парабі́ць, -раблю́, -ро́біш, -ро́біць; -ро́блены; зак., што.

1. Зрабіць усё, многае.

П. усю работу.

2. Папрацаваць некаторы час.

П. на ўборцы бульбы.

Нічога не паробіш або што (ж) паробіш (разм.) — пра неабходнасць згадзіцца з тым, што ёсць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасудзі́ць, -уджу́, -у́дзіш, -у́дзіць; зак.

1. каго. Засудзіць усіх, многіх.

Усіх злачынцаў пасудзілі.

2. заг. пасудзі́(це). Ужыв. ў знач.: падумай(це), уяві(це) сабе.

Пасудзі сабе, ці можна так рабіць.

3. Пагаварыць, папляткарыць некаторы час (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зарадзі́цца², -дзі́цца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць зараджаным.

2. перан. Набыць некаторы запас энергіі, падбадзёрыць сябе чым-н.

З. бадзёрасцю.

|| незак. зараджа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. зара́дка, -і, ДМ -дцы, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прасмалі́ць², -алю́, -а́ліш, -а́ліць; -а́лены; зак., што (разм.).

1. Прапаліць чым-н. наскрозь.

П. папяросай кашулю.

2. Ачысціць агнём.

П. комін.

3. Некаторы час пракурыць (разм.).

Прасмаліў цэлую гадзіну.

|| незак. прасма́льваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паце́рці, патру́, патрэ́ш, патрэ́; патро́м, патраце́, патру́ць; пацёр, -це́рла; патры́; пацёрты; зак., што.

1. Падушыць, памяць.

П. ягады.

2. безас. Прыціснуўшы, нанесці пашкоджанні каму-н.

Яму пацерла бакі.

3. Правесці некаторы час, націраючы, расціраючы што-н.

П. скроні спіртам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прыпыні́ць, прыпуні́ць ’спыніць рух на некаторы час; перастаць рабіць што-небудзь’; ’даць прыпынак, прытулак, схованку’ (ТСБМ, Яруш., ТС), пріпыніті ’спыніць, абразуміць’ (Бес.). Прэфіксальны дзеяслоў з коранем пін‑ (гл. пну, пяць). Аб змяненні і > ы ў корані гл. апыну́цца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Такі́-сякі́ ’нядобры, нікчэмны; некаторы’; ’нейкі’ (ТСБМ, Нас.), такі́‑гэткі (пра чалавека з заганамі) (Варл.). Гл. такі, сякі, гэты, перанос ’такі’ > ’дрэнны’ грунтуецца на эўфемізацыі, параўн. балг. такъ́в ’такі’ і ’дрэннай якасці’, серб. та̏кши ’горшы’, параўн. Огледна св., 71.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прагаблява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; зак., што.

1. Выгабляваць усю паверхню чаго-н.

П. дошку.

2. Зрабіць гэблем палоску ў чым-н.

3. і без дап. Габляваць некаторы час.

|| незак. прагаблёўваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прапля́скаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пляскаць некаторы час.

прапляска́ць 1, ‑пляшчу́, ‑пле́шчаш, ‑пле́шча; зак.

Пляскаць некаторы час (гл. пляскаць ​1).

прапляска́ць 2, ‑пляшчу́, ‑пле́шчаш, ‑пле́шча; зак., што.

Пляскаць некаторы час (гл. пляскаць ​2).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Не́скалькі, нескулько ’некалькі; некаторы (час)’ (Сл. ПЗБ), несколько ’некалькі’ (ТС), нескьількі ’тс’ (Бяльк.), рус. несколько, нескольки ’некалькі; шмат; нямнога’. Утворана пры дапамозе прэфікса не- (прасл. *пё‑) і займенніка сколькі f (усх.-слав. прэфіксальнае ўтварэнне ад прасл. koliko ’колькі’), гл. ĘSSJ SG, 2, 479.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)