То́псацца ’таптацца, хадзіць, выконваючы якую-небудзь работу’ (брасл., Сл. ПЗБ). Відаць, ад топаць (гл.) з экспрэсіўным суф. ‑с(а), магчыма, праз стадыю аддзеяслоўнага назоўніка *топса, параўн. крыкса, плакса і пад. (гл. крыкса2), адносна якіх гл. Сцяцко, Афікс. наз., 64 і наст.; Саевіч, Derywacja, 402.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пру́цы ’забалочаная мясціна’ (Сцяшк. Сл.). Няясна. Магчыма, з польск. pręcie ’галлё’, г. зн. ’месца, дзе расце хмызняк’ па распаўсюджанай мадэлі назваў балот па прызнаку расліннасці; гл. аб гэтым Талстой, Геогр., 164 і наст. У гэтым выпадку слова было адаптавала паводле мн. л. м. р.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́сік, прыск ’адзёр ці хвароба накшталт адру’ (барыс., Шн. 3). Вытворныя ад пры́скаць (гл.). Хвароба, магчыма, названая таму, што высыпка на целе падобна на чырвоныя пырскі. Але параўн. прышч (гл.), значэнне якога Мяркулава (Этимология–1970, 148 і наст., 204) рэканструюе як ’расток; элемент сыпі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вучы́цель ’настаўнік’ (Касп.; КЭС, лаг.), укр. учитель, вчитель, рус. учитель, польск. uczyciel (да XVI ст.), nauczyciel, чэш. učitel, славен. učitelj, серб.-харв. у̀чител, макед. учител, балг. учи́тел. Хутчэй за ўсё запазычана са ст.-слав. учитель, пра што сведчыць суфіксацыя (Юргелевіч, Курс, 132; Суф. словообр., 59 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Салаве́ць ’рабіцца мутным, невыразным (пра вока)’, ’рабіцца, вялым, санлівым ад зморанасці, ап’янення’ (ТСБМ). З рус. солове́ть, якое ад соло́вый, солово́й ’жаўтавата-шэры, мутны’ (Праабражэнскі, 1, 664; 2, 353 і наст.). Для рус. дзеяслова Праабражэнскі (там жа) і Фасмер (3, 712) дапускаюць кантамінацыю з осоветь (гл. савець).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Сасо́нка, со́сонка ’хвошч палявы, Equisetum arwense L.’ (Бейл.). Укр. со́сонка ’тс’. Вытворнае ад сасна (гл.), расліна названа па знешняму падабенству. Параўн. рус. со́сенник ’Equisetum pratense Ehrh.’ (Аненкаў, 58), а таксама назвы для Hippuris vulgaris L.: рус. со́сенка, польск. sosnoweczka (гл. Махэк, Jména rostl., 151 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пабу́нька ’падліпала’ (Гар., Яруш.). Няяснае слова. У іншых славянскіх мовах можна параўнаць з рус. дыял. (раз., тамб.) буня ’ганарлівы, фанабэрысты чалавек’, чэш. дыял. мар. būna ’прыдуркаваты нікчэмны чалавек’. Апошнія — аддзеяслоўныя ўтварэнні ад прасл. buneti (гл. бунаваць). Падрабязна аб гэтай групе слоў гл. ЭССЯ, 3, 95 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гвозд1 ’цвік’ (БРС, Нас., Бяльк., Сл. паўн.-зах.). Рус. гвоздь, укр. гвоздь, гвіздь, в.-луж. hózdź, польск. gwóźdź, ст.-слав. гвоздь і г. д. Прасл. *gvozdъ, gvozdь ’тс’. Паводле Трубачова, Эт. сл., 7, 185–186 (там і агляд літ-ры), значэнні ’гвозд’ і ’лес’ (параўн. гвозд2) звязаны; праформай з’яўляецца і.-е. *guos‑d‑ (параўн. ням. Quast, Quaste, с.-в.-ням. quast(e) ’кісць, пучок, мяцёлка, венік’).

Гвозд2. Палес. слова (’сухая ўзвышаная мясціна сярод балот, прастора, пакрытая густым лесам’), якое мае сувязі ў зах.-слав. і паўд.-слав. мовах. Аб магчымасці яго існавання гл. Талстой, Геогр., 61–62 і наст. Гл. яшчэ Трубачоў, Эт. сл., 7, 185–186; Мартынаў, Этимология 1968, 14 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бутэ́лька, таксама бутэ́ль (Нас.), бутэ́лка (Бяльк.). Укр. буте́лька. Запазычанне з польск. butelka ’тс’ (а гэта з франц. bouteille). Гл. Варш. сл., 1, 241; Брукнер, 51; Рыхардт, Poln., 38; Кюнэ, Poln., 47; Рудніцкі, 1, 274. Гл. яшчэ бу́тля. Падрабязна аб усёй групе слоў гл. Губшмід, Schläuche, 38 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Базано́вец ’расліна Lysimachia nummularia L., лазаніца’ (Кіс.). Рус. бажа́новец, база́новец, ст.-укр. базановець, укр. дыял. зановець (усечаная форма). Запазычанне з польск. bazanowiec ’тс’ (да bażant ’фазан’, параўн. семантычную паралель назвы расліны — ням. Fasanenkraut). Гук ‑z‑ замест ‑ż‑ тлумачаць польскім мазурэннем. Фасмер, 1, 104; Карловіч, Wyr. obce, 40 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)