Кабаніна ’мяса кабана’ (ТСБМ), ’мяса маладога дзіка, увогуле мяса дзіка’ (Др.-Падб.), ’посная свініна’ (Янк. 2), ’свініна’ (Нар. словатв., Жыв. сл., Янк. 3.), кабанінка (Янк. 2, Янк. 3.). Рус. кабанина ’мяса дзіка’. Не выключана, што бел. і рус. — незалежныя ўтварэнні: ад кабан 1 (гл.) і суф. ‑іна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Падаяна ’перадача’ (Мат. Гом.), падая́нак ’падарунак’ (Сцяшк. Сл.), пада́янка ’міласціна’ (Жыв. сл., валож.), падае́нне ’тс’ (Мат. Гом.). Да даць (гл.). Утворана ад залежнага дзеепрыметніка на ‑н‑ дзеяслова *падаяць ’пада́ць’ (параўн. падаяць у Насовіча, ст.-рус. падаяць > падаяние (XII ст.). Гом. падае́нне, відаць, пранікненне з рус. тэрыторыі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паме́сце ’асабістае (у адрозненне ад вотчыны) зямельнае ўладанне ў феадальнай Расіі да XVIII ст.’ (ТСБМ), поме́сцье ’месца, прытулак’ (ТС). З рус. поме́стье ’тс’. Ст.-рус. помѣстие ’зямельны надзел, які быў выдадзены за службу’ (у адрозненне ад вотчыны, якая была спадчынным уладаннем) < cловазлучэнне по мѣсту (Фасмер, 3, 323).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Панікадзі́ла ’вялікая люстра са свечкамі або стаячы кандэлябр перад іконамі’ (ТСБМ). Рус. паникади́ло ’вісячы падсвечнік для вялікай колькасці свечак’, ст.-рус. паникандѣло, паникадило. З сяр.-грэч. πολυκάνδηλον, якое было набліжана да кадзіла (гл.) (Міклашыч, 231; Фасмер, 3, 197). Пачатак слова Фасмер (там жа) тлумачыць уплывам слова паніхі́да.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пасе́ла, посіла, посэля, пасіл‑ін‑к‑а ’сядзіба’ (Шушк., Інстр. 1). Рус. поселье (< po‑sel‑ьje) ’пасёлак’, ’манастырскі двор’. Відаць, утворана пры дапамозе прыстаўкі па‑ ад ст.-рус. село ’дом’, ’пасёлак’, ’поле’ < прасл. selo ’ворная зямля’, роднаснымі да якога з’яўляюцца: літ. sala ’востраў’, лац. solum ’глеба’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пералі́к ’памылка пры падліку ў бок павелічэння сумы’ (Нас.), ’перападлік’ (ТСБМ, Бяльк.), пірялі́чка ’праверка ліку’ (Бяльк.). Укр. пере́лік ’спіс; справаздача’; рус. (паўд., зах.) перели́ка ’перападлік, праверка наяўнасці’ (Даль). Да пера- і лічы́ць (гл.), у значэнні ’падлік, пералік, праверка наяўнасці’, хутчэй за ўсё, калька з рус. пересчёт ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прадпрые́мства ’вытворчая ці гандлёвая установа’ (ТСБМ). Калька рус. предприя́тие ’тс’ (Баханькоў, Гіст. лекс., 282), дзе каранёвая частка ‑ем‑ узыходзіць да прасл. *ęti, jьmo ’браць’ (гл. ёмкі). Рус. слова ў сваю чаргу калькуе ням. Unternehmung < nehmen ’браць’ і ўтворана з дапамогай царкоўнаславянізмаў пред‑ і приять (Фасмер, 3, 357).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пра́паршчык ’вайсковец на службе звыш устаноўленага тэрміну ў царскай арміі, самы малодшы афіцэрскі чын’ (ТСБМ). З рус. пра́порщик ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 74), якое ўтворана ад пра́пор ’сцяг’ і калькуе ням. Fähnrich ’прапаршчык’, г. зн. той, хто носіць сцяг’ < Fähne ’сцяг’. Аб рус. слове гл. Фасмер, 3, 354.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пратапо́п ’святар (іерэй) вышэйшага чыну’ (ТСБМ), пратапо́па ’протаіерэй’ (Нас.). З рус. протопо́п (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 74). Стараж.-рус. протопопъ, серб.-ц.-слав. протопопъ. З грэч. πρωτοπαπᾶς (Фасмер, 3, 384), дзе πρωτο‑ — узмацняльная прыстаўка (ад πρωτοδ ’першы’) і πάππας ’бацька; бацюшка’ (Фасмер, там жа, 383; Праабражэнскі 2, 136).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пі́галіца ’маленькі, шчуплы чалавек, жанчына’ (ТСБМ), укр. пиги́чка ’кнігаўка’, рус. пи́галица, пи́галка, пиго́лка ’тс’, ’хударлявы чалавек’. Відаць, прыйшло з рус. мовы, дзе ўзыходзіць да pi‑gí, ki‑gi — перадачы крыку чайкі ці кнігаўкі (Патабня, РФВ, 4, 213; Праабражэнскі, 2, 56; Фасмер, 3, 258; Бязлай, 3, 21).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)