некато́ры

займеннік, няпэўны, безасабовы

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. некато́ры некато́рая некато́рае некато́рыя
Р. некато́рага некато́рай
некато́рае
некато́рага некато́рых
Д. некато́раму некато́рай некато́раму некато́рым
В. некато́ры (неадуш.)
некато́рага (адуш.)
некато́рую некато́рае некато́рыя
некато́рых
Т. некато́рым некато́рай
некато́раю
некато́рым некато́рымі
М. некато́рым некато́рай некато́рым некато́рых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

некато́ры мест. неопр., м.

1. (точно не определённый) не́который; како́й-то;

з ~рага ча́су — с не́которых (каки́х-то) пор;

на ~рай адле́гласці — на не́котором (како́м-то) расстоя́нии;

2. только мн. (не все, отдельные предметы, явления) не́которые, ко́е-каки́е, кой-каки́е;

узя́ць ~рыя рэ́чы — взять не́которые (ко́е-каки́е, кой-каки́е) ве́щи;

~рыя заўва́гі — не́которые (ко́е-каки́е, кой-каки́е) замеча́ния;

~рыя до́шкі пагнілі́ — не́которые (ко́е-каки́е, кой-каки́е) до́ски сгни́ли;

3. в знач. сущ. только мн. не́которые, ко́е-кто́, кой-кто́;

~рыя з нас — не́которые (ко́е-кто́, кой-кто́) из нас;

~рыя гэ́тага не разуме́юць — не́которые э́того не понима́ют, ко́е-кто́ (кой-кто́) э́того не понима́ет

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

некато́ры, ‑ая, ‑ае; займ. неазначальны.

1. Нейкі, дакладна не вызначаны. Паравоз уздрыгнуў і некаторы час ішоў у ранейшым тэмпе. Васілёнак. За дзедам на некаторай адлегласці пайшлі і яго сыны. Колас. Праз некаторы час ранішняя зара заняла ўвесь усход і злізала зоры. Чарнышэвіч.

2. толькі мн. (некато́рыя, ‑ых). Асобныя з агульнага ліку; паасобныя. [Марына Паўлаўна:] — Я прыйшла ўзяць некаторыя свае рэчы. Зарэцкі. Ужо даўно працякаў дах, прагнілі некаторыя дошкі ў вагоне. Лынькоў.

3. у знач. наз. некато́рыя, ‑ых. Не ўсе, асобныя людзі. Некаторыя з прысутных. Некаторыя з нас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

некато́ры, -ая, -ае; займ. неазнач.

1. Нейкі, дакладна не вызначаны.

Праз н. час.

2. толькі мн. некато́рыя, -ых. Асобныя з агульнага ліку; паасобныя.

У некаторых вёсках.

3. у знач. наз. некато́рыя, -ых. Не ўсе, асобныя людзі.

Некаторыя з прысутных.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Некаторы ’паасобны’ (Сл. ПЗБ, Некр. і Байк., БРС, ТСБМ), не́которы ’асобны; пэўны’ (ТС), рус. некоторый ’паасобны, пэўны’, в.-луж. někotry ’тс’, н.-луж. někotary ’тс’, ст.-слав. нѣкоторъ ’тс’. Прасл. *ně‑kotorъ, гл. ESSJ SG, 2, 479; Шустар-Шэўц, 13, 998; Фасмер, 3, 60.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паклява́ць

‘скляваць; кляваць некаторы час’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паклюю́ паклюё́м
2-я ас. паклюе́ш паклюяце́
3-я ас. паклюе́ паклюю́ць
Прошлы час
м. паклява́ў паклява́лі
ж. паклява́ла
н. паклява́ла
Загадны лад
2-я ас. паклю́й паклю́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час паклява́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паваля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; зак.

Правесці некаторы час валяючыся.

П. на сене.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павісе́ць, -ішу́, -ісіш, -ісіць; -ісім, -ісіце́, -іся́ць; -ісі; зак.

Вісець некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пагу́тарыць, -ру, -рыш, -рыць; зак.

Правесці некаторы час у гутарцы.

Пасядзелі, пагутарылі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пагу́шкацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. (разм.).

Гушкацца некаторы час.

П. на арэлях.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)