галерэ́я, -і, мн. -і, -рэ́й, ж.

1. Вузкі крыты калідор, які злучае часткі будынка, а таксама балкон уздоўж усяго будынка.

Будынкі злучаны прыгожай галерэяй.

2. Верхні ярус у тэатры, цырку і пад.

Г. запоўнена гледачамі.

3. Доўгі падземны ход у ваенных збудаваннях, пры горных работах.

4. Спецыяльна ўпарадкаванае памяшканне для выставы мастацкіх твораў.

Карцінная г.

5. перан., чаго. Пералік, шэраг, сістэма чаго-н.

Г. станоўчых вобразаў у рамане.

|| прым. галерэ́йны, -ая, -ае (да 1—4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абце́рці, абатру́, абатрэ́ш, абатрэ́; абатро́м, абатраце́, абатру́ць; абцёр, -це́рла; абатры́; абцёрты; зак.

1. каго-што. Выцерці, зрабіць сухім, чыстым.

А. рукі.

А. твар.

2. што. Зняць, сцерці верхні слой чаго-н.

А. старую фарбу.

|| незак. абціра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. абце́рціся, абатру́ся, абатрэ́шся, абатрэ́цца; абатро́мся, абатраце́ся, абатру́цца; абцёрся, -це́рлася; абатры́ся; незак. абціра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. абціра́нне, -я, н. і абці́рка, -і, ДМ -рцы, ж.

Халоднае абціранне (масаж цела мокрым ручніком). Анучка для абціркі станка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Нагаловіч ’перакладзіна паміж вушакамі над дзвярамі’ (браг., Шатал.), ’верхні брус над акном’ (рэч., Мат. Гом.), сюды ж на́галавень ’вушак над варотамі’, ’брус над дзвярамі’ (маст., Шатал.), нагловень ’тс’ (браг., Шатал.). Да галави на аснове метафары («галава дзвярэй»), параўн. іншую назву рэаліі — шапка; цікавую паралель даюць польск. nagłówek, nagłówka ’архітэктурная дэталь; пліта, якая накрывае капітэль’, н.-луж. nagłowkверхні брус над дзвярамі’ і інш., якія могуць мець і першаснае значэнне ’шапка, шалом’ (’тое, што знаходзіцца на галаве’, параўн. Шустар-Шэўц, 13, 982); адсутнасць апошяга значэння ў бел. слова, таксама як і арыгінальнае словаўтварэнне, не дае падстаў адносіць яго да запазычанняў, хаця яны характэрны для народнай тэрміналогіі цяслярства.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пупры́ца ’дэталь у жорнах у выглядзе металічнай планкі, наезджанай на шпянёк, на якой трымаецца верхні камень’ (Скарбы; свісл., Шатал.), пупрыця ’тс’ (драг., Жыв. сл.), пярпліца ’тс’ (рас., Шатал.). Гл. папрыца, парпліца; паводле Банькоўскага (2, 497), польск. paprzyca ’тс’ гукапераймальнага паходжання (узыходзіць да *pur‑pur‑); малаверагоднае па лінгвагеаграфічных прычынах запазычанне з літ. pumpurikė, pumpurytė, памянш. ад pumpurė, pumpurė ’жалезная планка на верхнім камяні жорнаў, куды ўстаўляецца млён; вось, на якой трымаецца верхні камень’ (насуперак Лаўчутэ, Балтизмы, 49). Калі прыняць у якасці зыходнай форму з пуп‑, то магчыма ўзвесці да *ррръ ’пуп’, параўн. балю пьп ’кол у сярэдзіне току, да якога прывязаны коні, што ходзяць па кругу, малоцячы збожжа; стажар’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вяршкі́1 ’кончыкі пальцаў’ (гродз., дзятл., Сцяшк. МГ), адз. лік. вяршок — да прасл. vьrx‑ьkъ < vьrxъ (Фасмер, 1, 302). Гл. вяршок2.

Вяршкі́2верхні слой малака, смятана’ (БРС, КТС, Бяльк.). Да вяршок3 (гл.). Параўн. таксама рус. смал., бранск. вершки ’салодкая смятана’, варон. ’смятана’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пле́шка, ‑і, ДМ ‑ншы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Верхняя расшыраная частка чаго‑н., што мае форму ножкі, стрыжня і пад. Мяне.. прыцягнула вузкая паласа падлогі.. Нават не сама падлога, а чорныя плешкі цвікоў. Савіцкі. Па тым месцы, дзе .. вісеў [партрэт], тырчалі пабеленыя плешкі трох цвічкоў, некалі ўбітых трохкутнікам. Кулакоўскі.

2. Верхні канец караняплода.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лу́шчыць, лушчу, лушчыш, лушчыць, незак., што.

1. Ачышчаць ад шалупін, якой‑н. абалонкі. Лушчыць гарох. □ [У вёсцы], пэўна, ужо капаюць бульбу, лушчаць фасолю, зносяць з агародаў гарбузы. Сачанка.

2. Разгрызаючы, ачышчаць ад шалупін і есці (гарбузікі, сланечнік і пад.); лузаць. [Кравец] лёг на печ і ўвесь вечар то курыў, то лушчыў гарбузікі. Чорны.

3. Спец. Разрыхляць верхні слой глебы лушчыльнікам. Лушчыць іржышча.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Забарсні ’вяровачныя петлі, якімі лапаць прымацоўваюць да нагі’ (ТСБМ). Параўн. рус. бранск., смал. за́борстеньверхні край лапця’, прыбалт. заборска ’шнурок для абутку’, заборсать ’завязваць, зацягваць абору’, в.-луж. zabornicować ’завязваць шнуркі’. Утворана з суфіксам ‑ень як назва прадмета дзеяння забарсаць ’завязваць, працягнуць абору ў лапці’. Гл. барсаць, барскі, абора.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рэгі́стр, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Спіс, пералік чаго-н., кніга для запісаў.

2. Ступень вышыні голасу, музычнага інструмента.

Бас — голас нізкага рэгістра.

3. У некаторых музычных інструментах: група труб або група язычковых аднолькавага тэмбру.

4. Род рэгулятара, размеркавальніка ў машынах і прыборах.

Р. каманд у ЭВМ.

5. Рад клавішаў у пішучай машынцы, у лічыльных і іншых машынах.

Верхні, ніжні р.

6. Назва дзяржаўнага органа, які ажыццяўляе нагляд над будаўніцтвам і эксплуатацыяй суднаў.

Рачны р.

Марскі р.

|| прым. рэгі́стравы, -ая, -ае (да 1—5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

счаса́ць 1, счашу, счэшаш, счэша; зак., што.

1. Зняць часаннем; вычасаць. Счасаць пух з труса.

2. Апрацаваць. ачысціць часаннем (лён, шэрсць і пад.). Счасаць воўну.

счаса́ць 2, счашу, счэшаш, счэша; зак., што.

1. Зняць часаннем верхні слой чаго‑н. ці шурпатасць. Счасаць кару з бервяна. // Апрацаваць што‑н. часаннем. Счасаць няроўнае месца дошкі.

2. Зрасходаваць пры часанні. Счасаць паляна на стружкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)