Пяхце́р ’кашэль, торба; пра нязграбнага, непаваротлівага чалавека’ (ТСБМ; Нас., Растарг., Мядзв., Мат. Гом.), пе́хцер ’гультай’ (Мат. Гом.), піхце́р ’вяровачны мяшок; няўклюда’ (Нік. Очерки; Касп.), пяхтэ́р, пі́цер, піхто́р, пэхту́р, пяхту́р арг.мяшок’ (Рам. 9), сюды ж пяхце́рыць ’набіваць, напіхваць’, пяхце́рыцца ’наядацца’, пяхце́рны ’сетачны’, пехцяро́м ’апрануўшыся неахайна’ (Нас.). Укр. пихті́р, пухті́р, пухті́ермяшок для корму каня ў дарозе’, рус. пе́хте́рь ’кашэль для сена; тоўстае, пражэрлівае дзіця’; сюды ж, відаць, і пе́стер, песте́рь, пе́щерь, пе́ще, пище́р, пе́щур ’заплечная вярэнька, рагожа’, ’няўклюда’. Дакладнай этымалогіі не мае. Варыянтнасць формы, хутчэй за ўсё, сведчыць аб запазычанні. Да той жа высновы схіляе і шырокае ўжыванне ў традыцыйных усходнеславянскіх арго. Анікін (446) рус. пе́стер, пехте́рь і пад. на падставе неўласцівай славянскім мовам варыянтнасці ‑хт‑/‑ст‑ разглядае следам за Вострыкавым (Этим. иссл., 1981, 23–24) як субстратам фіна-ўгорскія элементы, звязаныя з марыйск. пӧштыр, пешыр ’тс’, параўн., аднак распаўсюджанасць ва Украіне, што, магчыма, пярэчыць такой крыніцы. Збліжэнне з піхаць (Нас., 413) можа мець другасны характар; агляд ранейшых версій гл. Фасмер, 3, 250, 254, 428; ЕСУМ, 4, 381. Гл. таксама пяхце́ль.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

збажына́, ‑ы, ж.

Разм.

1. Агульная назва хлебных злакаў: жыта, пшаніцы, аўса, ячменю. Сеяць збажыну. Зжатая збажына. □ Схіляюцца ў палях у пояс Збажыны калгаснай Каласы. Аўрамчык.

2. зб. Зерне хлебных злакаў; збожжа. Хлопчык, баязліва аглядваючыся на бацьку, сяк-так ускарабкаўся на мяшок са збажыною, што стаяў на лаўцы. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надарва́цца, ‑рвуся, ‑рвешся, ‑рвецца; ‑рвёмся, ‑рвяцеся; зак.

1. Крыху, не да канца падрацца. Мяшок надарваўся. Канверт надарваўся.

2. Ад празмерных намаганняў пашкодзіць сваё здароўе. Бацька, казалі, надарваўся, падымаючы бярвенні, калі складалі зруб хаты ў суседа. Мележ. // Змяніць свой тэмбр або перарвацца (пра голас). Голас, [цёткі Веры] надарваўся, стаў рэзкім, калючым. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

развяза́ць, -вяжу́, -вя́жаш, -вя́жа; -вяжы́; -вя́заны; зак.

1. каго-што. Раз’яднаць канцы чаго-н. звязанага, вызваліць ад розных завязак.

Р. вузел.

Р. хустку.

Р. мяшок.

2. перан., што. Даць чаму-н. развіцца, разгарнуцца, праявіцца ў поўнай меры.

Р. ініцыятыву мас.

Развязаць рукі каму — даць свабоду дзеянняў, вызваліць ад якіх-н. абавязацельстваў.

Развязаць язык каму — прымусіць разгаварыцца.

|| незак. развя́зваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. развя́зка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак, ж. (да 1 знач.) і развя́званне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карту́з м.

1. (головной убор) ша́пка, -кі ж.; карту́з, -за́ м.;

2. (бумажный мешок) уст. мяшо́к, -шка́ м., паке́т, -та м.;

3. воен., ист. карту́з, -за́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́ткнуць, ‑ткну, ‑ткнеш, ‑ткне; зак., што.

Разм. Выставіць, паказаць вонкі; высунуць. Маладыя хлапчукі прылеглі пад мяшок і, як зайцы, баяліся выткнуць вушы. Чарот. Сарока села на раму, выткнула галаву на двор і доўга пазірала з пятага паверха, як унізе гуляюць дзеці. Пальчэўскі.

