Перапру́дка ’ператрэсванне ношанай бялізны ў лазні над гарачым вуголлем’, перапру́жываць ’ператрасаць бялізну над вуголлем’ (Нас.), рус. смал. перепру́живать ’тс’. Да пера- (гл.) і пру́дзіць ’вытрэсваць над гарачым вуголлем у лазні блохі і вошы з адзення’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

па-над, прыназ. з Т.

Спалучэнне з прыназоўнікам «па-над» выражае прасторавыя адносіны: ужываецца пры ўказанні на каго‑, што‑н., над якімі ў пэўным кірунку адбываецца рух, дзеянне. Песні плывуць па-над гаем. □ Праплыве гук баязліва Па-над лугам, па-над нівай У знямелы свет, Ды зноў ціха-ціха стане. Колас. // Пры ўказанні на каго‑, што‑н., зверху над якімі што‑н. адбываецца. Гучыць голас міру па-над светам. □ Лісце пажоўклае, шэрае Ціха шасціць пад нагамі, Толькі дубы па-над Свіцяззю Меднымі звоняць лістамі. Броўка. А яна [зямля] дымілася абапал Першым парам, Першай цеплынёй Ад дажджу, што толькі што пракапаў Па-над красавіцкаю зямлёй. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тарча́ць, -чу́, -чы́ш, -чы́ць; -чы́м, -чыце́, -ча́ць; -чы́; незак.

1. Узвышацца, уздымацца над паверхняй, вытыркацца ўбок, уперад, уверх і пад.

З-пад снегу тарчалі дошкі.

2. перан. Знаходзіцца дзе-н., назаляючы сваёй непатрэбнай прысутнасцю (неадабр.).

Увесь дзень т. у суседзяў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насме́шка насме́шка, -кі ж.; (злая) кпі́ны, род. кпі́наў ед. нет;

сказа́ть в насме́шку сказа́ць у насме́шку;

в насме́шку над кем (насмеха́ясь) насміха́ючыся з каго́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мезані́н, ‑а, м.

Няпоўны паверх, пабудаваны над сярэдзінай дома. Дом з мезанінам. □ Над ганкам — надбудова-мезанін, там пакойчык для каго з прыезджых ці для дачкі, як падрасце. Хадкевіч.

[Іт. mezzanino.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыспе́шыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак.

1. што. Зрабіць больш хуткім.

П. хаду.

2. што. Наблізіць наступленне чаго-н.

П. перамогу над ворагам.

3. каго (што) і каго (што) з чым. Прымусіць рабіць што-н. хутчэй.

П. з заканчэннем работы.

|| незак. прыспяша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і прыспе́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

я́рус, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Рад гарызантальнага размяшчэння прадметаў адзін над другім.

Дошкі складзены ў пяць ярусаў.

2. Адзін з сярэдніх або верхніх паверхаў у глядзельнай зале.

Ложа другога яруса.

3. Рыбалоўная снасць у выглядзе доўгай вяроўкі з кручкамі (спец.).

4. Пласт зямной кары (спец.).

|| прым. я́русны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перажы́так, ‑тку, м.

Тое, што захавалася ад мінулага і не адпавядае сучасным нормам. Барацьба з перажыткамі капіталізму. □ Вышэй — над выдумкамі злымі, Вышэй — над зайздрасцю дурной, Над перажыткамі сівымі І рознай цвіллю бытавой... Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узня́цца, -німу́ся, -німешся, -німецца і уздыму́ся, узды́мешся, узды́мецца; -ня́ўся, -няла́ся, -ло́ся; -німі́ся і уздымі́ся; зак.

1. Перамясціцца ўверх ці прыняць больш высокае становішча.

У. на гару.

У. на сцэну.

Рукі ўзняліся.

У. па службовай лесвіцы (перан.: дасягнуць больш высокага грамадскага становішча).

2. Узвысіцца над кім-, чым-н.

Скалы ўзняліся над вадой.

У. над групавымі спрэчкамі (перан.: стаць вышэй каго-н.).

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). З’явіцца над гарызонтам (пра месяц, воблакі і пад.); распаўсюдзіцца над чым-н. (пра туман, дым і пад.).

Узняўся месяц.

Над катлом узнялася пара.

4. Тое, што і падняцца (у 2 знач.).

У. з ложка.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Узляцець, падняцца ў паветра.

Качкі ўзняліся ў паветра.

Самалёт узняўся ў неба.

6. перан., на што. Пачаць актыўныя дзеянні.

Народ узняўся на барацьбу з ворагам.

7. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Узнікнуць, пачаць праяўляцца ў дзеянні.

Узнялася паніка.

Узняўся пратэст.

Узняўся вецер.

8. Павялічыцца ў росце; вырасці, стаць дарослым; уздуцца, успучыцца.

Узняліся травы.

Узняліся дзеці, пайшлі на свой хлеб.

Узнялася шчака.

9. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Стаць больш высокім, павялічыцца; дасягнуць вышэйшага ўзроўню развіцця.

Узняліся цэны.

Узнялася тэмпература.

Узняўся настрой (стаў больш бадзёрым, палепшыўся).

10. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Наладзіцца, палепшыцца, развіцца.

Узнялася гаспадарка.

11. перан. Раззлавацца, страціць раўнавагу. —

Што вы робіце! — узняўся на дзяцей бацька.

|| незак. узніма́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і уздыма́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. узды́м, -у, м. (да 1—7, 9, 10 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эпіцэ́нтр, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Вобласць на паверхні зямлі, размешчаная над ачагом землетрасення, выбуху і пад.

Э. ядзернага выбуху.

2. перан. Месца, дзе што-н. праяўляецца з найбольшай сілай (кніжн.).

У эпіцэнтры падзей.

|| прым. эпіцэнтры́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)