прыго́жы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прыго́жы прыго́жая прыго́жае прыго́жыя
Р. прыго́жага прыго́жай
прыго́жае
прыго́жага прыго́жых
Д. прыго́жаму прыго́жай прыго́жаму прыго́жым
В. прыго́жы (неадуш.)
прыго́жага (адуш.)
прыго́жую прыго́жае прыго́жыя (неадуш.)
прыго́жых (адуш.)
Т. прыго́жым прыго́жай
прыго́жаю
прыго́жым прыго́жымі
М. прыго́жым прыго́жай прыго́жым прыго́жых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыго́жы

1. в разн. знач. краси́вый; (о лице, человеке) милови́дный;

п. пейза́ж — краси́вый пейза́ж;

~жыя ру́хі — краси́вые движе́ния;

~жая му́зыка — краси́вая му́зыка;

п. ўчы́нак — краси́вый посту́пок;

~жыя сло́вы — краси́вые слова́;

~жая дзяўчы́на — краси́вая (милови́дная) де́вушка;

2. изя́щный;

п. касцю́м — изя́щный костю́м;

~жае пісьме́нства — изя́щная литерату́ра, изя́щная слове́сность;

п. пол — прекра́сный пол

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыго́жы, ‑ая, ‑ае.

1. Які прыносіць асалоду сваім знешнім выглядам, вызначаецца гармоніяй фарб, ліній, форм. Прыгожы від. Прыгожы дом. Прыгожая знешнасць. □ Мясціны вакол прыгожыя: густы хваёвы лес, яшчэ не крануты блізкасцю горада, абрывістыя ўзгоркі. Шыцік. На тумбачцы каля ложка хворага ў шкляным збанку стаялі прыгожыя свежыя кветкі — белыя і ружовыя астры, цёмна-карычневыя гваздзікі. Краўчанка. // Які вызначаецца сваёй гарманічнасцю, стройнасцю, зграбнасцю рухаў. Прыгожы танец. □ Усё .. рабіла .. [Таццяна], не спяшаючыся, скупымі і прыгожымі рухамі спрытнай гаспадыні. Шамякін. // Добры, пагодлівы; маляўнічы (пра час, пару). Прыгожы вечар. Прыгожы зімні дзень. □ Сухая, прыгожая восень не хацела аддаваць сваё хараство жудасным сілам вайны: дыму, копаці, смерці. Шамякін. Стаяў той асабліва прыгожы дзень, якія бываюць звычайна ў канцы жніўня месяца. Лынькоў. // Які прыемна гучыць, добра ўспрымаецца на слых. Прыгожае імя. Прыгожая мелодыя. Прыгожая песня.

2. Які мае багаты ўнутраны змест, вызначаецца ўнутраным хараством. Сёння стары апавядаў пра мінулыя дні барацьбы, пра тое,.. як адданы былі [рэвалюцыянеры] сваёй небяспечнай, але прыгожай і слаўнай справе. Зарэцкі. Самая прыгожая ў свеце — У краіне нашай маладосць! Броўка.

3. Неадабр. Эфектны знешне, але беззмястоўны. — Сапраўдны чалавек мірнае жыццё плануе, — заўважыў Ягор і .. засароміўся, што словы выйшлі занадта ўжо прыгожымі... Кавалёў.

4. у знач. наз. прыго́жае, ‑ага, н. Тое, што адпавядае ідэалам прыгажосці, хараства. Пачуццё прыгожага. Праблема прыгожага. □ Так, прынцэса ў поўным росквіце маладосці. Яна прыгожая, і шукае прыгожага, і пакланяецца прыгожаму. Купала. Метад крытычнага рэалізму не выключае, а, наадварот, мае на ўвазе ідэал, прыгожае, якое сцвярджаецца, між іншым, праз адмаўленне агіднага. Конан.

•••

Прыгожае пісьменства гл. пісьменства.

Прыгожы пол гл. пол.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыго́жы, -ая, -ае.

1. Які прыносіць асалоду позірку, прыемны знешнім выглядам, гарманічнасцю, стройнасцю.

Прыгожая жанчына.

П. від.

Прыгожая музыка.

Прыгожа (прысл.) пісаць.

Прыгожыя рухі.

2. Поўны ўнутранага зместу, высокамаральны.

П. ўчынак.

3. Эфектыўны знешне, але беззмястоўны.

Прыгожыя словы.

П. жэст.

4. у знач. наз. прыго́жае, -ага, н. Тое, што адпавядае ідэалам прыгажосці, хараства.

Навука аб прыгожым (эстэтыка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прыго́жы ’прыемны, гожы, сімпатычны’ (ТСБМ, Шпіл., Нас., Мік., Ласт., Байк. і Некр., Яруш., Растарг.; чэрв., Сл. ПЗБ), пріго́жый ’тс’ (Бяльк.). Сюды ж вытворныя рознасуфіксальныя назоўнікі: прыгажо́сць, прыго́жасць ’уласцівасць прыгожага; што-небудзь прыгожае, чароўнае; хараство; прыгожае (агульнае паняцце); прыгожы знешні выгляд; прыгажуня’, толькі мн. л. прыгажо́сці ’прыгожыя мясціны; тое, што робіць уражанне сваім прыгожым выглядам’, у значэнні выклічніка ’выклікае захапленне, адабрэнне і пад.’ (Шпіл., Байк. і Некр., Яруш., ТСБМ), прігажо́сьць, прыго́жысьць ’прыгажосць’ (Бяльк.). Працягвае ст.-бел. пригожии ’прыгодны, прыдатны, адпаведны, належны’ (Сл. Скарыны), прэфіксальнае ўтварэнне ад го́жы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыгожы, харошы, паглядны, ненаглядны, мілавідны, непаўторны, маляўнічы, чароўны, дзівосны, абаяльны, красны, сімпатычны; гожы, пекны (разм.); павабны, панадны, жывапісны, квяцісты, казачны, цудоўны, залаты, артыстычны (перан.) □ у красе

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

дзіво́сна-прыго́жы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дзіво́сна-прыго́жы дзіво́сна-прыго́жая дзіво́сна-прыго́жае дзіво́сна-прыго́жыя
Р. дзіво́сна-прыго́жага дзіво́сна-прыго́жай
дзіво́сна-прыго́жае
дзіво́сна-прыго́жага дзіво́сна-прыго́жых
Д. дзіво́сна-прыго́жаму дзіво́сна-прыго́жай дзіво́сна-прыго́жаму дзіво́сна-прыго́жым
В. дзіво́сна-прыго́жы (неадуш.)
дзіво́сна-прыго́жага (адуш.)
дзіво́сна-прыго́жую дзіво́сна-прыго́жае дзіво́сна-прыго́жыя (неадуш.)
дзіво́сна-прыго́жых (адуш.)
Т. дзіво́сна-прыго́жым дзіво́сна-прыго́жай
дзіво́сна-прыго́жаю
дзіво́сна-прыго́жым дзіво́сна-прыго́жымі
М. дзіво́сна-прыго́жым дзіво́сна-прыго́жай дзіво́сна-прыго́жым дзіво́сна-прыго́жых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

благоле́пный прыго́жы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раско́шны, -ая, -ае.

1. Які вызначаецца багаццем, раскошаю.

Р. кабінет.

Р. касцюм.

2. Пышны, прыгожы.

Раскошныя валасы.

3. Прасторны, велічны, прыгожы.

Р. палац.

|| наз. раско́шнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

милови́дный мі́лы, мілаві́дны; (красивый) прыго́жы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)