Пляту́ха ’драсён, Polygonum aviculare L.’ (бабр., ЛА, 1). Да пле́сці (гл.): сцябліны драсёну сплятаюцца паміж сабой.

Пляту́ха ’саламяны кошык’ (смарг., Сцяшк. Сл.), пляту́шка ’плецены з лазы і саломы посуд’ (Касп.; Нік. Очерки). Да пле́сці (гл.). Суф. ‑ух‑а, ‑ушк‑а мае значэнне ’прадмет дзеяння’ (Сцяцко, Афікс. наз., 71–72).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перамы́ць, ‑мыю, ‑мыеш, ‑мые; зак., каго-што.

1. Памыць, вымыць нанава, яшчэ раз. Перамыць падлогу. Перамыць бялізну.

2. Памыць, вымыць усё, многае або ўсіх, многіх. Перамыць усіх дзяцей. □ Мы з Надзеяй хутка прыбралі стол, перамылі посуд. Савіцкі.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Размыць. У адным месцы вада .. перамыла грэблю, і рагазінцы з грабарскімі рыдлёўкамі хадзілі ўціхамірваць стыхію. Сабаленка. / у безас. ужыв. Дарогу тут перамыла ўжо метраў на восем ўшыркі. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ла́гва ’высокая бочка з накрыўкай, у якой трымаюць муку, крупу і інш.’, лаговочка ’тс’, лагвіца, лагуўка, лагуцька ’невялікая драўляная бочка з накрыўкай для сала’ (зах.-палес., З нар. сл.), лагвіца, лагвыця ’тс’ (Сіг.), ст.-бел. лагвица ’сасуд для віна, вады’, ’пасудзіна, чаша’ (з XVI ст. — у Сірыны, у Хроніцы М. Бельскага, у Рэвізіях каралеўскіх пушчаў), лагвіца падарожны сасуд для напіткаў’, ’падатак, памер якога быў нявызначаны’ (Гарб.). Рус. лаговкапосуд для малака© лагвіца ’кубак’, ц.-слав. лагвсц польск. łagiew, lagwa ’драўляны падарожны посуд для напіткаў’ (з XV ст.), lagiew ’бочачка’, н.-луж. łagwja ’бутэлька, збан’, ’скураны мяшок’, в.-луж. lahej ’бутэлька, збан’, чэш. láhev ’бутэлька’, ст.-чэш. у форме Шшісё, мар. lävica ’драўляная пасудзіна для вады’, славац. ľagvice ’тс’ (запазыч. з польск. паводле Махэка₂, 317), славен. lagev, lägva ’вінная бочка’, lagev, lägve ’бутэлька’, серб.-харв. lägav, lagva ’бочка’. Позняе прасл. lagy, lagweпосуд для вадкасцей, бочачка, скураны мяшок’ запазычана са ст.-в.-ням. *läga (с.-в.-ням. lägen, баварск. lagen ’сасуд для піцця, мера’Хлац. lagōna/ lagūna/lagena ’бутэлька, збан для віна’ < грэч. λάγΰνος ’тс’ (Фасмер, 1, 445–446; Бернекер, 1, 685; Слаўскі, 4, 424–425).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Брэ́ндзал ’ручнік з доўгімі махрамі, якім выціраюць посуд’ (Жд.), брэ́ндзлі ’ніткі і шмаццё ў падоле адзежыны’ (КЭС, лаг.), брынзялі́ ’лахманы, ніткі’ (Сцяшк. МГ). Запазычанне з польск. frędzel, frenzel і г. д. ’кайма з нітак, шнуркоў і да т. п.’ (а гэта з ням. Franse, Fransei; Варш. сл., 1, 775; некалькі іначай Брукнер, 128).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саладу́ха ’салодкая страва з густазаваранай жытняй мукі, кулага, раўгеня’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Байк. і Некр., Др.-Падб., Сцяшк. МГ, Шн. 3, Малчанава, Мат. культ., Жд. 1, Мат. Гом., Жыв. сл., Нар. сл.), ’раствор, у які апускаюць посуд пасля абпальвання’ (Жд. 1). Рус., укр. солоду́ха ’тс’. Да саладзіць (гл. салодкі) з суф. ‑уха.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мы́тка1 ’анучка, якой мыюць посуд’ (чав.). Да мыць (гл.). Аб суфіксе ‑к‑a гл. Сцяцко, Афікс. наз., 47.

Мы́тка2 ’жанчына, схільная да падману’ (шкл., Мат. Маг.) прымыкае да рускамоўнага арэалу, дзе вяц. мытирка ’ілжывая, пранырлівая жанчына’, варон. мытоврить ’хлусіць’, ’мучыць’, вяц., уладз., пск. мытарный, мытирный ’ілжывы, каварны’, ’здабыты няпраўдай’. Да ліыгі, мыта (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рато́рда ’спецыяльная печ на смалакурным заводзе’ (Скарбы). Параўн. рэто́рта ’хімічны посуд з выгнутым горлам’ (ТСБМ), што, відаць, запазычана з рус. рето́рта ’тс’. Тэхнічны тэрмін запазычаны, хутчэй за ўсё, вусным шляхам (азванчэнне т у інтэрвакальным становішчы) з ням. Retorte ’тс’, што з франц. retorte з лац. retortus ’загнуты назад, выгнуты’ (< retorqueō, ‑ēre), гл. Фасмер, 3, 475.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́дзіна ’пасудзіна’ (Сцяшк., Нар. лекс.), судзі́на ’тс’ (ТСБМ, Варл.; гродз., ЖНС), ’невялікая кадушачка для мукі і збожжа’ (узд., Жд. 2), ’вялікая кадушка (на 30–50 пудоў зерня)’ (Сцяц. Сл.), суды́нка ’збанок’ (Дразд., ДАБМ, камент., 822), су́дзя зборн. ’драўляны посуд’ (гродз., Сл. ПЗБ), ст.-бел. судина ’пасудзіна, ёмістасць’, ’судна, лодка’ (Ст.-бел. лексікон). Да су́ды (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мы́цельнік, мы́цяльнік ’куток у хаце, дзе мыюць посуд’ (ТСБМ, Некр., Бір. дыс.; пух., ДАБМ, к. 335; шацк., КЭС; лельч., браг., Мат. Гом.; Мат. Маг.). Беларускае. Утворана ад ⁺мыцель (ці мы́цельны), як суднік. Параўн. укр. ми́тель ’цёплая вада для мыцця галавы’, ’луг, у якім жлукцяць бялізну’, а таксама польск. myciel ’луг’, ’лазеншчык’, чэш. mýtel, кладск. mejtel ’лазня’, ’ванна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ландэ́рак ’бітон, посуд для малака’ (гродз., КЭС), ландэр ка ’нешта з хатняга начыння’ (Сержп. Грам.). Відавочна, злайдачае, польск. landara ’нешта вялізнае, нязграбнае’. Гэта значэнне развілося з ’крытая, вялікая нязграбная карэта’ < ’карэта для падарожжаў’. Польск. landara ез ням. Landauer (Wagen) < Landau — назва горада ў Баварыі (Варш. сл., 2, 682; Фасмер, 2, 456; Слаўскі, 4, 45). Суф. -арак па аналогіі да цабэрак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)