стані́ца, ‑ы, ж.

Вялікае казацкае сяло на Доне, Кубані і ў некаторых іншых абласцях. Станіца Вёшанская. □ Ішлі цяжкія абарончыя баі. А наша батарэя амаль два месяцы стрымлівала ворага пад станіцай Сіроцінскай. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ма́хіна ’машына’, ’вялікая прастора’, ’бялізны, велікан’ (Нас.), махі́на ’што-небудзь вялікае, грувасткае’, ’высокі чалавек, вярзіла’ (Мядзв., ТСБМ, Мат. Гом.; чавус., Нар. сл.), махі́ня ’высокая жанчына’ (гродз., Сцяшк. Сл.), ма́хінны, махі́нны, ма́хіны, махіне́зны, махіле́зны ’вельмі вялікі, высокі’ (Нас., Мат. Гом.; нараўл., Арх. ГУ; ТС), ма́хінь ’дрэва, паваленае бурай’ (Нікан.). Ст.-бел. махинавялікае збудаванне’ (1598 г.). Запазычана са ст.-польск. machina ’ваенныя дзеянні’, ’будынак, канструкцыя’, якое з лац. machina ’будынак; механізм’, ’асадныя прыстасаванні’ ст.-грэч. μηχανή, дар. μαχανά ’тс’, ’выдумкі, хітрыкі’ (Булыка, Лекс. запазыч., 99; Кюнэ, 74).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прытараба́ніць ’прывалачы, прывезці, даставіць (што-небудзь вялікае, цяжкае)’ (ТСБМ, Сцяшк.), ’прымчацца, хутка прыехаць’ (Мат. Гом.). Укр. притараба́нити ’прывалачы, прыцягнуць’, притараба́нитися ’прыцягнуцца, прывалачыся’, рус. дыял. притараба́нить ’прывезці, прынесці што-небудзь цяжкае’. Да тараба́ніць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́йба ’неахайная, гультаяватая асоба’ (брэсц., Нар. лекс.), клец. ’смаркаты, неахайны чалавек’ (там жа). Разам з польск. лэнчыцк. lejbaвялікае, нязграбнае адзенне, халат’ запазычана з ням. дыял. leib ’блуза, кофтачка’ (Слаўскі, 4, 121), магчыма, праз ідыш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вынахо́дніцтва, ‑а, н.

1. Дзейнасць вынаходнікаў. Займацца, захапляцца вынаходніцтвам.

2. Тое, што і вынаходства (у 2 знач.). Можна было падумаць.., што тут адбылася якая-небудзь найвялікшая падзея: вялікае вынаходніцтва або адкрыццё новай планеты. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сто́ўпішча, ‑а, м.

Разм. Вялікае зборышча людзей; натоўп. І хаця ўсе захоўвалі парадак і не чуваць было ні рэзкіх выклікаў, ні гучных галасоў, усё ж адчувалася пэўная напружанасць ва ўсім гэтым стоўпішчы народу. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шарахце́ць, ‑хчу, ‑хціш, ‑хціць; незак.

Разм. Тое, што і шархацець. На шыбах шарахціць сухі снег. Шамякін. За лугам, калі пачаліся палі, пад нагамі ў нас шарахцела спачатку ржышча, пасля пачалося вялікае поле бручкі. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бухто́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.

Разм. Настройваць, узнімаць каго‑н. на якія‑н. дзеянні; падбухторваць, баламуціць. [Рыль:] — Я згодзен, толькі не ведаю, што дзядзька надумаўся. — [Талаш:] — Народ збіраць, бухторыць яго на вялікае рушэнне супраць катаў, гвалтаўнікоў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ба́ржа, ‑ы; Р мн. барж; ж.

Вялікае пласкадоннае судна для перавозкі грузаў. На якарах, чакаючы разгрузкі, стаялі дзесяткі нізка аселых барж. Карпаў. Па Бярэзінскай [воднай] сістэме перавозіліся ў баржах і лодках збожжа, соль, крупы. В. Вольскі.

[Фр. barge.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пла́ванне ср., в разн. знач. пла́вание;

шко́ла пла́вання — шко́ла пла́вания;

кабата́жнае пла́ванне — кабота́жное пла́вание;

кругасве́тнае пла́ванне — кругосве́тное пла́вание;

вялі́каму караблю́ вялі́кае п.погов. большо́му кораблю́ большо́е пла́вание

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)