вы́емка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.

1. Паглыбленне, упадзіна. Валік з выемкамі. □ Нібы з зямлі выраслі непадалёку тры чалавечыя фігуры. Яны падняліся з выемкі, успаўзлі па адкосу на палатно, прыўзнялі галовы і доўга пазіралі. Чарот.

2. Працэс капання і пераносу грунту; выманне. Выемка зямлі з катлавана.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пстры́ца1 ’адзін з прыёмаў кідання сцізорыка пры дзіцячай гульні ў ножык, трымаючы яго пальцамі за канец вастрыя’ (гродз., Нар. словатв.). Да пстрыкаць, пстрык (гл.).

Пстры́ца2 ’кола з паглыбленнем для шнура’ (гарад., Сл. ПЗБ). З польск. trycaпаглыбленне ў бэльцы для шнура’ < ням. Fritze ’пад’ёмны дыск’ (Дарашэўскі, 7, 135).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́чышчапаглыбленне на паверхні зямлі, па якім цячэ рака’ (ТСБМ, Байк. і Некр.), рэ́чыца ’старое рэчышча’ (ЛА, 2), рачы́шча ’тс’ (чэрв., Сл. ПЗБ), ро́чышча ’месца, дзе цякла рака’ (Яшк.). Укр. річище, польск. rzeczysko, в.-луж. rěčišćo, rěčnišćo, чэш. řečiště, славацк. riečište ’рэчышча’, балг. рѐчище ’тс’. Прасл. *rečišče. Ад рака (гл.), як багнішча < багна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

углубле́ние ср.

1. (действие) паглыбле́нне, -ння ср.;

2. (впадина) заглыбле́нне, -ння ср., упа́дзіна, -ны ж., запа́дзіна, -ны ж., я́ма, род. я́мы ж., я́мка, -кі ж.;

3. мор. аса́дка, -кі ж., заглыбле́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́мыць, ‑мыю, ‑мыеш, ‑мые; зак., каго-што.

1. Мыючы, зрабіць чыстым. Вымыць хворага. Вымыць падлогу, кашулю.

2. Вынесці, вылучыць што‑н. цякучаю вадою. У .. яме, аднак, той чорнай скрынкі не знайшлі. Пэўна, вадой вымыла і пагнала па плыні. Паўлаў. // Размыўшы вадою зямлю, утварыць паглыбленне. Паводка вымыла роў. На павароце рака вымыла глыбокія ямы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́ма, -ы, мн. -ы, ям, ж.

1. Паглыбленне ў зямлі.

Выкапаць яму.

Памыйная я.

Паветраная я. (перан.: участак у паветры, дзе самалёт рэзка зніжаецца, нібыта правальваецца). Капаць яму каму-н. (перан.: рыхтаваць непрыемнасць).

2. Абсталяванае паглыбленае месца для захоўвання чаго-н. (спец.).

Хаваць бульбу ў яме.

Вугальная я. (на судне). Аркестравая я.

3. Упадзіна, нізіна (разм.).

Вёска стаіць у яме.

|| памянш. я́мка, -і, ДМ я́мцы, мн. -і, я́мак, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вы́мал ’мель, каса, абмялелае месца’ (Гарэц.). Рус. вы́мол ’яма, калдобіна’, укр. ви́мул ’яма, выбітая вадой’ (Марусенка, Полесье, 221), польск. wymuł ’канава, паглыбленне, вымытае вадой’, в.-луж. wumuł, чэш. výmol, славац. výmoľ ’тс’. Ад vymeti (гл. малоць) з нулявым афіксам (Гл. Махэк₂, 368). Памылкова Нітшэ (66), які звязвае гэта з мул ’іл’. Адносна вакалізму назоўніка гл. Варбот, Словообр., 24, 29.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ля́па, ‑ы, ж.

1. Рот звера, рыбы; пашча. Перапалоханы галасамі людзей, .. [звер] уцякаў з адкрытай ляпай, высунуўшы доўгі язык. «Звязда». // Груб. Пра рот чалавека. — Чаго яна [Старавойціха] ляпу сваю разявіла? — .. сказаў Харытон. Баранавых.

2. перан. Цёмнае, адкрытае паглыбленне ў чым‑н. Наверсе стары Тодарчык ці сама Волька Янкава кідаюць снапы ў барабан — у чорную ляпу малатарні. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лу́жына, ‑ы, ж.

1. Паглыбленне на паверхні глебы, запоўненае вадой. Імжыў дождж. Там-сям стаялі лужыны. Жычка. У адным месцы Галя паслізнулася, і левая нага яе трапіла ў глыбокую лужыну. Арабей.

2. Вадкасць, разлітая на паверхні чаго‑н. З адзення [трактарыстаў] ля дзвярэй адразу пацякла здаравенная лужына. Даніленка.

•••

Пасадзіць у лужыну гл. пасадзіць.

Сесці ў лужыну гл. сесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упа́дзіна, ‑ы, ж.

Паглыбленае месца: паглыбленне. Высіцца бераг, то стромка падаючы да ракі, то паката сходзячы да яе прыступкамі, невялікімі выемкамі, глыбокімі ўпадзінамі. Васілевіч. // Пра рысы твару, будову чэрапа і пад. Старыць яго [мужчыну] не густое чорнае шчацінне на сківіцах і барадзе, а ўпадзіны худых шчок з дробненькімі маршчынамі, якія разбягаюцца ва ўсе бакі ад шрама. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)