абце́рці, абатру́, абатрэ́ш, абатрэ́; абатро́м, абатраце́, абатру́ць; абцёр, -це́рла; абатры́; абцёрты; зак.
1. каго-што. Выцерці, зрабіць сухім, чыстым.
А. рукі.
А. твар.
2. што. Зняць, сцерці верхні слой чаго-н.
А. старую фарбу.
|| незак. абціра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| звар. абце́рціся, абатру́ся, абатрэ́шся, абатрэ́цца; абатро́мся, абатраце́ся, абатру́цца; абцёрся, -це́рлася; абатры́ся; незак. абціра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
|| наз. абціра́нне, -я, н. і абці́рка, -і, ДМ -рцы, ж.
Халоднае абціранне (масаж цела мокрым ручніком). Анучка для абціркі станка.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)