.), пачатак слова прадстаўляе комплекс няз‑ < не + з, відаць, пад уплывам словазлучэнняў тыпу не з горшых, гл. нязго́ршы і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дабро́тны, ‑ая, ‑ае.
Дабраякасны, прыгожы, зручны. [Адзежы] было не вельмі многа.., але ўся дабротная, з шэрсці і шоўку. Арабей. Куды ні глянеш — усюды высяцца дабротныя двух- і трохпавярховыя жылыя дамы з усімі; камунальнымі паслугамі. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апеты́тны, ‑ая, ‑ае.
Смачны, прыгожы на пагляд, які выклікае жаданне есці, узбуджае апетыт. Апетытны пах. □ [Ксёндз Марцэвіч] спакойна прысунуў да сябе апетытны ружовы пульхны торг, які выглядаў, нібы яснае сонца. Бядуля. // перан. Разм. Прывабны (звычайна пра жанчын).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кабе́рац, ‑рца, м.
Абл. Дыванок пад ногі. На сценах віселі розныя фатаграфіі, малюнкі ў прыгожых аправах, мяккая, абітая чырвоным плюшам мэбля, каберац каля стала, прыгожы абрус, — усё казала за тое, што Грынько жыў панам. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тыпа́жны, ‑ая, ‑ае.
Які адпавядае якому‑н. вобразу, ролі; які падыходзіць для якога‑н. вобраза, ролі. А хлопец — той прыгожы быў проста тыпажнай, проста хоць на плакат ці ў кінафільм пра маладых рабочых, прыгажосцю. Мехаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Мындра 1 ’бруква’ (маг., Мікуц.). Няясна.
◎ Мы́ндра 2 ’модніца’ (пруж., Сл. Брэс.); з укр. миндра ’тс’, якое з малд. мындру, рум. miridru ’пышны, прыгожы’ < ст.-слав. мѫдръ ’мудры’ (ЕСУМ, 3, 402).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пазмрачне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Стаць, зрабіцца змрочным, змрачнейшым. У полі адразу ўсё сціхла, нібы пазмрачнела, птушкі чародкамі і адна за адной падаліся ў лес. Кулакоўскі. Змянілася Зося. Прыгожы тварык як бы падпух, вочы пазмрачнелі. Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змяі́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да змяі, належыць ёй. Змяіны яд. Змяінае шыпенне.
2. перан. Каварны, злосны. Паглядзела пані ў прыгожы твар Марынкі змяінымі вачамі. Ваданосаў. Змяіная ўсмешка не сыходзіла з .. пафарбаваных губ [Любы]. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
*Няго́га, нэго́га ’няўклюда’ (брэсц., Нар. сл.). Відаць, да гога ’прыгожы, харошы’, напэўна іранічнае ўтварэнне паводле мадэлі т. зв. дзіцячых слоў, параўн. польск. gogo ’моднік, аферыст’ (< франц. gogo ’наіўны чалавек’, Слаўскі, 1, 309).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Відочны 1 ’вядомы ў аколіцы чалавек’ (Шат.). З польск. widoczny ’бачны, які можна бачыць, дасягнуць (вокам)’.
Відочны 2 ’наяўны, відавочны’ (КТС, Сцяшк., Яруш.; КЭС, лаг.). Запазычана з польск. widoczny ’відны, ясны, пышны, прыгожы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)