Ра́зам, ра́зо́м ’сумесна, адначасова’ (ТСБМ, Мал., Касп., Яруш., Шпіл.; воран., брасл., ігн., смарг., лід., пруж., беласт., Сл. ПЗБ; Бяльк.), ’то’ (Юрч. СНЛ), рус. дыял. ра́зом ’адным разам’, ’раптам, імгненна’. Вытворнае ад раз (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пу́жліс ’рыхлы качан капусты’; перан. ’ганарлівец’ (воран., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене і інш. (LKK, 16, 187), з літ. pūžlys ’малога росту, таўсцяк, хілае дзіця’, параўн. прыметнік літ. дыял. pužas ’круглы; пукаты; малы, але тоўсты’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пумпа́шачка ’пузанчык, пышка’: мурашачка пумпашачка (воран., LKK 16, 187). Грынавяцкене і інш. (там жа) параўноўваюць з літ. pamparutė ’кругленькі, маленькі і пузаты (пра чалавека або прадмет)’, pamputys ’прышч; пончык’, рапіра, pampė ’пухліна, нарост’, pampti ’набухаць, разбухаць’, пры гэтым літаратурнаму -α/w-, на іх думку, павінна адпавядаць дыял. ‑um‑. Аднак не выключаецца сувязь і з пампу́ха, пампу́шка ’булачка’, якія Фасмер (3, 194) лічыць запазычаннямі з нямецкай (адносна магчымай нямецкай крыніцы “гукавыяўляльнага” комплекса pump- гл. Шустар-Шэўц, 2, 1191); Лаўчутэ (Балтизмы, 147) лічыць балтыйскае паходжанне слова недастаткова аргументаваным. Сюды ж мурашка‑пумпашка ’божая кароўка’ (воран., ЛА, 1).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Людзя́ць 1 ’гасцяваць’ (іўеў., Сцяшк. Сл.). Балтызм (калька), параўн. літ. žmonė́tis ’тс’ < žmónės ’людзі’.
Людзя́ць 2, людзя́цца ’жыць, апранацца па-людску’ (воран., Сл. ПЗБ). Відавочна, таксама ўтворана паводле літ. žmõginti ’ачалавечваць’, žmonė́tis ’кантактаваць з людзьмі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мальчу́га ’дзяцюк’ (Нас.), мальчуга́ ’хлапчына’ (воран., Сл. ПЗБ), мальчуга́н ’даволі вялікі дзяцюк’ (Нас.), мальчу́жка ’хлопчык’ (Нас.) — запазычаны з рус. мовы (Даль, 2, 764). Аналагічна мальчы́шча ’вялікі дзяцюк’ (Нас.). Паўн. рус. наўг. (грэбл.) мальчи́ще ’падлетак, хлопчык’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Ма́сцер, ма́сьцір ’майстар’ (Бяльк.). З рус. ма́стер ’тс’. Сюды ж ма́сьцірна ’па-мастацку, па-майстэрску’ (Бяльк.), ма́сцерна ’добра, выдатна’ (воран., Сцяшк. Сл.), ст.-рус. мастеръ ’магістр ордэна’. Да ма́йстар (гл.). У рус. мову — з беларускай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сяве́нька ’сявалка’ (ТСБМ, Нас.; лях., Янк. Мат.), сяве́нка, сяве́нька ’тс’ (Сл. ПЗБ, ЛА, 5), сяве́нка ’тс’ (Сцяшк.), севе́нка (воран., Сл. ПЗБ), севе́нь ’тс’ (ТС). Этымалагічна тое ж, што і сява́лка (гл.), але з іншым суфіксам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Самту́к ’апалонік (малькі жабы)’ (воран., Сл. ПЗБ). З літ. samtùkai мн. ’апалонікі’, дэмінутыў да sámtis ’апалонік (лыжка)’; семантычны пераход пад уплывам бел. аналагічнага пераходу; гл. Грынавяцкене і інш., Lietuvių kalbotyros klausimai, 1975, XVI, 188; Лаўчутэ, Балтизмы, 72.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ля́паўка ’драўляны званок, які вешалі карове на шыю’ (іўеў., Сл. ПЗБ), ’бразготка’ (в.-дзв., Шатал.), ля́паўка ’балбатун’, ’пляткарка’ (Растарг.; гом., Нікан.; шчуч., воран., Сцяшк. Сл.). Да ля́паць ’гаварыць бязглуздзіцу’ (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 113–114).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пакні́саць, пакны́саць, пакнойсаць, пакнэйсаць ’зрыць; экспр. ’пабоўтаць пераборліва лыжкай яду’ (Сл. ПЗБ, гродз., воран.). Балтызм. Параўн. літ. knisti ’раскопваць, разрыхляць зямлю (звычайна пра свінню)’, ітэратыў knäisoti, knistóti ’тс’ (гл. Лаўчутэ, Балтызмы, 46; там жа і інш. літ-ра).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)