парасцяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Расцягаць усё, многае або ўсіх, многіх. А яшчэ праз тры дні ўначы загарэлася новая хата, і, тушачы, вянцы парасцягалі па ўзгорку, аж да падмурка. Мікуліч. Ваўкі, калі гэта былі яны, часткова з’елі сваю здабычу на месцы, а часткова парасцягалі па логавах. В. Вольскі.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Бадры́цца 1 ’бадзёрыцца’ (Шат.). Рэлікт на бел. тэрыторыі прасл. bъdrъ (гл. пад бо́дры) ’бадзёры’, вядомага ў паўд. і ўсх. славян. Замест бодр‑ у бел. мове шырока распаўсюдзілася новая форма — бадзёр (гл. пад бадзёры).
Бадры́цца 2 ’прыбірацца, аглядваць сябе’ (Бяльк.). Дакладная адпаведнасць ёсць у рус. гаворках: бодри́ться ’прыбірацца, прыгожа апранацца і г. д.’ Бясспрэчна, семантычным развіццём ад дзеяслова бадры́цца (гл.) ’бадзёрыцца’. Параўн. розныя значэнні слова бодри́ться, бодро́, бо́дрость у рус. гаворках (СРНГ, 3, 56–57).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
эксперыментава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак.
Рабіць, праводзіць эксперыменты. Гурба эксперыментаваў, думаў, правяраў свае пошукі аж да канца змены. Кулакоўскі. // Рабіць спробу, захады з мэтай вырашэння якіх‑н. праблем, пытанняў. [Мароз:] — А справа ў тым, што гэта для нас новая форма гаспадарання, на гэтай дарозе мы не застрахаваны ад нечаканасцей. Мы шукаем, мы эксперыментуем! Лобан.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
за́ткала, ‑а, н.
Разм. Тое, чым затыкаюць якую‑н. адтуліну; затычка. Побач ляжала Шпурава біклага.., але без заткала. Чыгрынаў. Хата новая, аканіцы фарбаваныя, а замест шыбы — заткала. Рылько. // Уст. Скрутак з ануч, пакулля, якім затыкалі комін, пячную трубу (калі не было яшчэ юшак). Бегучы да дзвярэй, [Мікола] вырваў з коміна заткала і выскачыў на двор. Колас.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
канцэ́пцыя, ‑і, ж.
1. Сістэма поглядаў, спосаб разумення якіх‑н. з’яў. Гісторыка-філасофская канцэпцыя. Эстэтычная канцэпцыя.
2. Асноўная думка, агульная задума твора. Характэрна і назва апавядання — «Не згасне сонца». Яна сама вызначае аптымістычную канцэпцыю твора. Арабей. Заканчвалася «Новая зямля» ў паслякастрычніцкі час, і гэта не магло не адбіцца на ідэйна-творчай канцэпцыі яе. Адамовіч.
[Лац. conceptio.]
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
нефарбава́ны, ‑ая, ‑ае.
Не пакрыты фарбай. Нефарбаваная, даўно не мытая падлога была ўся ў плямах і насіла на сабе сляды рознага бруду. Колас. Новая мэбля, нефарбаваная, простая,.. была дасціпна парасстаўлена на сваім месцы. Чорны. // Не апрацаваны ў фарбавальным растворы. [Чэся] была адзета па суровай модзе ваеннага часу: у світ[э]ры і спадніцы, вязаных з нефарбаванай воўны. Брыль.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
по́рцыя, ‑і, ж.
Пэўная колькасць чаго‑н. [Дзед Талаш] засыпаў у стрэльбу добрую порцыю пораху, туга забіў яго клакам. Колас. Пасля таго, як выпіты першыя шклянкі, у чайнік кладзецца новая порцыя цукру і новыя лісткі мяты, наліваецца свежы вар. В. Вольскі. // Ежа або напітак, разлічаныя на аднаго едака ў сталовай ці рэстаране. Порцыя кашы. Порцыя катлет.
[Лац. portio.]
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
цвярды́ня, ‑і, ж.
Крэпасць, умацаваныя пазіцыі. Брэсцкая цвярдыня. □ Гэта новая ў гісторыі войнаў перамога ля сцен волжскай цвярдыні, перамога савецкага чалавека над змрочнымі сіламі фашызму. «Полымя». Закончан слаўны наш паход. Цвярдыні ворага — у руінах. Таўлай. // перан. Апора. Тут генія грабніца. Два салдаты Стаяць заўжды на доблесным пасту. За імі Крэмль — людскіх надзей вястун, Цвярдыня міру, вораг войнаў клятых. Звонак.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
збоч,
Разм.
1. прысл. Тое, што і збоку (у 1 знач.); побач, паблізу. [Груша] ледзь не стукалася сваім голлем у шыбіны, але расла яна трохі збоч, злева, і не замінала глядзець. Чыгрынаў. Абедзве кашулі ляжалі ля Міхася: новая — збоч, а старая крыху далей. Савіцкі.
2. прыназ. з Р. Побач з кім‑, чым‑н., каля каго‑, чаго‑н. Збоч дарогі весела патрэсквае вогнішча. Асіпенка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
канстру́кцыя, ‑і, ж.
1. Будова, узаемнае размяшчэнне частак, дэталей якога‑н. збудавання, механізма і пад. Новая канструкцыя. Канструкцыя станка.
2. часцей мн. (канстру́кцыі, ‑ый). Складанае збудаванне або яго неабходная частка. Жалезабетонныя канструкцыі. □ На збудаваным з лёгкіх стальных канструкцый агрэгаце знаходзілася.. пляцоўка. Паслядовіч.
3. Размяшчэнне слоў у мове з пункту гледжання іх граматычнай сувязі; граматычная будова словазлучэнняў. Прыназоўнікавая канструкцыя. Залежная канструкцыя. Канструкцыя сказа.
[Лац. constructio.]
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)