Лінь ’вельмі моцны тонкі канат’ (ТСБМ). Запазычана з рус. линь, якое з гал. lijn ’тонкая вяроўка’ (Слаўскі, 2, 498–499). Пры наяўнасці гэтага слова або рус. слова канат, граматычны род якога — мужчынскі, бел. лі́ня (гл. ліна) змянілася ў ліньвяроўка, пры дапамозе якой цягалі вуллі на дрэвы’ (ганц., Сл. паўн.-зах.), ’канат на пароме’ (Яруш.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыча́л ’частка прыстані, дзе прыстаюць судны’; ’вяроўка або канат, якімі прывязваюць судны’ (ТСБМ, ТС). З рус. прича́л ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

каро́ўка ж., уменьш.-ласк. коро́вка;

бо́жая к.зоол. бо́жья коро́вка;

абы́ к., бу́дзе і вяро́ўкапосл. была́ бы коро́вка, бу́дет и верёвка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Перавярце́нь (перэверце́нь) ’заварацень (вяроўка, дрот) у санях для мацавання аглабель’ (ТС). У выніку кантамінацыі лексем перавязаць і за́верцень (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пле́цені ’вяровачныя лапці’ (лях., ЛА, 4). Рус. разан. плетень ’падэшва лапця’. Ад ппеі©ь (плеть) ’вяроўка’ < плесці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шасцяры́к, ‑церыка, м.

1. Старадаўняя руская мера (вагі, аб’ёму і пад.), якая змяшчае шэсць якіх‑н. адзінак, а таксама прадмет такой вагі, аб’ёму і пад. Шасцярык пшаніцы. Цвік-шасцярык. Свечка-шасцярык.

2. Уст. і спец. Прадмет, які складаецца з шасці частак. Вяроўка-шасцярык. Нітка-шасцярык.

3. Запрэжка ў шэсць коней.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пла́каць, плачу, плачаш, плача; незак.

1. Праліваць слёзы ад болю, гора і пад. [Зося] ўвайшла ў хату з цвёрдаю думкаю.. больш ніколі не плакаць ад крыўды. Чорны. // Бедаваць, шкадаваць, тужыць. [Фрэйда:] — Дарагі брат, дарэмна ты плачаш пра маё адзіноцтва. Наш калгас цяпер адна вялікая сям’я. Бядуля.

2. перан. Усхліпваць, завываць, скуголіць (пра вецер, буру і пад.). Галінка рабіны ўсю ноч біла ў шыбу, у коміне плакаў вецер, грукала непрывязаная аканіца. Навуменка. Навальніца плача стомлена, сціхнуць, змоўкнуць галасы. Дубоўка.

3. перан. Разм. Пакрывацца кроплямі вільгаці, пацець (пра шкло). Вокны плакалі, дождж сек па шыбах з мяккім шапатлівым шумам, хмары чарнелі. Хомчанка.

•••

Асіна плача па кім гл. асіна.

Вяроўка плача па кім гл. вяроўка.

Плакаць наўзрыд — плакаць усхліпваючы, сутаргава (пераважна моцна, уголас).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лі́на ’тоўстая, вельмі моцная вяроўка, канат з валокнаў ці дроту’ (ТСБМ, ТС, Сл. паўн.-зах.), лі́ня ’тс’ (бых., Рам. 8), лы́на ’трос’ (Клім.), ліна, лі́нявяроўка, па якой паднімаюць вулей на дрэва або пчаляры самі лазяць на дрэва’ (Анох., Сержп. Бортн.; ганц., ашм., З нар. сл.; круп., Сл. паўн.-зах.), воран., астрав. ліпка ’тс’ (З нар. сл.), ліна́, лі́на, лы́навяроўка, на якой трымаецца паром’ (Маш., Масл.), ліня́ ’тс’ (Бяльк., Яруш.), лі́нька ’тс’ (Сцяшк., прынямонск., Нар. лекс.), ’дрот, якім звязваюць бярвенні ў плытах’ (Сцяшк.). Ст.-бел. линавяроўка, канат’ (з XVI ст.) запазычана са ст.-польск. lina ’тс’, якое з с.-в.-ням. līne ці са ст.-в.-ням. līna (герм. lina‑ ’лён’) (Слаўскі, 4, 262; Чартко, Пыт. мовазн. і метод., 117; Жураўскі, Бел. мова, 61).

Лі́на2 ’лянота’ (Бяльк.). Узнікла з лянота з лі‑ (дысімілятыўнае аканне), як красакрасата́, кісяякіслата́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

парва́цца сов., в разн. знач. порва́ться, разорва́ться;

вяро́ўкаа́лася — верёвка порвала́сь (разорвала́сь);

адно́сіны ~ва́ліся — отноше́ния порвали́сь (разорвали́сь);

п. ад зло́сці — ло́пнуть от зло́сти

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кана́т м. кана́т, -та м.; лі́на, -ны ж.; (верёвка) вяро́ўка, -кі ж.;

стально́й кана́т сталёвы кана́т;

цепно́й кана́т ланцуго́вы кана́т;

ходи́ть по кана́ту хадзі́ць па кана́це.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)