•••

Выткнуць нос — тое, што і высунуць нос (гл. высунуць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скапы́ціць, ‑пычу, ‑пыціш, ‑пыціць; зак., каго-што.

Разм.

1. Зак. да капыціць.

2. перан. Збіць з ног (пра чалавека). [Казак], як мяшок, асеў на зямлю. .. Народ .. здзіўлена пераклікаўся: — Бачылі, як [Сяргей] казака скапыціў? Адным махам рукі! Машара. // Прынізіць, пазбавіць ранейшага становішча. [Старая:] — Спірыдон вунь як выжыльваўся ды стараўся. А што? Усё роўна скапыцілі. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паве́траны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да паветра. Паветраная хваля. Паветраная прастора. Паветраны рэжым глебы. // Які знаходзіцца ў паветры; які адбываецца ў паветры. Паветраная электрычная лінія. Паветраны бой. Паветраныя карані раслін. Паветраны налёт. // Які дзейнічае, працуе ў паветры; які мае адносіны да авіяцыі. Паветраны гімнаст. Паветраны флот. Паветраны дэсант. □ Мае сябры — паветраныя лоцманы, Гаспадары завоблачных вышынь. Лукша.

2. Які прыводзіцца ў рух паветрам, утвараецца пры дапамозе паветра. Паветраная помпа. Паветранае ахалоджванне.

3. перан. Які пазбаўлены канкрэтнага зместу, беспадстаўны.

•••

Паветраныя ванны гл. ванна.

Паветраная навігацыя гл. навігацыя.

Паветраная падушка гл. падушка.

Паветраная трывога гл. трывога.

Паветраная яма гл. яма.

Паветраны мост гл. мост.

Паветраны мяшок гл. мяшок.

Паветраны шар гл. шар.

Паветраныя замкі гл. замак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

То́рба ’кайстра, невялікі мяшок з даматканай тканіны’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Шат., Касп., Байк. і Некр., ТС, Ян., Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), ’сумка’ (Сл. Брэс., Растарг.), ’паляўнічая сумка’ (Сцяшк.), ’жаночая сумка’, ’школьная сумка’ (Ян.), ’клінок для вырабу сыру’ (Сл. Брэс.; лун., Шатал.), ’мяшэчак з палатна для рыбы’ (нараўл., З нар. сл.), ’чарговы дзённы харч, які належыць пастуху за кожную карову’ (Гіл.; барыс., Антропаў, вусн. паведамл.), ’сявенька’ (бых., ЛА, 5), ’мяшок з аўсом, што адзяваецца каню на галаву’ (ТСБМ), ’мяшок старца’ (Нас.), ’сумка з тканіны ці скуры для курэцкіх прылад’ (ЛА, 5), ’непаваротлівая, тоўстая жанчына’ (Нас., Шат., Мат. Гом., Сл. рэг. лекс.), ст.-бел. торба ’торба’ (з 1555 г.) запазычана з цюркскіх моў (Булыка, Лекс. запазыч., 105), параўн. тур., крым.-тат., азерб. torba ’мяшэчак, кайстра’, відаць, у перыяд найбольш інтэнсіўных сувязей ВКЛ з Крымскім ханствам у XVI ст. (Жураўскі, Тюрк. лекс. элем., 84, 88–89). Лексема пашырана ў многіх славянскіх мовах і дыялектах і лічыцца агульнаславянскай (Голуб-Ліер, 485; Фасмер, 4, 81; Махэк₂, 648; ЕСУМ, 5, 602). Сюды ж тарбе́шка ’торбачка’ (Нас., ТС), тарбано́шый ’механоша’, тарбаношка ’скураная сумка, якую сяляне насілі каля пояса паверх кашулі’ (Нас.), то́рбачнік ’жабрак’ (ТСБМ, Бяльк., Нар. Гом.), то́рбачнікі ’сумчатыя’ (Байк. і Некр.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыкі́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Прыкрыць, накідаўшы зверху чаго‑н. Муж узяў мяшок.., прыкідаў сенам і заклаў зверху кулямі. Галавач. [Бацька:] — Я .. [куфэрак] анучамі прыкідаў ды старым рыззём. Чарнышэвіч.

2. Адкідаючы, наблізіць да чаго‑н. Прыкідаць снег да плота.

прыкіда́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

1. Незак. да прыкі́даць.

2. Незак. да прыкінуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)